ПЯЦЬ. Даваць (даць) пяць. Жарт., фам. Выказаць прымірэнне, згоду з кім-н. Ужываецца пераважна ў форме загаднага ладу і, як правіла, суправаджаецца поціскам рукі. Хай будзя па-твояму, давай пяць, на тым і разыдзямся. Алекшыцы Бераст. Ну от і дагаварыліся, дай пяць. Заборцы Астр. Ну ўсё, што было, тоя сплыло, дай пяць! Хваціць ваўком глядзець! Дай пятуха! Старына Маст. Вар. даваць (даць) пяць (петуха). Ні ў пяць ні ў дзесяць. Няўхв. 1. Зусім недарэчна, неўпапад, не тое, што трэба (сказаць). Як скажыць што – ні ў пяць ні ў дзесяць. Косцевічы Астр. Што та ты гаворыш ні ў пяць ні ў дзесяць. Стары Дворац Бераст. Ну і сказаў ты ні ў пяць ні ў дзесяць. Косцевічы Ваўк. Ты даеш парады ні ў пяць ні ў дзесяць. Алекшыцы Бераст. Ні ў пяць ні ў дзесяць. Нямейшы Гродз. (СНМ, 189). Ні ў пяць ні ў дзесяць. Ятвезь Ваўк. (МСГВ, 603; ППФВ, 48). 2. Кепска, не так, як трэба, як хацелася б (зрабіць што-н.). Зьвязала кофту ні ў пяць ні ў дзесяць: рукавы задоўгія й пульсэткі [манжэты] вускаватыя. Косцевічы Астр. Ну ты зрабіў, што ні ў пяць ні ў дзесяць. Ятвезь Ваўк. Вырасло тут гэта дзерава ні ў пяць ні ў дзесяць, хоць ты яго сьпілуй. Рудзевічы Маст. 3. каму. Зусім не падыходзіць што-н. каму-н. Ёй гэта спадніца ні ў пяць ні ў дзесяць. Ганчары Свісл. ПЯЧАЙКА. Як пячайка пячэ. Выклікае моцны душэўны боль. Алі ш як пачне гаварыць, то гэта яго гаворка ўся раўно як пячайка пячэ. Крапіўніца Свісл. ПЯЧОНКА. Пячэцца пячонка ў каго. Асудж. Хто-н. выяўляе злосць, раздражненне. Ад яго добрага слова не прыжджэш, вечна ў яго пячэцца пячонка. Баброўнікі Свісл. (СГВ, 605). ПЯЧОНКІ. Залезці ў пячонкі каму. Няўхв. Моцна надакучыць каму-н., раздражняць каго-н. Залезла ў пячонкі яна мне сваімі «чаму?», так усё ведаць хоча. Чамяры Сл. Вар. залезці ў пячонкі (у пячонку). Пячонкі выесці каму. Няўхв. Вельмі моцна, нязносна надакучыць каму-н. Ты мне ўжэ пячонкі ўсе выеў седзячы ў хаце. Ятвезь Свісл. Вар. пячонкі (пячонку) выесці. Уесціся ў пячонкі каму. Няўхв. Моцна надакучыць каму-н. Ты мне ўжо ўеўся ў пячонкі са сваімі дзеўкамі, дагуляяся некалі. Крамушаўка Навагр. Вар. уесціся ў пячонкі (у пячонку). ПЯЧОНКУ. Залезці ў пячонку каму. Няўхв. Моцна надакучыць каму-н., раздражняць каго-н. Не пайду я да яго, ён ужо мне залез у пячонку. Макрэц Навагр. Вар. залезці ў пячонкі (у пячонку). Пячонку выесці каму. Няўхв. Вельмі моцна, нязносна надакучыць, дапячы каму-н. Як прыйдзе дадому, то й жонцы і дзецям пячонку выесьць. Лунна Маст. Вар. пячонкі (пячонку) выесці. Уесціся ў пячонку каму. Няўхв. Моцна надакучыць каму-н. Ён мне гэтай сваёй работай так уеўся ў пячонку, што слухаць дажа ні хачу. Хадзілоні Шчуч. Вар. уесціся ў пячонкі (у пячонку). ПЯЧЫ. Пячы начырвона. Рабіць што-н. з максімальнай напружанасцю, з найбольшай інтэнсіўнасцю. Кабыла парвала ланцух і паляцела за Дубішча. Каб на матоцыку, та яшчэ, можа, дагноў бы па сьлядах. Аля трэба пячы начырвоно, каб дагнаць, бо як пайдзе на Сьвятоё балото, та там ужэ яе ні знойдзяш. Бабіна Гродз. ПЯЧЭЦЦА. Ні пячэцца ні варыцца ў каго. Не ладзіцца, не выходзіць так, як трэба, як хацелася б. Нешто ў нас сёньня з работай ні пячэцца ні варыцца, толькі адзін гэты калідор і пабялілі да абеду. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 54). – Ну як у цібе тут, Антон? – Ай, нешто ні пячэцца ні варыцца. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 54). ПЯШЭЧКАМ. Пяшэчкам ды з мяшэчкам ісці. Нялёгка і звычайна далёка дабірацца куды-н. не транспартам, а на сваіх нагах. Апаздала на аўтобус, то йшла с Слоніма пяшэчкам ды з мяшэчкам. Ваўчуны Сл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
15 👁