РАСЫ. І расы ў роце не было ў каго. Хто-н. зусім нічога не еў. У мяне з раніцы і расы
ў роце не было. Палонка Дзятл. Вар. і расінкі (расы, росачкі) божай (божае, боскае)
у роце (у губе) не было.
РАТУНКУ. Ратунку няма ад каго. Няўхв. Ніяк нельга адвязацца ад каго-н.,
справадзіць, адагнаць каго-н. Агароджваць трэбо, бо ат качак ратунку німа. Радзівілкі
Гродз. (СНМ-2, 9).
РАТЫ. На раты´. На кожнага. Некалі, як хто ні мог заплаціць падатак, раскладалі
на раты, кап толькі плаціў. Лаша Гродз. (СНМ-2, 198).
РАЎНЯ. Не раўня каму. Не падыходзіць хто-н. каму-н. Яна вашаму не раўня, яна
велька. Кіралі Шчуч. (СПЗБ-4, 292).
РАЦЫ. Без дай ра´цы. Беспадстаўна, без прычыны. Ні гавары, без дай рацы чалавек
за бліскі сьвет ні паедзя, чаго ёй перціса гэдык далёко, га? Старына Маст. Без дай рацы
палез біцца. Жупраны Ашм. Гэты Павал прычапіўся да маёй Зіны без дай рацы і ходу
нікуды не даваў. Алекшыцы Бераст. (СГВ, 578). Што ходзіш без дай рацы па падворку?
Багушоўка Гродз. Вар. без дай рацы (рацыі).
РАЦЫІ. Без дай ра´цыі. Беспадстаўна, без прычыны. Матка цябе ня біла бы бяз дай
рацыі, мусіць, недзя нешта ўтварыў? Навасяды Ашм. Ты вечна прыстанеш без дай рацыі.
Пеляса Воран. Ну чаго ён лезя да міне бес дай рацыі. Якубаўцы Воран. Вар. без дай рацы
(рацыі).
РАЦЫЮ. Мець рацыю. Правільна, абгрунтавана думаць, гаварыць, паступаць, не
памыляцца. Жонка мела рацыю, трэбо было даўно так зрабіць, як яна казала. Лугавая
Гродз. (СНМ-2, 200).
РАЮ. Як у раю дзе. Ухв. 1. жыць. Вельмі добра, прывольна і бесклапотна. Добра, у
дастатку, як у раю, жыць. Альшаніца Івац. (ДСК, 199). 2. дзе. Вельмі прыгожа, утульна
дзе-н. Ты знаіш, Броня, я дзісь была ў вашай Гэлі ў Граўжышках, аля вот ужо ў яе ў хаця
як у раю – чысьцінька, парадачак, і чужому чалавеку ня стыдна зайсьці. Навасяды Ашм.
РВОТЫ. На рвоты цягне каго ад чаго, ад каго. Няўхв. Становіцца непрыемна
каму-н. Міне ат тваіх разгавораў на рвоты цягне. Аздобічы Шчуч. Якая ціпер маладзёш
у вёсцы?.. Панапіваюцца і вычаўпляюць быля-што. Глядзець ні хочацца, на рвоты цяня.
Бабіна Гродз. Ты такую ірунду пляцеш, што на рвоты цягня. Пеляса Воран.
РЖА. Як ржа жалеза есці, грызці і пад. Пастаянна, неадчэпна, невыносна (ушчуваць,
наракаць на каго-н., дапякаць каму-н.). Дзеткі, німа як жыць з вашым бацьком: такі
жмінда стаў. Есць як ржа жалезо. Шукайце яму рады. Бялавічы Івац. (ДСК, 79). Грызе
як ржа жалезо. Клюкоўцы Бераст. (ППФВ, 18).
РОВАР. Як ровар. Жарт. Вельмі худы. Што з таейных грошаў, сюды лятае, туды
лятае, зрабілася як ровар. Копаніха Смарг.
РОГ. Загнаць у казіны рог каго. Няўхв. Замучыць, знішчыць каго-н. Няма сіл,
загоняць яны мяне ў казіны рох. Эймінаўцы Бераст.
З рог да капыт (да хваста). Няўхв. Поўнасцю, цалкам, з усіх бакоў. Прыехала з гораду,
выйшла на вёску, і ўсе адразу з рог да капыт абгледзелі. Дварчаны Шчуч. Во, абглядзела
цібе з рог да хваста. Красіва ты стала, і сукенка на табе модна. Дварчаны Шчуч.
РОГАМ. Рогам уперціся. Няўхв. Праявіць выключную ўпартасць, непакорлівасць,
непаслухмянасць. Прасіла, маліла: прывязі кастрыцы – каровы ў хляве топяцца бес
посьцілу, а ён рогам упёрса – і ні ў якую. Бабіна Гродз. Казаў бацька пайсьці на поля, алі
ш той як упёрся рогам – і ні зь месца. Варняны Астр. А малая як упрэца рогам, ту нівядома
што й рабіць, каб яе зьмякчыць. Усе крошкі пабрала сваёй бапці Зосі. Асіпаўцы Воран.
Як бацька ўпрэцца рогам, то ніхто яго ні піраспорыць. Пеляса Воран. Я ўжо мо з год
малю мужыка, давай купім пыласос, а ён рогам упёрся і ні ў якую, усё грошай шкадуе.
Зэльва Зэльв. Звалі, звалі мы сястру на вуліцу, а яна ўперлася рогам – ні пайду і ўсё.
Пагранічны Бераст. Вар. рогам (рагамі) уперціся
16 👁