спакайнейшы. Правыя Масты Маст. Глядзі ты, разышліся тут. Я вам быстро рогі ўтру.
Валэйшы Воран. Доўга ён не здаваў свае правы, алі пат канец яму рогі ўцерлі. Каменка Шчуч.
РОДУ. Без роду і племені застацца. Зусім адзін, без родных. А я засталася без роду
і племені. Казакоўцы Маст. Усе загінулі, я засталася без роду і племені. Вялікія
Сцяпанішкі Маст.
Ні роду ні плоду як камень у воду. Нікога з родных, сваякоў (няма, не засталося).
Ні роду ні плоду. Бердаўка Лід. (МСГВ, 603; ППФВ, 47). Ні роду ні плоду як камень у воду.
Балічы Гродз. (СНМ, 189).
РОЖКІ. Зняць рожкі каму, з каго. Паграж. Збіць пыху, упартасць, задзірыстасць;
скарыць, пакараць. Бачыш, які у´пар... Што ні скажыш – ні хачу, ні пайду. Вот прыедзіць
бацька, ён табе хутка зьніміць рошкі. Горшавічы Астр. Чакай, сынок, чакай, пойдзеш у
войска, зьнімуць сь цябе там рошкі, калі ўжо пасьпелі вырасьці. Хутар Праважа Воран.
Нягодны чалавек, біцца лезя, то кажуць, трэба яму зьняць рошкі, каб ні быў гэдыкі, каб
быў мякчэйшы. Краскоўскія Горы Навагр.
Рожкі да ножкі засталіся. Нічога ці амаль нічога. Пасля таго як ат Пятрука пайшла
жонка, засталіся ў яго рошкі ды ношкі. Бершты Шчуч. Зарэжаш кабанчыка – аднаму,
другому, трэцяму, а нам – рошкі ды ношкі. Драгічаны Ваўк. (ХБД, 442).
РОЗА. Як майская роза ў лапухах (у сметніку). Не да месца, не ў час (усміхацца).
Чаго ты лыбішся як майская роза ў лапухах. Грыцавічы Свісл. (ППФВ, 69). Што за сьмех,
чаго сьміеся як майская роза ў сметніку! Хутар Праважа Воран.
РОЗУМ. Брацца за розум. Станавіцца больш разважлівым, разумнейшым;
спахапляцца, разумнець. Што ты сваёй мазгавешкай думаяш? Дакуль дурэць будзяш?
Бярыся за розум. Яблонка Івац. (ДСК, 129).
За розум узяцца. Гл. узяцца за розум.
Моцны задні розум у каго. Няўхв. Хто-н. неразумны, бесталковы. У яго моцны задні
розум, калі да такога дадумаўся. Замасцяны Шчуч.
На мой розум. Пабочн. Як мне здаецца. На мой розум, ты заставайся ў нас, тут
будзе бліжэй да школы хадзіць. Грынкі Свісл.
На розум не хварэе. Ухв. Кемлівы, здагадлівы. Ён малайчына, на розум ні хварэя!
Адразу разаброўса, што проўда, а што ніпроўда. Бабіна Гродз. Гэты хлопяц на розум ні
хварэя, быстро кватэру палучыў. Новы Двор Свісл.
Не ведаць куды розум прыставіць. Не магчы разабрацца, зразумець, асэнсаваць. Не
ведаю куды розум прыставіць, як гэта выйшла. Нагорнікі Дзятл.
Пайсці па розум да гловы. Падумаць, дадумацца. Трэба пайсьці па розум да галавы,
кап да такога дадумацца. Алекшыцы Бераст.
Пусціць розум па сваёй галаве. Падумаць, адумацца, асэнсаваць. Што ш ты
робіш?! Ты ш пусьці розум па сваёй галаве, ці можна так рабіць. Янаўляны Лід. Пусьці
розум па сваёй галаве і зрабі так, як трэба, не абы-як. Пеляса Воран.
Розум адняло каму. Хто-н. перастаў цвяроза, нармальна думаць, разважаць. Табе ад
воткі зусім розум адняло. Руда Яварская Дзятл.
Свой розум мець. Быць самастойным, дзейнічасць правільна, без падказкі іншых. Ні
трэба табе яе піднаваць, свой розум мая, ні малая ўжэ. Чамяры Сл. (НС-ць, 37).
Узяцца за розум. Станавіцца разумнейшым, паразумнець, адумацца. Спачатку
вучыўся дрэннавата, а потым узяўся за розум. Купіск Навагр. Пара ўжэ й за розум узяцца.
Завадзічы Гродз. У Зосі мужык такі забабула, якога сьвет ні бачыў, але ш некалі
возьмяцца за розум. Данілавічы Дзятл. (СГВ, 143). Як мяне гэты дурань замучыў, мо
жэніцца, ды хоць за розум возьмецца. Азярніца Сл. Янак як ажаніўся, то і за розум узяўся.
Шурычы Свісл. Мо ў людзях як пабудзя, то возьмяцца за розум. Рыбакі Смарг. (СГВ, 580).
Калі ты ўжо за розум возьмешся? Гута Іўеў. Ні хадзі ты з гэтымі хлопцамі, бо гэта да
дабра ні прывядзе, вазьміся за розум, пакуль ні позна. Слонім Сл. І калі ўжо гэты афэлак
17 👁