Гудзінішкі Воран. (ЗНФ, 61). Даўней так часто прыяжджаў, а ціпер рас на ўказ пакажацца, начальнікам стаў, заганарыўся. Грамавічы Шчуч. (ЗНФ, 61). Раз-параз. Зноў і зноў. Па´ля і па´ля Пярун, раз-параз страляе. Солы Смарг. (СПЗБ-4, 245). Рас-парас страляе. Солы Смарг. (СПЗБ-4, 594). Самы (само) раз. Тое, што трэба, што найлепш падыходзіць. Для міне васьміручка самы рас каса, добро косіць. Струбка Гродз. (СНМ, 27). Кіянкай цвікі ні б'юць, а вось вокны падганяць – само раз: матэрыял ні пашкодзіш. Альшаніца Івац. (ДСК, 110). Той раз. Тады. І ўчора быў на Сівуй гарэ, але той рас грыбоў было, а сёньня нешто слабо. Бабіна Гродз. Назьбірала зёлак, напарыла, трохі палепшало. Той раз узёў гэтыя зёлкі ў рот, дык ні мог вытрымаць. Галавачы Гродз. (МСГВ, 193). У адзін раз. Адразу, тут жа. Для задаваў жэрткі выбяры доўгія і здаровыя, а то трухлявыя трэснуць у адзін рас пры тормазя. Купіск Навагр. (НЛ, 153). Як раз плюнуць. Вельмі проста, лёгка, без намаганняў (зрабіць што-н.). Мне гэту работу зрабіць як рас плюнуць. Вераб'і Астр. РАЗАМ. Адным разам. Вельмі хутка (зрабіць што-н.). Наліла кубак малака, то адным разам выпіў. Дукойні Ашм. Адным разам прынясі вады. Астравец Астр. Васіль адным разам рашчапіў калотку. Гейстуны Ашм. (СГВ, 577). Едным разам поценг ні аб'едзе каго. Іран. Хто-н. вельмі тоўсты. Яго едным разам поцянг ні аб'едзя, такі трыбухаты. Алекшыцы Бераст. Вар. едным разам поценг не аб'едзе. ● Едным – адным, поценг – цягнік; параўн. – польск. ednym 'тс', pociąg 'тс'. За каждым разам. Рэгулярна, кожны раз. Часто ў яе зьбіраліся бабы сь сяла. Глаўно, набіралі с сабой работы, сьпіцамі плёнтаць, вышываць, маткі матаць. Дзяўчаткі мае за каждым разам бегалі. Сурынка Сл. Тым разам. Тады, тым часам. А мы тым разам яблыкаў напрывозілі. Скрагі Шчуч. РАЗБОР. На разбор шапо´к прыйсці, з'явіцца і пад. Пад самы канец, на заканчэнне чаго-н. А сюды мы, сдаецца, на расбор шапок пасьпелі. Краглі Дзятл. На шапачны разбор прыйсці, з'явіцца і пад. Пад самы канец, на заканчэнне чаго-н. За твае выбары дык мы ўсюды пасьпяваем толькі на шапачны разбор. Вішнева Смарг. РАЗБЯРЫ. Не разбяры-бяры. 1. Невядома, незразумела. Яны натто сварыліса. А чаго, та хто іх зная. Там у іх ні разьбяры-бяры што рабіласо. Старына Маст. 2. Незразумелы, няпэўны хто-н. Гэта пацёмнік нейкі, такі чалавек ні разьбяры-бяры. Калядзічы Ваўк. (МСГВ, 361). Такі чалавек ні разбяры-бяры. Калядзічы Ваўк. (СПЗБ-3, 468). Гэты Піліп то ні разбяры-бяры, як пачне гаварыць. Дарагляны Маст. РАЗГУЛЯЕШСЯ. Не разгуляешся. Не многа чаго зробіш, ажыццявіш. У гэтум лесі мало сушняку, тут асобо ні разгуляяса. Ідзеця да Пераходнай трыбы, там напілуяця колькі хочаця. Бабіна Гродз. Тады ш нам [тэхнічкам] па трыццаць рублёў плацілі, а на гэтыя грошы ні вельмі разгуляяса. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 51). РАЗЕ. На разе. 1. Пакуль што. – Ці рэзаць больш сечкі? – На разі хваціць. На вечар будзяця рэзаць, як бацько скіня саломы. Бабіна Гродз. На разі дзякуй! А там будзя відно, мо і я калі чым табе адгаджуса. Старына Маст. 2. Калі-небудзь, пры выпадку. – Нешто ты ўжэ даўно ні заходзіў. – Можа, калі на разе й зайду. Стокі Свісл. РАЗЁВУ. Разёву купляць. Іран. Паводзіць сябе няўважліва, быць разявакам. – І я хачу ў школу ісці з табою, мамачка. – Чаго, разёву купляць пойдзеш? Ты ж яшчэ не вучанік. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 185). РАЗІНЬКУ. Разіньку прадаваць. Іран. Паводзіць сябе няўважліва, быць разявакам. – Ізноў сарваўся шчупак. – А лепяй глядзі і патсякай упору, разіньку ні прадавай. Новы Двор Шчуч. А ты прыглядайся, як я раблю, разіньку ні прадавай. Праважа Воран. РАЗНОС. Пайсці ў разнос. Павозіць сябе нястрымна, не кантраляваць свае дзеянні, учынкі. Дзяцька Мацей як добра выпіў, дык і пайшоў у разнос. Куляшы Шчуч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абедзе, абедзя, бюць, верабі, зявіцца
12 👁