Няма радачкі. Гл. радачкі няма (не было). Радачкі даць. Гл. даць радачкі. Радачкі няма (не было). Немагчыма справіцца з кім-, чым-н., не адолець каго-, што-н. Мышэй столькі завялося, што радачкі німа, наш валачун па хатах валочыцца, другім мышэй ловіць, трэба гадаваць другога ката. Ляхавічы Навагр. (МСГВ, 73). Як пацяпіў Казік да нас, радачкі ніякай не было, пакуль ні жаніўся. Станчыняты Смарг. (СГВ, 350). Гэта ш трэба быць такому сьлінятаму дзіцяці, сьліна цячэ, няма радачкі. Новы Двор Свісл. (СГВ, 442). У нас увечары на вуліцы як расшалеюцца дзеці, дык радачкі няма іх суняць. Лелюкі Іўеў. (СГВ, 412). Вар. рады (радачкі) няма (не было). РАДЗІ. Хоць радзі´. Абавязкова, не зважаючы ні на што, любымі сродкамі зрабі, дастань і пад. Хоць радзі яму гэты клей, калі няма яго, прысьпічыла яму клеіць сёньня. Пеляса Воран. Як сабе хочаш і дзе сабе хочаш шукай, хоць радзі, а прынясі мне такіх таблеткаў. Бабіна Гродз. Бяры дзе хочаш, хоць радзі. Курчоўцы Воран. РАДЗІВА. Радзіва пераводнае. Чалавек, які разносіць плёткі, распаўсюджвае чуткі. Мая баба – радзіва пераводнае, ёй нічога ні кажы, а то церас паўчаса ўся вёска знаць будзя. Аляксандравічы Дзятл. Савецкае радзіва. Гумар. Той, хто ведае ўсе навіны, плёткі і любіць распаўсюджваць іх. Маруська, савецко радзіво, усім пра гэто раскажа. Ананічы Дзятл. Ці радзіва слухаў ці газету чытаў паеў. Жарт.-іран. Вельмі мала, недастаткова (паеў). Слабы абет мне сгатавала на работу. Паеў – ці радзіва слухаў ці газету чытаў. Крупава Лід. (Хітр., 62). Ці то еў ці то радзіва слухаў. Гумар.-іран. Не наеўся, не насыціўся. Дай яшчэ чаго, бо наліла некаго супчыку, міску зьеў і ні паняў, ці то еў ці то радзіво слухаў. Навасёлкі Сл. Вар. ці то еў ці то радзіва слухаў; ці паеў ці радыё паслухаў. Як радзіва паслухаў паеў. Гумар.-іран. Кепска, слаба (паеў). Накарміла яна там... Паставіла паранай бульбы і кіслай капусты... Паеў як радзіва паслухаў. Кульбакі Лід. РАДЗІМЕ. Даць радзіме вугалю. Хутка і многа зрабіць. Вось гэта я разумею, даў радзіме вуглю, ну малайчына! Сянькоўшчына Сл. РАДЗЮШКАХ. У радзюшках. Няўхв. У стане моцнага ап'янення. – А ці Янак у хаці? – Янак ужэ даўно ў радзюшках! Такі п'яны, што гаварыць ні можа! Драчаны Свісл. ● Радзюшка – дзяруга. РАДЗЮШЦЫ. Прыносіць у радзюшцы каго. Няўхв. Прыводзіць, дастаўляць п'янага, які не трымаецца на нагах. І як гэтуй беднуй бабі цярпеньня хватая? Як тулькі палучка, такі яго дадому прыносяць у радзюшцы. Старына Маст. РАДНЮ. У радню набівацца каму, да каго. Гумар. Наступаць на нагу каму-н. – Мусі, да мяне ў радню набіваіся?.. Наступіў на нагу і ішчэ пакруціўся. – Ну, выбачай, калі так табе забалела. Косцевічы Астр. А гэтая дзеўка мне ўсе не-не й стане на нагу... У радню набіваецца. Вішнева Смарг. Вар. у радню (у сваты) набівацца. Усю радню сабраць. Гумар. Наморшчыць лоб. Чаго ўсю радню сабраў? Ні рабі так, бо вырасьціш, і лоб будзіць марскаты. Косцевічы Астр. Не чапайце, ён думае. Бачыце, усю радню сабраў, як лоб наморшчыў. Рэмезава Воран. ● Асновай фразеалагізма стала народнае павер'е, паводле якога колькасць дзяцей, суджаных мець чалавеку, адпавядае колькасці маршчын на ілбе пры яго зморшванні. РАДУ. Даваць (даць) раду (рады) каму, чаму. Спраўляцца з кім-, чым-н., адольваць каго-, што-н. І не трэба нікога прасіць, я сама дам раду. Шылавічы Шчуч. (ХБД, 463). Дзеці ўдаліся ўдачныя, самі сабе раду давалі. Пабралі жонак і мужоў, якіх самі выбіралі, я ім не бараніла. Попішкі Астр. (ДМГ, 130). Як ён зьлёх, думала скаціну збываць, алі ш посьля стала неяк даваць раду, бо жыць на нешта трэба было. Заборцы Астр. Каб толькі даць рады пажыць і ўмёрці, каб ніхто за мною нічога ні рабіў. Свіслач Гродз. Цяшко жылі людзі ў гэнум сяле бес старых: некаму было рады даць, ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, павере, пянага, пяны
13 👁