гаспадаркаю пакіраваць. Вярэйкі Ваўк. (СБНФ, 62). Тады я ні дала рады бехчы дахаты.
А там хата Вінцэськава стаяла. Я ў тую хату. Лазы Ваўк. (ДМГ, 21). Яна нас водзіць
па панох, кап якія ходачкі купіць, ба ні было ў што абуцца, не даць рады с хазяйства
выручыць. Пятакі Ваўк. (ДМГ, 20). Памажы мне ў каморцы папратаць, а то адна не
даю рады. Равіны Карэл. (ДМГ, 85). Дак я ў поля атходзячы, прывяжу яго вяровачкай
за нагу. Начай ні маглі даць рады. Лаздуны Іўеў. (ДМГ, 205). Паказвае на міне і кліча,
кап памох ім. Пхнулі-пхнулі, а дзе, ні дамо рады. Малая Бераставіца Бераст. (ДМГ, 238).
Устаём зараннё, трэба памагаць. Маці ж адна ні дасць рады. Зэльва Зэльв. (ХБД, 449).
Гэту тоўбу трэбо на вос патсаджваць, сама ўжэ ні дае рады залесьці. Карозічы Гродз.
(СНМ, 144). Датуль ужо гніла ў яе гэта нага, што яна не рабіла, усю вайну. Нічога рады
не дала. Парэчча Навагр. (ХБД, 209). – Дык ты зь ім справіцца ні можаш? – Дзе там, ён
такі здаровы стаў, я яму ўжо рады не дам. Драпава Сл. Паршук як застрак паміш лясак,
та ледво рады дала. Бершты Шчуч. (ЗНС, 43). Гарачэ, строк на каровы нападая, рады ні
даеш, бегаюць хвастэ пазадзіраўшы. Рацічы Гродз. (СНМ, 137). Вар. даваць (даць) раду
(рады, радачкі).
РАДЫ. Няма (не было) рады. Гл. рады няма (не было).
Рады даваць. Гл. даваць (даць) раду (рады).
Рады даць. Гл. Даваць (даць) раду (рады).
Рады няма (не было) з кім, з чым. Нельга што-н. зрабіць, здзейсніць, з чым-н.
справіцца. Соўма лезя ў лубін скаціна, ніякай рады няма. Міцкавічы Смарг. (СГВ, 447). Як
упатранаваў гэты канцавы хадзіць да нашай Марусі, ну проста рады не было. Варонча
Карэл. (СГВ, 508). Удурбаўся заяц у наш сат, рады няма. Вядравічы Дзятл. (СГВ, 500).
Ужо ўманерыла Марыся кожну раніцу хадзіць да вас, вадзіцца, то няма рады. Пагарэлка
Карэл. (СГВ, 506). У нас быў брыкашчы конь, а то такая ўжо брыкашчая карова цяпер,
што рады няма. Парачаны Лід. (СГВ, 65). Як гарэлку у рот возьмя, то аткуль словы, такі
гаманкі, што рады няма. Купіск Навагр. (СНМы, 170). Як на капусту нападзе зялёны
рабак, то рады німа. Бражэльцы Воран. (МСГВ, 410). Як завёўсо пад печчу свярчок, та
рады ні было, нікому ні даваў спаць, пакуль ні выкурылі. Каленікі Гродз. (СНМ, 127).
Курыца ў гарод павадзілася, німа рады. Алекшыцы Бераст. І як засунеш у той сьнег, как
скочыш, кажыцца няма рады – па шыю саму! Зэльва Зэльв. (ХБД, 446). Прывык гарэлку
лактаць, і рады з ім ніякай німа. Рыбніца Гродз. (СНМ, 77). Раскол гэты, чалавеку адурыў
галаву, рады з ім німа. Коматава Гродз. (СНМ, 121). Спанатрыло дзіця рано ўставаць, і
рады німа, ашчэ ўсе сьпяць, а яно ўжэ крычыць. Хамякі Гродз. (СНМ, 134). Хлопяц пашоў
у пустапаш, ні слухая нікого, німа з ім рады. Капцёўка Гродз. (СНМ-2, 149). Той рок, як
пачалі пчолы раіцца, рады ні было; толькі пяршак асадзіў у ўлей, як за ім ашчэ тры рае
вышло. Ласосна Гродз. (СНМ-2, 191). Хлопец мой укляпаўсо ў неку старую дзеўку, і рады
німа, кажа, жаніцца будзя. Луцкаўляны Гродз. (СНМ-2, 239). Вар. рады (радачкі) няма
(не было).
РАДЫЁ. Бярозаўскае радыё. Няўхв. Чалавек, які разносіць плёткі, пляткар. Не кажы
ты гэтаму Даніку нічога, а то гэтае бярозаўскае радыё па ўсёй вуліцы разьнясе ды яшчэ
дабавіць, што было і чаго не было. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 58). ● Бярозаўскі – ад назвы
горада Бярозаўка Лідскага раёна.
Ці паеў ці радыё паслухаў. Жарт.-іран. Не наеўся, не насыціўся. Дай чаго
тужэйшага пад'есьці, а то што гэты халаднік: ці паеў ці радыё паслухаў. Праз
паўгадзіны зноў есьці хочацца. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 69). Вар. ці то еў ці то радзіва
слухаў; ці паеў ці радыё паслухаў.
Як радыё. Які любіць разносіць чуткі, разводзіць плёткі. А той Ірцы што ні скажы,
усе Пушкарэ адразу будуць знаць, яна ж як радыё. Навумавічы Гродз.
РАДЫСКУ. Хоць радыску сей на кім. Хто-н. вельмі брудны, запэцканы. Дзе ты так
запэцкаўся, на табе хоць радыску сей. Дварчаны Шчуч
Дадатковыя словы
падесьці
14 👁