Р ~ РАБАКІ. Рабакі точаць каго. Няўхв. Хто-н. у пастаянным руху, не можа уседзець на адным месцы. Ні аднае мінуты ні можаш пасядзець – то туды то сюды. Цібе што, рабаке точаць? Амбілеўцы Шчуч. ● Рабак – чарвяк. РАБАТУН. Рабатун напаў на каго. Хто-н. працуе з ахвотай, з імпэтам. Хопіць на сёня ўжо капаць, тыле баразён бульбы выбрала. Нейкі рабатун на цябе напаў. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 67). РАБОТЫ. Сваёй (свае) работы. Не куплены, выраблены ў хатніх умовах. Раней марынаркі сваёй работы насілі, ніхто іх ні купляў. Адэльск Гродз. (СНМ, 86). Анучы свае работы ёсьцека і куплёно носяць. Вострава Сл. (МСГВ, 29). РАБЯТЫ. Вясёлыя рабяты. Жарт. Хамса. Ой, што мне ў сумцы нарабілі гэтыя вясёлыя рабяты! Папер размок, а яны распаўзьліся па ўсёй сумцы. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 23). А йшчэ купіла вясёых рабят на трыццаць капеяк. Я ш ведаю, што ты любіш салёная. Радзявічы Гродз. (ЗНФ, 23). РАВОК. Каб ты равок завярнуў. Выкл. Лаянк. Выказванне злосці, гневу на каго-н. Бывало, як мужык ж жонкай сварацца, жанчына скажа: кап ты равок завярнуў. Гэта як пажаданне самага кепскага. Ваўкавічы Навагр. РАГАМІ. Рагамі ўперціся. Няўхв. Праявіць выключную ўпартасць, непакорлівасць, непаслухмянасць. А ён, як баран, у сваё рагамі ўпёрся – і канец. Геранёны Іўеў. Вар. рогам (рагамі) уперціся. РАГАХ. На рага´х прыходзіць і пад. Няўхв. Нецвярозым, у стане моцнага ап'янення. Зноў прыйшоў на рагах! Калі ш ты ўжэ нап'есься, кап ты заліўся! Мілявічы Маст. На рагах прышоў дахаты, ужэ другую нідзелю ні высыхая. Малая Бераставіца Бераст. Кожны вечар прыходзіць на рагах, і дзе ён толькі знаходзіць! Алекшыцы Бераст. Ні чапайця яго, ён сёньня на рагах прывалокса. Новыя Бяляны Гродз. Учора прыйшоў на рагах дахаты. Пеляса Воран. Сёняка Мартына на пеньсію атпраўляюць, зноў мой стары на рагах прыйдзя. Рудзевічы Зэльв. На рага´х стаяць. Няўхв. 1. Сваволіць, дурэць. Колькі ні кажы, колькі ні прасі, а ўсё роўна цэлы дзень на рагах стаяць. Вішнева Смарг. Як настаўнік с класу, дык на рагах стаяць. Пятралевічы Сл. 2. Моцна сварыцца, буяніць. Чаго ўжэ на рагах стаіш? Ані табе што кепска зрабіла. Дварчаны Шчуч. РАГОЧА. Аж рагоча хоча. Вельмі моцна (хоча). Дык пацалуй ты яе ўжо, а то яна хоча аж рагоча. Погіры Дзятл. РАДА. Адна рада. Такі самы, тое самае. Ці гэты, ці другі начальнік будзя – адна рада, ляпей ні станя. Бабіна Гродз. Мужык і баба – адна рада. Ціхаволя Свісл. РАДАСЦЬ. Сабачая радасць. Няўхв. Самая танная каўбаса, звычайна ліверная. Купіла сабачай радасьці. Можа больш ніхто і есьці не будзя, кромя міне. Алекшыцы Бераст. Накупляла ўжо зноў гэтай сабачай радасьці, то й еш яе сама. Градаўшчыны Астр. (ЗНФ, 63). Ні было, мама, другой каўбасы ў магазіні, то купіла кусок сабачай радасьці. Рупейкі Ваўк. (ЗНФ, 63). ● Выраз грунтуецца на ўяўленні, што каўбаса самай нізкай якасці з'яўляецца радасцю толькі для сабакі. РАДАЧКІ. Даць радачкі каму, чаму. Спраўляцца з кім-, чым-н., адольваць каго-, што-н. Што ты куёўдзіўся дзень і нічога не зрабіў з гэтым плотам, радачкі яму ні дасі. Новы Двор Свісл. (СГВ, 223). Як шмат у нашай картоплі сувалкі, ні даць радачкі, калі як ад яе абяруся, на ўсім полі многа сувалкі. Бердаўка Навагр. (СГВ, 464). Абдуло карову, ту ледво радачкі даў. Патока Шчуч. (ПМГ, 101). Не даць радачкі. Перстунь Гродз. (СНМ, 188). Вар. даваць (даць) раду (рады, радачкі). Ні радачкі. Немагчыма справіцца з кім-, чым-н., не адолець каго-, што-н. Як апанавалі ў лесі камарэ, ту ні радачкі. Дашкаўцы Маст. (ПМГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апянення, зяўляецца, напесься
13 👁