ПЯТЛЯ. Пятля плача па кім. Асудж. Хто-н. заслугоўвае суровага пакарання. Як ён
усім у косьці ўеўся. Па ім даўно ўжэ пятля плача. Стокі Свісл.
ПЯТНІЦ. Сем пятніц на (у) нядзелю (на нядзелі, на тыдню, на тыдні) у каго. Іран.
Хто-н. часта і лёгка мяняе свае намеры, рашэнні, думкі і пад. Ні звязвайся зь ім: у яго сем
пятніц у нядзелю. Вялікае Сяло Шчуч. А што яму верыць, у яго сем пятніц на нядзелю, ён
табе што хочаш нагаворыць. Купры Шчуч. О, на яго то ні спадзявайся, у яго сем пятніц
на нядзелю. Іўе Іўеў. У яго заўсёды сем пятніц на нідзелю. Сакольнікі Свісл. У яго сем
пятніц на нядзелі. Воранава Воран. У нашай бабулі сем пятніц на тыдню. Місявічы
Воран. Што ты ад яго хочаш талковага пачуць, у яго сем пятніц на тыдні. Ракаўцы
Смарг.
ПЯТНІЦУ. Хоць у пятніцу замуж. У любы момант, у самы блізкі час. Замуш хоць у
пятніцу, а гузіка ні ўмеяш прышыць. Урцішкі Іўеў. Ні ткаць, ні прасці, а замуж хоць у
пятніцу. Казловічы Зэльв. (МСГВ, 603; ППФВ, 48).
ПЯТОЙ. Пад пятой у каго. У поўнай залежнасці, у падпарадкаванні каго-н. Ён у
жонкі ўсю жызьню пап пятой ходзіць. Дубна Маст.
ПЯТРОЎКУ. Пятроўку мерзлага жадаць і пад. Чагосьці нерэальнага, незвычайнага,
неверагоднага (хацець, жадаць). Ты сама ня ведаяш, чаго хочаш, жадаяш Пятроўку
мерзлага. Дарагляны Маст. – Так хочацца ягат. – Захацела... Зімою ягат... Зажадала
Пятроўку мерзлага. Мілявічы Маст. ● Пятроўка – дыялектны варыянт назвы свята
Пятро.
ПЯТРУЛЯ. Як Пятруля ў торбе. Няўхв. Павольна (рабіць што-н.). Яй Богу, ні хватая
на цябе цярпеньня, таўчэсься як Пятруля ў торбе. Сураж Іўеў. (СГВ, 618). Чаго ты
капошышся як Пятруля ў торбе, хутчэй памый падлогу і бяжы гуляй на вуліцу. Бярозаўка
Лід. Вар. Як Пятруля (Пятруся) у торбе.
ПЯТРУСІ. Як Пятрусі карова цягацца. Няўхв. Без справы, без мэты, без толку
(бадзяцца). Цэлы дзень у хаце не быў, цягаяцца як Пятрусі карова. Орлі Воран.
ПЯТРУСЯ. Як Пятруся ў торбе. Няўхв. Павольна (рабіць што-н.) Як пачне ўжэ
выбірацца, то як Пятруся ў торбі. Лапенкі Гродз. Глубаясься як Пятруся ў торбе.
Стрыжаняты Іўеў. Вар. Як Пятруля (Пятруся) у торбе.
ПЯТРУШКУ. Пятрушку прадаваць. Іран. 1. Не мець поспеху на танцах. Пра
дзяўчыну. Валя сёня ўсе танцы пятрушку прадавала, ніводзін хлопяц ні вывеў пагуляць.
Падольцы Астр. Тожа мне дзяўчаты, цэлы вечар пятрушку прадавалі. Хутар Праважа
Воран. 2. Паводзіць сябе нерашуча, пасіўна на танцах. Што за маладзёш пашла: вуглы
аціраюць, пятрушку прадаюць. Гэта ш некалі як пойдзеш вальс танцаваць – зямлі пат
сабой ні чуеш. Малюкі Воран. Ну што, як там танцы былі? Мусі, ізноў цэлы вечар
пятрушку прадавалі? Падольцы Астр.
ПЯТУ. Даць на (у) пяту. Імкліва ўцякаць. Вось дык даў на пяту, як пачуў бяду.
Зенявічы Навагр. Убачыў бацьку, то як даў на пяту, духу яго баіцца. Вялікія Краглі Дзятл.
Мы пабаяліся зь імі сустрэцца, далі на пяту. Варняны Астр. Во як даў у пяту, паляцеў
толькі пыл курыць. Калеснікі Бераст.
На пяту. Пусціцца наўцёкі. Марыля выйшла с хаты, а мы – на пяту, толькі нас і
бачылі. Жукоўшчына Дзятл. Круціўся ён тут, круціўся, а як убачыў старога, дык на пяту.
Пелкаўшчына Іўеў.
Пяту не асушыць1. Асудж. Больш не прыйсці, не з'явіцца, не пабываць, не
затрымацца дзе-н. Ідзі, каб мае вочы цібе ні бачылі! Ты тут пяту больш ні асушыш! Левыя
Масты Маст.
Пяту не асушыць2. Працаваць без перапынку, не адпачыць. За цэлы дзень пяту ні
асушыла, а табе ніяк ні дагодзіш. Паўлаўшчына Ваўк.
ПЯТУХ. Пятух падсмажаны. Няўхв. Нецярплівы, гарачы, запальчывы чалавек. Ну й
пятух падсмажаны, слово ні так – і панёс на чом сьвет стаіць. Дзеравянчыцы Сл
Дадатковыя словы
зявіцца
13 👁