РАНЫ. Хоць да раны прыкладай (прыкладзі, прылажы). Добры, ціхі, спакойны, памяркоўны, пакорлівы. Як цьвярозы, то чалавек як чалавек, хоць да раны прыкладай. Заборцы Астр. У маёй сястры такі сын, хоць да раны прыкладай. Новы Двор Свісл. Добры, хоць да раны прыкладай. Бяляны Гродз. (ППФВ, 24). Наш начальнік сёньня нейкі надта добры, хоць да раны прыкладай. Масты Маст. Марына наша стала хоць да раны прыкладзі. Бакунова ІІ Іўеў. Як трэбо, та ён знябожыцца, стане такім, хоць да раны прыкладзі. Адэльск Гродз. (СНМ, 62). А хлопяц у яе харошы, спакойны, хоць да раны прылажы. Чарнявічы Бар. РАП'ЁМ. Лезці рап'ём у вочы. Няўхв. Назойліва прыставаць, дакучаць каму-н. Чаго ты лезяш рап'ём у вочы? Еленка Дзятл. (МСГВ, 420). Адыдзіце! Ну чаго вы рап'ём у вочы лезеце?! Пячоўшчына Валож. РАПУХА. Рапу´ха распоўзлая. Груб.-абразл. Поўная, непаваротлівая, няўклюдная жанчына. Чаго тут расьселася, рапуха распоўзлая! Лылойці Смарг. РАСА. Як раса´. Надта ўрадлівы. А ячмень той як раса – аж каласы да зямлі гнуцца. Парэчча Сл. (Стэц.-2, 252). РАСАДА. Камсамольская расада. Іран. Кіраўнік БРСМ. Камсамольская расада запрашала на аўта-, мотапрабег на Дзень Перамогі. Трэ схадзіць. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 62). РАСІНКА. Расінка ў роце не была ў каго. Хто-н. нічога не еў. Дальбох, ашчэ расінка ў році ні была, а нічавотко ні ела. Свіслач Гродз. (СНМ-2, 198). РАСІНКІ. І расінкі божай (божае, боскае) у роце (у губе) не было ў каго. Хто-н. зусім нічога не еў. Рано як пераграшыўся, то яшчэ і расінкі ў році ні было. Альба Івац. (ДСК, 177). З раніцы ў Марыны і расінкі божае ў роце не было. Пагор'е Карэл. Я так заматалася, што ўжо полудзянь, а ў роце і расінкі божай не было. Пеляса Воран. Ужэ пасьці што вечар на дварэ, а ў міне шчэ і расінкі ў губе ні было. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 40). Так зарабілася за дзень, што толька ціпер спомніла, што ад раня і расінкі ў губе не было. Карабы Ашм. (ЗНФ, 40). Покуль адно, покуль па каня схадзіў, покуль з Вандзяй зьезьдзілі, і да падвячорка расінкі боскае ў роце ні было. Левыя Масты Маст. З раніцы ў мяне расінкі ў році ні было, а ўжо слава Богу вечар. Зенявічы Навагр. Вар. і расінкі (расы, росачкі) божай (божае, боскае) у роце (у губе) не было. РАСКРЫЖУЙСЯ. Хоць раскрыжуйся перад кім. Як ні старайся, што ні рабі (не выходзіць, не атрымліваецца што-н.). Хоць раскрыжуйся перад ім – нічога не дакажаш. Навіянка Воран. (ЗНФ, 76). Але й упарты! Яго ні ўгаворыш хоць раскрыжуйся. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 76). РАСОЛАМ. Як расолам умыты. Пануры, засмучаны, прыгнечаны. Як кінуў мужык, то ходзя як расолам умытая і ні гавора ні сь кім. Астравец Астр. РАСПЕРАЖЫСЯ. Хоць расперажыся. 1. перад кім. Як ні старайся, што ні рабі (не выходзіць, не атрымліваецца што-н.). Перат ім хоць расьперажыся, усё адно не пойме. Жупраны Ашм. 2. еш. Колькі хочаш. У мяне яды не бракуе. Еш хоць расперажыся. Абы ў рот лезла. Грабава Зэльв. (Стэц.-2, 251). Добрую жызь далі саветы, працуюць лёхка, і еш хоць расьпіражыся. Бабінск Іўеў. РАСУ. Абагнаць раннюю (летнюю) расу. Устаць вельмі рана, да ўсходу сонца. Абагнала раньню расу, унь колькі зрабіла ад раніцы. Ясенавіца Ваўк. Рана ўстаў – абагнаў раньнюю расу. Ваўкавічы Навагр. Вунь Адольф ужо косіць. Ён заўсёды абгоніць раньнюю расу. Гуды Лід. На дварэ яшчэ цёмно, а я абжэ´ну расу і много што зраблю. Агрызкі Маст. Кароў пагнаў, расу абагнаў. Ён за´ўша [заўсёды] расу абганяя. Правыя Масты Маст. Яна абагнала летню расу, яшчэ ўсе сьпяць, а яна лён палола. Дзявяткаўцы Ваўк. (МСГВ, 6). Спраўляць расу. Абрад. Хадзіць босым у летнюю ноч. Яе ні бралі дзяўчаты з сабой спраўляць расу, расу спраўляюць у сярэдзіне лета, праводзяць ноч у полі да расы. Турэц Карэл. (МСГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пагоре, рапём
15 👁