Уперціся рогам. Гл. рогам уперціся. РОГІ. Абламаць рогі каму. Паграж. Правучыць, паставіць на месца каго-н. Ты свайму Мішы крыху абламай рогі, а то натта дарослы стаў. Ты яму слова, а ён табе – пяць. Сурынка Сл. Вось я табе зараз рогі ды абламаю, калі ты ўжо за рамкі вышаў. Радзівілаўцы Лід. Ён вельмі высока ўзнёсься, трэба яму рогі паабламаць. Грыцавічы Бераст. Адкруціць рогі каму. Паграж. Правучыць, паставіць на месца каго-н. Ужо даўно пара яму адкруціць рогі, а то заганарыўся зусім. Юшкавічы Свісл. Задзіраць рогі. Няўхв. Сваволіць, станавіцца непакорным, упартым, непаслухмяным. Малы яшчэ, а ўжэ й ён задзірая рогі. Скажу бацькам, кап яны табе патпілавалі іх. Шыганы Сл. (ЗНФ, 31). Рогі ні задзірай, бо хутко ўціхаміру. Кабузі Свісл. (ЗНФ, 31). Трымай сына ў руках, каб ні задраў рогі. На рогі стаць. Выяўляючы нязгоду, рэзка запярэчыць, запратэставаць. Забрала рыдлёўку і ні аддае, а мне самой у гародзі капаць трэба, дык я на рогі стала, пашла й выгаварыла ёй. Зыбалы Шчуч. Наставіць рогі. Няўхв. Зазлаваць, заўпарціцца. Я табе настаўлю тут рогі!.. Будзяш рабіць, што скажу!. Міжэвічы Сл. Паабцінаць (паадцінаць) рогі каму. Паграж. Уціхамірыць, утаймаваць, сагнаць пыху. Я табе паапцінаю рогі, калі ты стаў вышэй за бацьку! Жыбарты Дзятл. Пара ўжэ твайму Лёшы паатцінаць рогі, бо натта разышоўся. Мацвееўцы Ваўк. Паадцінаць рогі. Вострава Сл. (ППФВ, 49). Міхалка паацьцінаў рогі Пятру. Доўоневічы Дзятл. Пазбіваць рогі каму. Паграж. Уціхамірыць, утаймаваць, сагнаць пыху. Бачыш, які вупар, я табе зарас пазьбіваю рогі, калі ты ўжэ сам ні ведаяш, што хочаш! Гарнастаевічы Свісл. Прыцерці рогі каму. Паграж. Уціхамірыць, утаймаваць, сагнаць пыху. Я табе хутка прытру рогі. Гэта табе не дома з дзецьмі сябе паказваць! Даўгаполічы Зэльв. (Стэц.-2, 251). Рогі абламаць. Гл. абламаць рогі. Рогі адваліліся ў каго. Хто-н. уціхамірыўся, страціў фанабэрыстасць, стаў памяркоўным, пакорлівым. Вот быў начальнікам, а цяпер рогі адваліліся. Зьнялі. Больш ні пакамандуя. Шчорсы Навагр. Рогі выраслі і пазакручваліся у каго. Няўхв. 1. Хто-н. стаў непакорлівым, непаслухмяным. Ты ёй і слова ні скажы, рогі вырасьлі. Ашмяны Ашм. Што, рогі вырасьлі?! Скажу бацькаві – ён табе іх паабламая. Левыя Масты Маст. Нешта ты ўжэ разгуляўся, нікого ні слухаяш! Што, рогі вырасьлі? Хутко паабіваю! Стокі Свісл. 2. Хто-н. заганарыўся, нясе сябе высока. Што, ужэ ціпер рогі вырасьлі, а як так, та сядзеў ціха, маўчаў. Пагранічны Бераст. Ну й спраўны стаў, рогі вырасьлі і пазакручваліся. Правыя Масты Маст. Вар. рогі на галаве (на лбе) выраслі і пазакручваліся. Рогі на галаве (на лбе) выраслі ў каго. 1. Хто-н. стаў непакорлівым, непаслухмяным. Я гляджу, што ў цябе рогі на лбе вырасьлі. Ацмінава Навагр. 2. Хто-н. заганарыўся, нясе сябе высока. О, ды ў цябе ўжо й рогі на галаве вырасьлі, нат не вітаяся. Аляксандравічы Дзятл. Вар. рогі на галаве (на лбе) выраслі і пазакручваліся. Рогі настаўляць. Няўхв. Пярэчыць, супраціўляцца, паводзіць сябе з выклікам. Яшчэ больш рогі настаўляя, як ты паттакняш. Грабава Зэльв. (СНМЗ, 86). Рогі паабламаць. Гл. абламаць рогі. Рогі растуць у каго. Няўхв. Хто-н. становіцца непакорлівым, непаслухмяным. Бач, у яго ўжо рогі растуць, зусім распусьціўся. Ходараўцы Лід. Колік, Колік, а ў Коліка рогі растуць. Бабіна Гродз. Рогі ўцерці. Гл. уцерці рогі. Уцерці рогі каму. Няўхв. Уціхамірыць, прымусіць каго-н. скарыцца. Я табе ўтру рогі, калі ты ўжо сілу пазнаў, будзеш слухаць як мілы. Монтацішкі Смарг. Уцерлі рогі, стаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

доўбневічы
16 👁