нас атпусьцілі на той рас. Малыя Азёркі Маст. 2. Для першай неабходнасці. Прывёз бы
дроў хоць на той рас, а то ўжэ ні палена на дрыватніку німа. Бабіна Гродз. 3. Нетрывала,
для часовага карыстання (зрабіць што-н.). – Ці пастроіў калясо ў возі? – От, закруціў
дротам на той рас, мо ні разваліцца, пакуль сено прывязем. Бабіна Гродз.
Не першы раз замужам. Жарт. Вопытны, не ўпершыню мае справу з чым-н. Я ведаю
яго палітыку, не першы рас замужам. Нягневічы Навагр.
Па той раз. З таго моманту, з таго здарэння. Па той раз нігды ні выпраўлялі мяне
нідзе. Бацька баяўся, каб дзе ні задушылі такога дурня, як я. Карпейчыкі Шчуч.
(СБНФ, 209). Як правучылі, па той раз – як адрэзала: больш ні разу не прыходзілі.
Ярэмічы Карэл. (БФ, 307).
Праз раз дыхаць. Іран. Быць нядошлым, фізічна слабым. Звычайна пра старога
чалавека. Гэтыя бапкі ўжэ праз рас дыхаюць, але ўсё роўна ні сядзяць у хаці, па аўтобусах
чапляюцца, некуды едуць. Ліда Лід. Ды ён у цібе праз рас дыхая, а ты прымушаяш яшчэ
недзя ісьці. Мацвееўцы Ваўк. Зусім слабы зрабіўсо – праз рас дыхаю. Што ты хочаш –
старасьць ахапіла. Лунна Маст. А што старыя могуць, калі яны ўжо праз раз дыхаюць.
Смілавічы Чэрв.
Раз вераб'ю дзюбнуць чаго. Вельмі мала. Пра ежу. Сколька ты мне кашы палажыла –
рас вяраб'ю дзюбнуць. Дапраўды, паткінь болей. Уселюб Навагр. Вар. на раз вераб'ю
дзюбнуць.
Раз-два і. 1. Вельмі хутка, адразу ж (зрабіць што-н.) Што значыць кампаняй
рабіць: раз-два і зграблі сена. Косцевічы Астр. Ад нас бліска хадзіць па грыбэ, раз-два і ў
лесі. Аздобічы Шчуч. Скажы, хай раз-два ідуць. Хадзілоні Шчуч. 2. Вельмі лёгка, проста,
без намаганняў (зрабіць што-н.). Во што значыць майсьцяр. Я цэлы дзень каля гэтаго
матацыкла сядзеў і ніяк пастроіць ні мох, а ён як узяўся, та раз-два зрабіў. Бабіна Гродз.
Курсанты сядуць на каня, то глядзі – рас-два й прывезьлі. Лушчыкі Воран. (ДМГ, 97). Ні
лесь ты сам ў цілівізар, гэто ш табе ні трактар. Пакліч лепяй Васілевіча, ён табе раз-
два і паправіць. Маркішы Гродз. (ЗНФ, 61). Ой, гэто ш я кошык забылася. Пачакайця, я
раз-два і назат вярнуся. Галынка Зэльв. (ЗНФ, 61). Нашто нам мэнчыцца, давай лепш
клікням свінабоя, ён нам раз-два паршука ўхайдакая. Лаша Гродз. (СНМ, 152). Бяжы
скажы, хай рас-два ідуць, кагалам рас-два ўсё зробім. Гостраў Ваўк. (СГВ, 401).
Распастры дыван на траве, то рас-два высахня. Ліпнікі Шчуч. (СГВ, 408). Сёніка мёт –
пакупны тавар: адно падай – раз-два разьбяруць. Грабава Зэльв. (СРЛГ, 85).
Раз на раз. Вельмі часта, зноў і зноў, шмат разоў запар. Сёдня рано трэбуло ўстаць,
та цэлу ноч, можно сказаць, ні спала, рас на рас прасыналаса на часы глянуць. Бабіна
Гродз. Бегаў цалюткі дзень па дварэ, а ціпер кашляя рас на рас. Дубінка Гродз. (ЗНФ, 61).
Ці ні захварэў ты? Цэлу ноч рас на рас схватваўсё і ўсё нешто мармытаў. Струбніца
Маст. (ЗНФ, 61).
Раз на раз не прыходзіцца (не служыць). Не заўсёды аднолькава атрымліваецца. Рас
на рас, браток, не прыходзіцца. Зенявічы Навагр. – Ой, Маня, той рас на рынку так добра
ўсіх парасят прадалі, а гэтым разам ніаднаго. – Што зробіш, рас на рас не прыходзіцца.
Пеляса Воран. На гэты рас пірагі не атрымаліся, як бачыш, рас на рас не прыходзіцца.
Мілявічы Маст. – Вот думала, прыеду так, як летась, памагу, а тут захварэла, і вот як
выйшла. – Ну, што, дзеткі, зробіш, рас на рас ні служыць, налета [на наступны год]
прыедзіш. Косцевічы Астр.
Раз на ўказ. Часта няўхв. Вельмі рэдка, з вялікімі працяглымі прамежкамі (з'яўляцца
куды-н., бываць дзе-н., сустракацца з кім-н.). Натто яна набожна... Вы паглядзеця, калі
яна ў цэркві бывая – рас на ўкас. А так тулькі па суседзях ходзіць ды людзей абгаворвая,
во табе й веруюшча. Старына Маст. Прыехала да цібе рас на ўкас, а ты недзі швэндаяся,
скуль я ведаю, дзе цібе шукаць. Васілішкі Шчуч. Ды ўжо й ні пазнае шмат каго, бо рас на
ўказ прыяжджая да нас. Ліпнішкі Іўеў. (ЗНФ, 61). Паказаўся рас на ўказ, і то сьпяшыць
Дадатковыя словы
верабю, вярабю, зяўляцца
15 👁