РАЖКІ. На чатыры ражкі цукар. Кавалкавы. У нас у сям'і было ўчытырох, сядзям за стол есьці, матка насыпя на стол адному, другому цукру на чытыры рашкі. Мы ўжо ўглядаімся: Ірцы венцай насыпала, мне меняй. Плачу тады. Сакалы Воран. РАЖНА. Ні ражна. Няўхв. Анічога. Ты тут ні ражна ні палучыш, так што ідзі адгэтуль. Масцяны Астр. Пасьля пажару ў яго ні ражна ні засталося. Талькаўцы Ваўк. Ражна ў зубы каму. Выкл. Груб. Выказванне незадаволенасці, абурэння і пад. у адносінах да таго, хто чаго-н. просіць, дамагаецца і пад. – Мо дасі трохі гарэлачкі? Натто галава баліць, пахмяліцца хочацца. – Ражна табе ў зубы! Зну нахлешчасса як тая сьвіня! Старына Маст. Якога ражна. Груб. Што, для чаго, з якой мэтай. Ты ш у вотпуску быў, і якога ражна рабіў... Ні мох дровы парубаць. Дабраўляны Смарг. РАЖНАХ. Як на ражнах сядзець. 1. У стане крайняй фізічнай актыўнасці, немагчымасці спакойна ўседзець на адным месцы. Што за дзіця такоя. Ніяк ні можа спакойна. Як на ражнах усядно сядзіць. Навасяды Ашм. 2. З хваляваннем, неспакоем, трывогай. Госьці весяляцца, жарты строяць, прыстаўляюць, а я сяджу як на ражнах – зусім другоё рупіць. Бабіна Гродз. РАЖНЕ. На ражне бачыць каго. Няўхв. Жадаць каму-н. кепскага, непрыемнага. І што цяпер за сьвет пайшоў, што за людзі, адзін другога на ражне бачыць. Пачарнейкі Свісл. Як на ражне вісець. Вельмі нязграбна, зусім не аблягаючы цела. Пра адзенне, якое завялікае памерам. Такі худы зрабіўся, што ні адзеня, усё як на ражне вісіць. Крывічы Зэльв. РАЖНОМ. Ражном пароць каго. Няўхв. Моцна дапякаць, раздражняць каго-н. Дзе ш ты будзяш спакойны, калі пашці кожны ражном пора. Новая Руда Гродз. (ЗНФ, 61). Трэ было Гандзі змаўчаць на той час, а ціпер хоць і ні суняцца нікуды, а сяраўно ражном поруць. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 61). РАЖОН. Лезці на ражон. Рабіць што-н. рызыкоўнае не думаючы пра вынікі. Хто прасіў цябе на ражон лесьці? Парэчча Дзятл. Нашто было браць той пошар, лесьці на ражон. Заборцы Астр. Не лесь на ражон, еслі апасна, то не сунься. Малі Астр. (СПЗБ-4, 244). Ні лезь на ражон, бачыш, што бацька ні ў гуморы. Танявічы Шчуч. Ну чаго ты на ражон лезяш, цібе што, просяць гэта! Тракелі Воран. На ражон высахнуць. Моцна (пахудзець). Чаму ты нічого ні ясі, паглядзі – высахла на ражон. Задварані Свісл. Еш, еш, высахла на ражон у гэтум горадзі. Азёры Гродз. Як ражон у горле каму. Няўхв. Вялікая перашкода каму-н. Ён мне як ражон у горле. Падольцы Астр. РАЗ. Іншы раз. Часам, зрэдку. Іншы раз ён нават сьпявая. Загарані Свісл. (МСГВ, 203). На раз аблізаць. Іран. Нізкарослы, мізэрны хто-н. Вот кавалер найшоўся – на рас аблізаць, пат спадніцай схаваецца. Волькавічы Ашм. На раз вераб'ю дзюбнуць чаго. Вельмі мала. Пра ежу. Купілі семячак на раз вераб'ю дзюбнуць. Аздобічы Шчуч. Вар. на раз вераб'ю дзюбнуць. На раз у зубы ўзяць. Вельмі мала. Пра ежу. Што ш тут гэтай заціркі, на рас у зубы ўзяць, і ўсё па ўсім. Заборцы Астр. На раз укусіць. Вельмі мала. Пра ежу. Яму гэтага сала на раз укусіць. Уселюб Навагр. На раз у рот. Вельмі мала. Пра ежу. Што ты тут дала? Хібо я гэтаго наеласа? Гэтай бапкі тулькі на рас у рот, паткінь кілька кавалкаў. Старына Маст. Куды ты галодны?.. З'еш хоць на рас у рот чаго. Бабіна Гродз. Вазьмі варэня, ну хоць на рас у рот. Гудзевічы Маст. На той раз. 1. Часова. Анно потым быў перагаворшчык, аўстрыец, ат нас тут быў, вельмі ў немцаў прасіў і атстояў, што людзі добрыя, што німа тут парцізанаў. І гэто
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабю, зеш, сямі
14 👁