Розуму набрацца. Стаць разумнейшым. Так набраўся розуму, што і бацькоў не
слухае. Слонім Сл. Перавалачы б яго па спіне лемцінай якой, мо б розуму набраўся.
Чамяры Сл. (НС-ць, 36).
Розуму не мець. Няўхв. Быць неразумным, бесталковым. Ты што за гэтаго
шасцідзённіка дачку замуш хочаш аддаць, хіба розуму ні маяш? Пад'ятлы Гродз. (СНМ, 166).
Розуму не пытае. Няўхв. Неразумны, бесталковы. Ужо шосты дзясятак пайшоў, а
розуму не пытае. Накрышкі Дзятл.
РОЙСЦЕ. Як у ройсце дзе. Няўхв. Брудна, непрыбрана, беспарадак дзе-н. У Гэлі ў
хаця як у ройсьця: і саганы на падлозя валяюца, лошкі параскіданыя стаяць, і нават курэй
яшчэ дзяржыць пат печкай. Мардасы Ашм. ● Ройст (ройста) – параўн. літ. raîstas
'зарослае балота, звычайна ў лесе'.
РОК. Як рок. Штогод. Як рок яна ўсё хварэе. Купіск Навагр.
РОЛІКА. Аднаго роліка не хапае (не хватае) у каго. Часцей скеп. Хто-н. дурнаваты,
з дзівацтвамі. І так усе гавораць, што ў Віці аднаго роліка не хватая. Сямашкі Лід. (ЗНФ,
52). Яго ш і ў войска ні ўзялі, бо роліка аднаго ні хапае. Заборцы Астр. Што зь яго возьмяш,
калі ў яго ні хватая аднаго роліка. Баравічы Лід. Я ні баюся, ідзі сабе і ўдавай [выдавай],
калі ў цябе ні хватая аднаго роліка. Талмінава Ашм. (ЗНФ, 52). Кап разумнейшы быў,
такого п ні зрабіў, а як у яго ні хватая аднаго роліка, та ад яго можно чакаць усяго.
Бершты Шчуч. (ЗНФ, 52).
Не хватае аднаго роліка. Гл. аднаго роліка не хапае (не хватае).
Роліка аднаго не хапае. Гл. аднаго роліка не хапае (не хватае).
РОЛІКІ. Ролікі згубіць. Страціць розум, здурнець. – Старая Агата ўжэ зусім ролікі
згубіла. – Ні дзіво – ёй ужэ за восімдзісят. Дарагляны Маст.
РОСАЧКІ. І росачкі ў губе не было ў каго. Хто-н. зусім нічога не еў. У мяне з раніцы
нават і росачкі ў губе ні было. Дакудава Лід. Цэлы вечар гараў, і росачкі ў губе не было.
Кутнікі Ваўк. (ЗНФ, 40). Вар. і расінкі (расы, росачкі) божай (божае, боскае) у роце
(у губе) не было.
РОТ. Глядзець у рот каму. Дагаджаць каму-н., падхалімнічаць перад кім-н. Ці ні
надаело табе глядзець яму ў рот? Помні, чым больш мужыку сраку ліжаш, тым больш
лядашты становіцца. Ляткі Маст.
Заклейваць (заклеіць) рот каму. Няўхв. Не даваць гаварыць каму-н., прымушаць
замоўкнуць каго-н. Што ты мне ўсё рот заклейваяш, ні дасі і слова сказаць! Дарагляны
Маст. Растрашчалася тут... І ні заткне табе! Прыдзе мужык, то хутка табе заклеіць
рот. Каменка Шчуч. Хоць ты яму заклей рот, бо ніяк ні застаўлю замаўчаць. Пеляса
Воран. Я яму заклею рот, калі ён многа ведае. Алекшыцы Бераст.
Закрыць рот. Замоўкнуць. Калі ты закрыяш рот? З самай раніцы ўсё тараторыць.
Алекшыцы Бераст.
Закрыць рот на замок. Замоўкнуць. Слухай, ці ні пара табе закрыць рот на замок,
ці шчэ што хочаш сказаць. Баравікі Іўеў.
Замураваць рот. Няўхв. Замоўкнуць. Замуруй рот і ні пілікай! Суботнікі Іўеў.
Затыкаць (заткнуць) рот. Няўхв. 1. каму. Не даваць гаварыць каму-н., прымушаць
замоўкнуць каго-н. Ты мне тут рот не затыкай! Гута Дзятл. Заткнуць бы табе рот, каб
памаўчаў трохі. Каменка Шчуч. 2. Замоўкнуць. Заткнуў бы ты ўжо рот, а то ён у цябе
не закрываецца! Зенявічы Навагр.
На поўны рот есці. Уволю, удосталь, колькі хочаш. Памідоры родзяць у мяне, бо я
саджу іх як ужэ стане цёпло, прымерно ў сярэдзіне мая. Такія вядроныя родзяць і сьпеюць
прэнтко. Летась дак я цэло лето ела іх на поўны рот, прадала можа пудоў з паўтара і
яшчэ насаліла сабе цэлу сяледзяўку. Старыя Дзявяткаўцы Сл. (СБНФ, 85).
Разявіўшы рот слухаць, глядзець. 1. Уважліва, з вялікай цікавасцю. Пасядуць, бывала,
і слухаюць цэлы вечар разявіўшы рот. Каменка Шчуч. Як Галёнка да шлюбу ішла, то бабы
Дадатковыя словы
падятлы
16 👁