Бершты Шчуч. (ЗНФ, 61). Яму ш казалі, што ён у Мікітавых пят ні асушыць. Лаўрынавічы Свісл. (ЗНФ, 61). 2. Атрымаць спагнанне. Трэба мне ўжо ісьці, бо як прыду позно дахаты, то пят не асушу. Мыслава Сл. (СГВ, 605). ПЯТА. Крывая пята. Дзіц. Дзіця, якое плача. Ну, чаго расплакаўся, крывая пята? Зарас дам табе тваю дунду. Стокі Свісл. ПЯТАГА. З пятага праз дзясятае. 1. Прапускаючы падрабязнасці, бязладна, непаслядоўна (расказваць, гаварыць і пад.). Я й сама добро ні ведаю, мой [сын] прыляцеў у хату, нешто сказоў сь пятаго празь дзісято і зноў пабех. Пайдзем хіба на вёску, самі даведаемся. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 37). Я ім сь пятаго празь дзісятая расказаў, дак яны мо нічого й ні панялі. Цырын Карэл. (ЗНФ, 37). 2. Няўхв. Абы-як, нядбала (рабіць што-н.). Ну й прапалола бульбу, сь пятага празь дзісята, абы з рук. Забалаць Воран. (ЗНФ, 37). Ай, ужэ прывыклі так рабіць – сь пятаго празь дзісято. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 37). ПЯТАЕ. Пятае праз дзясятае. 1. расказваць і пад. Прапускаючы падрабязнасці, бязладна, непаслядоўна. Як выйшаў Іван, ды пачаў расказваць пятае праз дзясятае. Рахавец Навагр. 2. помніць. Не вельмі добра, фрагментарна (памятаць што-н.). А ё, дзеткі вы мае! Што ш я магу вам расказаць, калі я пята прас дзесята помню. Талочкі Воран. ПЯТАМІ. Ісці пята´мі назад. Няўхв. Адмаўляцца, адступаць ад раней сказанага, зробленага. Ты ш хваліў яе, заступоўса, а ціпер перад начальствам ідзеш пятамі назат: ужэ кепска стала. Нідобро так. Бабіна Гродз. Назад пятамі ісці. У адваротны бок (ісці, звычайна спалохаўшыся). Яг дам табе ў каршэнь, то будзяш ісьці назат пятамі. Грынкі Свісл. (СГВ, 594). Пайсці наперад пятамі. Памерці. Чаго ты зноў прышоў мне здароўе порціць, каб ты пайшоў наперад пятамі! Ваўчуны Сл. Пята´мі назад. 1. Адыходзіць у адваротны бок, задам (звычайна спалохаўшыся). Таня мая пятамі назат, бо бачыць, што гэто некі дзівак ні нашаго бога. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 61). 2. Няўхв. Адмаўляцца, адступаць ад раней сказанага, зробленага. Ты ш мне абяшчоў, што гарот згарэш і плот загародзіш, а ціпер пятамі назат. Бабіна Гродз. Вар. пятамі (пяткамі) назад. ПЯТАМУ. Пятаму заказаць. Зарачыся ніколі больш не рабіць чаго-н. Як дам па мухаедах, пятаму закажаш. Зялёны Бор Івац. (ДСК, 136). Вар. дзясятаму (пятаму) заказаць. ПЯТАХ. Па пятах хадзіць і пад. Неадступна, услед (хадзіць за кім-н.). Ні могуць пасядзець на адным месцы, па пятах ходзяць за мной. Лапенкі Гродз. ПЯТКАМІ. Пяткамі назад. 1. Адыходзіць задам (звычайна спалохаўшыся). Што ш ты пяткамі назад? Ні бойся, гэты сабако ні кусаецца. Забалаць Воран. (ЗНФ, 61). 2. Часцей няўхв. Адмаўляцца ад ранейшага намеру, абяцання. Абяцала, што паедзяш на вяселя, а цяпер пяткамі назат. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 61). Зміцяр як пачуў, што там больш заробіць, дык адразу пяткамі назад і паехаў. Старыя Нягневічы Навагр. (СГВ, 605). Вар. пятамі (пяткамі) назад. ПЯТКІ. Адно (толькі, аж) пяткі (пяты) заблішчэлі (заблішчалі, блішчалі, бліснулі) у каго, каго, чые. Хто-н. вельмі хутка пабег, стаў уцякаць. Малыя так уцякалі, адно пяткі заблішчалі. Парэчча Дзятл. Як ён хутка пабег, змыўся, адно пяткі заблішчэлі. Шаршні Дзятл. (СГВ, 577). Бег без агляткі, толькі пяткі блішчалі ў хлопца. Вераскава Навагр. Я як выскачыў с кустоў, ды як сьвісну, дык толькі пяткі яго бліснулі, як папёр. Воля-Крупіцы Маст. Вар. адно (толькі, аж) пяткі (пяты) заблішчэлі (заблішчалі, забрашчалі, блішчалі, бліснулі). ПЯТЛЮ. Шукаць сабе пятлю. Няўхв. Паводзіць сябе неабачліва, лезці ў небяспечную, рызыкоўную справу. Іх Пятрок нап'ецца і б'ецца з усімі, шукая сабе пятлю. Касцянева Шчуч. (СГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бецца, напецца
13 👁