ПЯРЭПЛАТ. Як пярэ´плат. Гумар. Вельмі высокі хто-н. За адно лета як пярэплат зрабіўся. Варняны Астр. Сядзеў у машыня, дык нічога глядзеўся, а як выляс, то як пярэплат. Варняны Астр. ● Пярэплат – азярод. ПЯСКОМ. Пяском пахне. Блізкі да смерці. Учора да Франака скорая помашч прыяжжала. Слабы ён ужэ, пяском пахня. Крупава Лід. (Хітр., 62). ПЯСКУ. Пяску на вочы мала будзе каму. Асудж. Хто-н. вельмі прагны, каму-н. заўсёды не хапае чаго-н. Двох душою жывуць, усяго хватая, а за памідоры такія грошы бярэ! От чалавек, яму пяску на вочы мало будзя. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 61). Калі ўжэ яна набярэцца таго сена... Ёй пяску на вочы мало будзя. Бердаўка Навагр. (ЗНФ, 61). ПЯСОК. Пясок у вочы кідаць каму. Няўхв. Падманваць, ашукваць, дурыць каго-н. Ты мне пясок у вочы ні кідай, усероўна дазнаюся, дзе яна. Ашмянцы Шчуч. ПЯСОЦКАГА. Пайсці да Пясоцкага. Памерці. Надаела ўжэ логма ляжаць, хуччэй бы ўжэ пайсьці да Пясоцкага. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 57). Вар. пайсці да пана Пясэцкага (Пясоцкага). ПЯСОЦКІ. Пясоцкі чакае каго. Хто-н. у хуткім часе памрэ. Звычайна пра жанчын. А ўжэ сёмы дзісятак разміняла. Міне ўжэ Пясоцкі чакая. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 61). Вар. Пясэцкі (Пясоцкі) чаке. ПЯСОЦКІМ. З Пясоцкім ажаніцца. Жарт.-іран. Памерці. Німа і ў міне здароўя. Скоро і я сь Пясоцкім ажанюса. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 37). Вар. ажаніцца з Пясэцкім (з Пясоцкім). ПЯСТРАК. Як пястрак да спадніцы прычапіцца. Іран. Учэпіста, моцна (прычапіцца да каго-н.). Прычапілася ты да мяне, як пястрак да спадніцы. Угрынь Зэльв. (СГВ, 394). ● Пястрак – 'дзядоўнік'. ПЯСЭЦКАГА. Выйсці за Пясэцкага. Памерці. Што ты мне ўсё сватаяш, я сваё пражыла ўжэ, астаецца толькі выйсці за Пясэцкага. Нізяны Ваўк. Да Пясэцкага збірацца. На той свет, у магілу. І яна шчэ пра нешта думая, ужэ да Пясэцкага пара зьбірацца. Ашмянцы Шчуч. Стары я, трэба ўжэ да Пясэцкага зьбірацца. Балічы Шчуч. Пайсці да Пясэцкага. Памерці. Час ляціць, зарас і мы пойдзям да Пясэцкага. Вострава Маст. Вас пагадавала, а сама ўжо зараз да Пясэцкага пайду. Пілкі Маст. Уся яго радня пайшла да Пясэцкага. Некрашы Гродз. Надаела ўжо ляжаць, хутчэй бы пайсьці да Пясэцкага. Навасады Воран. Ай, годзя ўжэ па зямлі хадзіць, пайду да Пясэцкого. Лозкі Шчуч. (ЗНФ, 57). Вар. пайсці да пана Пясэцкага (Пясоцкага). ПЯСЭЦКІ. Забраў Пясэцкі каго. Хто-н. памёр. Забраў Пясэцкі старого. Яшчэ вясной пахавалі. Талькаўцы Ваўк. Пясэцкі чакае каго. Хто-н. у хуткім часе памрэ. Звычайна пра жанчын. Вера, можа, яшчэ і пажыве трохі, яна ш малотшая за Раю, а Раю Пясэцкі чакае. (ЗНФ, 61). Вар. Пясэцкі (Пясоцкі) чаке. ПЯСЭЦКІМ. Ажаніцца з Пясэцкім. Жарт.-іран. Памерці. – А ці жыве Турык, пра якого вы гаварылі? – Не... Ужэ даўно там, даўно ажаніўся с Пясэцкім. Купіск Навагр. – Чаго ты, дзет, усё адзін ды адзін. Столькі бабаў-удавіц. Узяў бы ды жаніўся на каторай. – Мне, хлопцы, ужэ ні да бабаў, ужэ даўно пара с Пясэцкім ажаніцца, а вы гаворыця... Харосіца Навагр. Добра, што ты, унучачка, прыехала, хоць пагляджу на цібе, можа, у пасьледні разок, я ш ужэ сь Пясэцкім зьбіраюся ажаніцца. Забалаць Воран. (ЗНФ, 37). Вар. ажаніцца з Пясэцкім (з Пясоцкім). ПЯТ. Ад пят да галавы абгаварыць. З усіх бакоў, поўнасцю, цалкам (абгаварыць каго-н.). Абгаварыць ад пят да галавы. Дубна Маст. (ППФВ, 3; МСГВ, 579). Ад пят да галавы. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 177). Пят не нагрэць (не асушыць). Няўхв. 1. у каго. Не ўжыцца з кім-н., не затрымацца на доўгі час у каго-н. Там такая сьвякруха, што ў яе пят ні нагрэяш, скоро яна цібе выпра
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁