РАЗУ. Аднаго разу. Аднойчы. Аднаго разу мы з бацькам узялі сьвіньню і павязьлі яе ў лес, кап там закалоць. Малая Бераставіца Бераст. (ДМГ, 238). РАЗЫ. Два разы. І пагатоў. Думаю цяпер да дачкі зьезьдзіць, бо як пачнецца капане бульбы, то тады два разы ні зьезьдзіш. Косцевічы Астр. Калі сёня ні купіла, то заўтра два разы ні купіш. Падольцы Астр. Тыя разы. Раней. Тыя разы дак і кароўку трымала, а ўжэ два гады, бачу сама, нічого я, то і збыла людзям. Пагарэлка Карэл. (ДМГ, 87). Цяпер большы мароз, як тыя разы. Ліпск Лях. РАЗЯВУ. Злавіць разяву. Іран. Рассеяна, немэтанакіравана разглядаць што-н., выяўляючы пустую цікавасць. Ну што, нічого ні купіла на тым базары, разьзяву злавіла толькі. Нізяны Ваўк. Аўтобус ужо пайшоў, пака ты злавіў разяву. Алекшыцы Бераст. РАІ. У раі. У вельмі добрых, спрыяльных умовах. Ну вось цяпер я ў раі. Дзьве дачкі маю, адна пры мне, другая – у Сібіры. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 108). РАК. Рак на языку не спячэцца ў каго. Няўхв. Хто-н. вельмі балбатлівы, не ўмее трымаць сакрэты. Пярат ім гэтаго не кажэця: у яго рак на языку ні сьпячэцца. Конна Зэльв. (ЗНФ, 62). У сьвёкра рак на языку ні сьпячэцца: што ні зробіцца ў хаці, а ўжэ ўся вёска чуя. Палонка Дзятл. (ЗНФ, 62). Як печаны рак смак. Іран. Звычайны, неадметны. Пра страву. От, такі там смак, як печаны рак. Яда як яда, нічога там мудрага няма. Бастуны Воран. Як рак за гарой свісне. Іран. Ніколі ці невядома калі. Усё пытаюцца ў Рамана, калі жаніцца будзя, а ён адзін аткас мая – як рак за гарой сьвісьня. Мацвееўцы Ваўк. Як рак на Багданаўскай гары свісне. Іран. Ніколі ці невядома калі. Я зь ёю паміруся як рак на Багданаўскай гарэ сьвісьня. Ананічы Дзятл. Як рак на гары свісне. Іран. Ніколі ці невядома калі. – Калі ж ты ўжэ замуш пойдзяш? – Як рак на гары сьвісьне. Вензавец Дзятл. Прынясе ён табе гэтую кнішку як рак на гары сьвісне. Малахавічы Гродз. Я вярнуся тады, як рак на гары сьвісне. Дарагляны Маст. Як рак на Дамянішкаўскай гары свісне. Іран. Ніколі ці невядома калі. – І калі ўжэ, Толічак, я на тваём вяселі трохо тупну? – А во як рак на Дямянішкаўскуй гарэ сьвісьня, тады начынайця грошы на падарак зьбіраць. Старына Маст. Як рак на Лысай гары засвішча. Іран. Ніколі ці невядома калі. – Ну, калі ш ты жаніцца, Рысёк, думаіш? – А знаіш, цёця Гэня, як рак на Лысай гары засьвішча, тады адразу буду жаніцца. Навасяды Ашм. Як рак у пролубцы таўчыся і пад. Няўхв. Без толку (таўчыся дзе-н.). Кажу табе, пайшлі, а то таўчэсься тут як рак у пролупца. Альхоўка Астр. ● Пролубка – палонка. РАКАМ. Ракам устаць. Няўхв. Быць у дрэнным настроі, у раздражнёным стане. Хіба ты сёньня ракам устала, што ходзіш надута, бурчыш на ўсіх? Мацвееўцы Ваўк. Нешта ты не ў гуморы, напэўна, сёньня ракам устаў. Баравічы Лід. – Трактарысты казалі на цібе, што ты ўчора ракам устаў. – Трохі пакрычаў я на іх, бо каторая пара, а яны сядзяць сабе і ў карты рэжуць. Цырын Карэл. (ЗНФ, 62). Сёня брыгадзірава баба ракам устала, ні падыходзь да яе. Чырвонае Сяло Зэльв. (ЗНФ, 62). Лепяй ні чапіце яго: ён сёня ракам устоў. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 62). РАКЕТА. Як ракета астрыханская стаяць. Гумар. Роўна, задраўшы галаву. Стаіш як ракета астрыханская, нічога нідзе не бачыш. Лозкі Дзятл. ● Астрыханская – ад назвы горада Астрахань. РАКІ. І ракі распаўзліся. Што-н. адбылося позна ноччу, надосвітку. Ужэ і ракі распаўзліся, пакуль мы з гулянкі дахаты прышлі. Алешавічы Маст. Паказаць дзе зімуюць ракі. Паграж. Жорстка расправіцца з кім-н., пакараць каго-н. Прыйдзі ты сёньня позна, я табе пакажу дзе ракі зімуюць. Малахавічы Гродз. Я табе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁