Смажаны пятух не кляваў каго. Хто-н. не сустракаўся з сапраўднымі жыццёвымі цяжкасцямі. Жывеш ты з мамкай, бяды ні знаяш, смажаны пятух цібе ні кляваў! Стокі Свісл. Чыста мікалаеў пятух ісці. Іран. Хістаючыся з боку ў бок. Часцей пра п'янага. Тулько зь лесу вышла, бачу настрэчу чалавек ідзе. А гразны, чорны. А ідзе та чысто мікалаяў пятух, калываяцца з боку на бок. Старына Маст. Як пятух на сметніку разысціся. Няўхв. Вельмі моцна, нястрымна. Разышоўся як пятух на сьметніку, хоць с хаты ўцякай. Марцінаўцы Маст. Як пятух у гаросе мітусіцца і пад. Іран. Вельмі моцна. Сяць пасядзі трохі, ні трапячыся як пятух у гаросі. Зэльва Зэльв. ПЯТЫ. Адкінуць пяты. Іран. Памерці. Так жа ш у вотку ўлягоў, та во й аткінуў пяты, а мог жа ш яшчэ жыць. Бабіна Гродз. Ат такого жы´ця быстро пяты аткіняш. Ашмянцы Шчуч. Аж пяты забрашчалі каго, чые. Хто-н. вельмі хутка пабег, стаў уцякаць. Вырабіў нечага і пайшоў аш пяты яго забрашчалі. Падлабенне Гродз. Вар. адно (толькі, аж) пяткі (пяты) заблішчэлі (заблішчалі, забрашчалі, блішчалі, бліснулі). Намыліць пяты не да тае хаты. Пайсці, паехаць не туды, куды трэба, займацца не тым, чым трэба. Колькі разоў яна цібе амманвала, а ты, як асёл, упёрся і нічога ні панімаяш! Чаго табе туды лазіць? Ты, брат, намыліў пяты ні да тае хаты. Амбілеўцы Шчуч. Паказаць пяты. Уцячы. Толькі і бачылі, як ён паказаў пяты. Талочкі Воран. Хацелі бліжэй да козаў паткрасьціся, але яны нас шчулі і паказалі пяты. Карпейчыкі Шчуч. Пяты адкінуць. Гл. адкінуць пяты. Пяты намазаць куды. Сабрацца ісці, ехаць куды-н. Куды ўжэ пяты намазаў, мо зноў да дзяўчыны? Квасевічы Івац. Пяты намыліць куды. Сабрацца ісці, ехаць куды-н. Мусі да кавалера ўжэ пяты намыліла? Галубы Маст. Пяты сушыць. Не працаваць, адпачываць. Пайду. Мае калегі ўжо даўно пяты сушаць, а я тут яшчэ з вамі баўлюся. Міжава Маст. Толькі пяты заблішчалі каго, чые. Хто-н. вельмі хутка пабег, стаў уцякаць. Палахлівы хлопец, як даў ат сабакі, то толькі пяты заблішчалі. Дзешкаўцы Свісл. Вар. адно (толькі, аж) пяткі (пяты) заблішчэлі (заблішчалі, забрашчалі, блішчалі, бліснулі). У пяты пайшло (пойдзе) колючы каму. Каму-н. стала не па сабе ад сполаху, хвалявання і пад. Як убачыла, што мой на трактары п'янюткі едзя, дык мне ў пяты пайшло. Тухавічы Лях. Зара раскажу гэто Васілевічу, та яму ў пяты пойдзя колючы. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 17). Шараваць пяты. Жарт. Танцаваць. Хопіць ужэ сёні шараваць пяты, ідзем дадому. Рыбалы Свісл. Як пяты нізянскія хадзіць. Усюды разам. Ну йдзе зіма, надаядуць ужэ Танюшка з дочкаю, будуць хадзіць с хаты ў хату як пяты нізянскія. Навасёлкі Сл. П'ЯЎКА. Як п'яўка1 мокры і пад. Вельмі (мокры). Гэтая дзяўчо прыляцела змокшы як п'яўка. Вішнева Смарг. Як п'яўка2 прычапіцца і пад. Неадступна, назойліва. Дзе ш яго ў хаці пакіняш – прычэпіцца як п'яўка. Росцевічы Зэльв. ПЯЦЕ. На адной пяце бегчы і пад. Вельмі хутка. Давай на адной пяце ляці ў магазін, бо закрыюць, і ні купіш. Пеляса Воран. Вар. на адной назе (пяце). Ні ў пяце ні ў галаве каму. Няўхв. Не рупіць, не хвалюе, не цікавіць каго-н. Мы тут лятаем, нарвуемся, а яму ні ў пяце ні ў галаве. Струбніца Маст. ПЯЦЕЛЬКА. Крывая пяцелька. Плаксівая дзяўчынка. Гэ, гэта крывая пяцелька, тулькі плача і плача, сцішэня німа. Свіслач Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пянага, пянюткі, пяўка
16 👁