пярун яго ні возьме. Пагранічны Бераст. Пярун яе ні возьме зь яе хваробаю; старое дзерава
рыпіць, але ні ламаяцца. Паніжаны Маст.
Стрэліць як пярун у зацірку (у зацерку). Іран. Сказаць недарэчнае, абы-што. Веля
стыду мела. Трэба ш так дадумацца. Стрэліў як пярун у зацірку, хоць ты очы было пат
стол хавай. Бастуны Воран. Алі Пецька стрэліў як пярун у зацірку, усе ажно зьдзівіліса,
як гэта ён дадумаўса. Пагранічны Бераст. Думай, што гаворыш, а то стрэліў як пярун у
зацерку. Няцеча Лід.
Як пярун злы. Вельмі (злосны). Якая злая, як пярун! Малі Астр. (СПЗБ-4, 218).
Як пярун з неба з'явіцца і пад. Нечакана, раптоўна. Зіма настала як пярун зь неба.
Ашмянцы Шчуч.
Як пярун на галаву з'явіцца і пад. Няўхв. Нечакана, раптоўна. Наш працьсядацяль
заўсёды наскочыць як пярун на галаву. Толькі возьмяш бурак пат паху дахаты нясьці, а
ён тут як тут. Жукоўшчына Дзятл.
Як пярун у зацірку (зацерку) ляпнуць. Іран. Недарэчна, неўпапад (сказаць). Але ж
ты і ляпнуў перад усімі як пярун у зацерку. Навасёлкі Лід. (СГВ, 618). Ляпнуў як пярун у
зацірку. Кульбакі Лід.
Як пярун у сухую грушу ўтрэскацца і пад. Іран. Вельмі моцна (закахацца). Але ш ты
ў гэтую Наташку ўрэзаўся як пярун у сухую грушу. Вольна Бар. Ну ўсё, прапаў чалавек,
утрэскаўся ў дзеўку як пярун у сухую грушу. Шылавічы Сл.
ПЯРУНА. Да пяру´на. 1. каго, чаго. Вельмі многа. У цібе гэтых кветак да пяруна,
дасі мне насеня на развот. Мэйры Лід. Адна за дзень да пяруна буракоў прапалола, а кап
пад'ехалі ўсе, та мы іх быстра кончылі п. Стараўшчына Шчуч. Ён сёдня да пяруна зрабіў.
Малая Бераставіца Бераст. Такога дабра ў міне самой да пяруна есьць. Заполле Шчуч.
У гэтым року агуркоў у міне да пяруна, а вось памідораў няшмат. Пагранічны Бераст.
Зютак ціпер да пяруна грошай мае, недзя з Амерыкі насьлецтво прыйшло. Мацвееўцы
Ваўк. Апенькаў у гэтым годзе ў лесе да пяруна. Гольманцішкі Воран. І ягад было там да
пяруна. Беліца Лід. 2. Вельмі. Да пяруна цяшко такрок кароў пасьвіць, сабака ж наш здох.
Воўпа Ваўк. А такі праўда, да пяруна сліско на дарозі. Новая Руда Гродз. Вар. да перуна
(да пяруна, да перуноў, да перуноты).
На пяру´на. Навошта, з якой мэтай. А на пяруна ты мне здаўся? Будзяш толькі
блытацца пад нагамі. Першамайск Шчуч. А на пяруна нам карова? Безь яе абыдзямса.
Бабіна Гродз. На пяруна табе гэты дурань здаўся. Апонаўцы Воран. На пяруна ты гэта
робіш? Плябанскія Гродз. На пяруна табе пераплачваць, купіш другі рас. Пеляса Воран.
Вар. на перуна´ (на пяру´на).
ПЯРУНАМ. Адным пяру´нам. Вельмі хутка (зрабіць што-н.). Як сказалі, што жонка
прыехала, то адным пярунам дахаты заляцеў. Мацвееўцы Ваўк. Так та паўгода ні было,
а як шчулі, што паршука калоць будзям, та адным пярунам папрыляталі. Бабіна Гродз.
Скажы, што бутэльку дасі, то адным пярунам зробіць. Мацвееўцы Ваўк.
Польскім пяру´нам. Вельмі хутка. На машыні ганяяцца польскім пярунам. Аздобічы
Шчуч. Алі ш і капаіш – польскім пярунам, пакуль я баразну, то ты – дзьве. Трокенікі Астр.
ПЯРУНЬ. Пярунь яго (яе, іх) ведае. Няўхв. Невядома, няясна. А пярунь яго ведая,
што ён думая даляй рабіць. Амбілеўцы Шчуч. Вар. пярун (пёрун, пярунь) яго (яе, іх) ведае
(знае).
ПЯРЫНАХ. У пярынах качацца. Жыць багата, заможна, у раскошы. Палядзела, як
яна жыве, та ні расказаць! У пярынах качаяцца, нам с табой і ні сьніласо такоё! Бабіна
Гродз. Адзін у пярынах качаяцца, а другі і капейкі ні мая. Правыя Масты Маст. Ні робіш,
як людзі, а хочаш у пярынах качацца. Белагурна Дзятл. (ЗНФ, 73). Гэта не тоя, што раней
было. Ціпер у нашай вёсцы мало ні ўсе ў пярынах качаюцца. Івязанка Дзятл. (ЗНФ, 73).
ПЯРЭЛІЎКІ. Не пярэліўкі. Справы сур'ёзныя ці небяспечныя. Яны хацелі паплысьці
пад мост, ужо відаць, што тут ні пярэліўкі. Голдава Лід
Дадатковыя словы
зявіцца, падехалі, сурёзныя
26 👁