за розум возьмецца. Ятвезь Ваўк. (СРЛГ, 13). Думала, як прыйдзе з войска – за розум возьмецца. Дзе там, як пазнаў смак у воццы, то шчытай прапаў чалавек. Заборцы Астр. Кінь ты свае выхілкі, за розум вазьміся. Чамяры Сл. (ЖС, 154). РОЗУМАМ. Дайсці сваім розумам. Дадумацца да чаго-н., зразумець што-н. самастойна. Ніна такая ціхая, а маці, ох прайдачка, да ўсяго дойдзя сваім розумам. Руда Яварская Дзятл. (СГВ, 372). Жыць сваім розумам. Быць самастойным у сваіх дзеяннях, учынках, прытрымлівацца сваіх поглядаў. Ён добра ведаў, што тут каб ні згінуць, трэба жыць сваім розумам. Станкаўцы Ваўк. Валя нават не шыманае на ўсе словы мацяры, сваім розумам хоча жыць. Вікторышкі Астр. (СГВ, 569). Жыць чужым (людскім) розумам. Няўхв. Не мець сваёй думкі, дзейнічаць несамастойна. Усё жыцьцё жыў чужым розумам, і жонка папіхала, як хацела. Кавалі Астр. Вечна ты жывеш люцкім розумам, хоць бы сам зрабіў што-небуць. Маркуні Астр. Сам нічога ні зробіць, жыве толькі люцкім розумам. Алекшыцы Бераст. Розумам рагаты. Няўхв. Бесталковы, неразумны. Усім стала вядома, што хлопец хоць і багаты, але розумам рагаты. Галава ягоная сусем нічога не варыць. Хадзявічы Сл. (ДМГ, 237). Сваім розумам жыць. Гл. жыць сваім розумам. РОЗУМЕ. У самым розуме ажаніцца, выйсці замуж. Своечасова, у прыдатным для гэтага ўзросце. Маладзец хлопяц, у самым розуме ажаніўся, і добро жывуць. Кашалёва Навагр. РОЗУМУ. Ад розуму адбіцца. Няўхв. Страціць здольнасць нармальна думаць, разважаць, дзейнічаць. У гэтыя дні столькі работы, што я ўжэ ад розуму адбілася: сама ні ведаю, што рабіць. Малятычы Шчуч. Глянь, Сьцяпан сусім ад розуму адбіўся, некі ўжэ ераплант строіць. Мядзвінавічы Дзятл. Саша зусім ад розуму адбіўся, да мацеры з кулакамі дзыгаў. Курылавічы Маст. Выйсці з розуму. Перастаць нармальна мысліць, звар'яцець. Вой, а ў нас такая бяда. Генячка зусім выйшла з розуму, на сваю дачку мама гаворыць, у люстэрка глядзіць, сябе ўжо нават ні пазнае, от гэта горш за сьмерць, хай лепш Бог ні дае. Амбілеўцы Шчуч. Дайсці да розуму. Зразумець, уцяміць што-н., здагадацца аб чым-н. Пачакай, я так быстро ні магу паняць, дай дайсьці да розуму. Бабіна Гродз. Ніяк ні дайду да розуму, што зь ім такоя робіцца. Як падмянілі хлопца. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 50). Каб жа ш я ведала, што тут зрабіць, а то ш ніяк ні дайду да розуму. Гута Іўеў. (ЗНФ, 50). Сказаць сказала, а ціпер ні дайду да розуму, як яно зьляцела зь языка. Дакудава Лід. (ЗНФ, 50). І чаго я тады ні паехала зь ім, ні дайду да розуму. Забалаць Воран. (ЗНФ, 50). З велькага розуму. Іран. З-за лішніх разважанняў, сумненняў, празмернага аналізу; не падумаўшы (зрабіць што-н. не тое). А я зь велькаго розуму давай запытаюса, сколькі вам грошай даць. Та ён так раззлавоўса, думала, зара выжаня вон. Бабіна Гродз. З велькага розуму не ведае, што рабіць далей. Пеляса Воран. Крануцца розуму. Перастаць нармальна мысліць, звар'яцець. Адны з іх вёскі казалі, што той хлопяц крануўся розуму. Сімакава Карэл. (СГВ, 595). Ад гора й пакут яна кранулася розуму. Рахавец Навагр. Прыйсці да розуму. 1. Выбраць правільнае рашэнне. Нарэшце ты прыйшоў да розуму, адумаўся ісці ў такую пагоду ў лес на згубу. Сіняўшчына Іўеў. (СГВ, 604). 2. Паразумнець, адумацца. Калі ты прыдзяш да розуму, ні малады ўжэ. Котчына Маст. Розуму да галавы не прыстаўлю. Не магу зразумець, уцяміць што-н., здагадацца аб чым-н. Як будзя гэта сена спратаць, розуму да галавы ні прыстаўлю. Касцянева Шчуч. І як гэто яно сталаса, дальбох, розуму да галавы ні прыстаўлю. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 62). Ах, мой Божа, розуму да галавы ні прыстаўлю, як мне майго хлопца жаніць, цягаяцца адзін. Сямашкі Лід. (ЗНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зваряцець
17 👁