пакажу дзе ракі зімуюць! Яшчэ сапляк, а ўжэ – на танцы. Мядзвінавічы Дзятл. Пачакай,
псяюха, я табе ашчэ пакажу дзе раке зімуюць. Баброўня Гродз. (СНМ-2, 188).
Як ракі ўчхнулі каго. Хто-н. стаў паводзіць сябе ціха, спакойна, стоена. Ён раней
усюды першы вытыкаўсё, а цяпер як ракі ўчхнулі, і з дому рэтко вылазіць. Беражна Карэл.
(ЖНС, 64).
РАКІЦКІ. Як Ракіцкі халаднік даводзіць і пад. Жарт. Доўга і мудрагеліста (гатаваць
што-н.). Пра ежу. Ты гэта цеста даводзіш як Ракіцкі халаднік. Ні бліны, а нейкія
марцыпаны будуць. Косцевічы Астр. ● У аснове фразеалагізма – рэальны выпадак. Жыхар
вёскі Жукойні Астравецкага раёна па прозвішчы Ракіцкі аднойчы гатаваў халаднік.
Спрабуючы на смак, ён кожны раз адчуваў, што з кампанентаў чагосьці замнога, а
чагосьці замала, і паступова дабаўляў то кіслю, то соль, то ваду. У выніку атрымалася
цэлае вядро халадніку.
РАКУ. Як у печаным раку смаку. Іран. Зусім няма (смаку). Такія грошы аддалі на
кілбасу, а смаку як у печаным раку, лепей сала купілі п. Варняны Астр.
РАЛЛЯ. І ралля не пасобіць. Немагчыма змяніць, выправіць што-н. Нарабіў спраў,
што і ральля не пасобіць. Капці Дзятл.
РАМА. Адна рама. Жарт.-іран. Вельмі худы хто-н. А што зь ёй сталася?.. Высахла –
адна рама. Першамайск Шчуч. Прыехала Нініна Лена з гораду – адна рама, а была ш такая
круглаліца. Вензавец Дзятл. Так схудзеў бедны на вучобі – адна рама. Зенявічы Навагр.
РАМАНА. Як у Рамана пацеры ідзе, пойдзе, выходзіць і пад. Часта іран. Вельмі
хутка, спорна, спраўна. Нам толькі кап сьцены прэндзэй [хутчэй] выгнаць, а там пойдзя
работа як у Рамана пацяры. Бастуны Воран. У яго ўсё ідзе як у Рамана пацеры, але ні
заўжды выходзіць так, як трэ было п. Лагады Шчуч. (ЗНФ, 96). Не, лепяй ты зрабі, у цібе
гэта выйдзе як у Рамана пацеры. Нача Воран. (ЗНФ, 96). Аля ш і прэнтко [хутко] ты
аччытаў – як у Рамана пацяры! Бершты Шчуч. (ЗНФ, 96).
РАМЕНЬ. Рамень плача па кім. Хто-н. заслугоўвае пакарання. Вот дзеўку выгадаваў,
рамень па ёй плача. Стары Дворац Бераст. Вар. дзяга (рамень) плача.
РАМКУ. Ні ў адну рамку не змесціш каго. Насмеш. Хто-н. вельмі ганарысты,
задавака. Нашага Лявона ні ў адну рамку ні зьмесьціш, так ужэ сібе высоко нясе.
Гудзевічы Маст.
РАНДЭЛЬКАМ. Як рандэлькам па зубах каму. Няўхв. Вельмі сорамна каму-н.,
хто-н. перажывае знявагу, абразу. Як сказала яна мне, што сын гэтак вырабляе, дык мне
як рандэлькам па зубах. Копаніха Смарг. ● Рандэлек – каструля з доўгай ручкай; параўн.
польск. rondel 'тс'.
РАНКІ. На (над) ранкі. У перыяд ад світання да поўдня. Пра парадак выпасу жывёлы
летам. – Сёньня наша калейка, та ўжэ хлопцы на ранкі пагналі. – А мы, шчэ ні сьпяшымо,
хваціць часу. Старына Маст. Найпярвей выгані карову на ранкі, а тады пойдзяш пасьпіш
яшчэ трохі. Лапухова Сл. (СГВ, 277). Заўтра, казалі, кароў выганяць на ранкі´. Пеляса
Воран. Над ранкі ганяюць у поля каровы, як аваднёў много, ба тады ў абет каровы ні
выдзержваюць, заядая іх увесь гэты брут. Бабіна Гродз.
РАННЯ. Ад (з) рання да змяркання. Цэлы дзень. У вёсках ні так, як у гарадах,
працуюць ад раньня да зьмярканьня. Руда Яварская Дзятл. Лета як прыдзе, то няма часу
ні паесьці, ні папіць. Рабілі з раня да зьмярканя. Пераганцы Воран. (ДМГ, 100).
З рання да рання. Круглыя суткі. Хаваліся і ад немцаў, і ад бандытаў з раньня да
раньня. Капці Дзятл.
РАНТКІ. На ранткі пайсці і пад. На спатканне. – Куды ты, Ёзік, з самаго раня?
– А, пайду на ранткі, бабы на вёсцы па мне с самаго раня сохнуць. Новая Руда Гродз.
Вар. на ранткі (на рантку).
РАНТКУ. На рантку пайсці і пад. На спатканне. Сёння ў Лены рантка ў садзе, пойдзя
да Алеся на рантку. Пагараны Лід. (СГВ, 406). Вар. на ранткі (на рантку
11 👁