разабраўшыся (зрабіць што-н.). Натта сьпяшалася і с пэнду ні на той аўтобус села. Страчаняты Іўеў. То ш я с таго пэнду накрычала на Веру, а яна нівінавата. Монтацішкі Смарг. ПЭНКНІ. Хоць пэнкні каму. Няўхв. Каму-н. трэба выконваць адразу многа спраў. Усё сама. Ён едзе ў Мішкавічы, калоды вязе, а мне зь дзецьмі хоць пэнкні. Пераганцы Воран. ● Пэнкнуць – лоппнуць, разарвацца. ПЭНТУ. Даходзіць да пэнту. Станавіцца зразумелым. Толькі цяпер дайшло да пэнту, што гэта за чалавек. Галубы Маст. ПЯЁМ. Жывём і пяём. Ухв. Вельмі добра (жывём). Зараз жывём і пяём. Каб заўсёды так было, то гора ні зналі п. Капці Дзятл. ПЯЛЁНЦЫ. Прынесці ў пялёнцы. Нарадзіць пазашлюбнае дзіця. Бацька казаў, што яна прынясе ў пялёнцэ, так і вышло. Бародзічы Зэльв. Вар. прынесці ў прыполе (у пры´пале, у падоле, у падолку, у пялёнцы, у фартуху). ПЯЛЁСТКІ. Пялёсткі развесіць. Іран. Ныць, румзаць. Чаго пялёсткі разьвесіў? Я ш цібе німоцно стукнула. Шчорсы Навагр. П'ЯНАГА. У п'янага дарогу пытаць, пытацца. Няўхв. (Пытаць) пра тое, што невядома таму, у каго пытаюць. Во, у п'янага дарогу пытая. Я сам ні ведаю. Задвор'е Зэльв. Вар. у сляпога (у п'янага) дарогі (дарогу). П'ЯНЫ. Як п'яны да плоту прычапіцца і пад. Няўхв. Неадчэпна, назойліва, дакучліва. Чаго прычапіўся як п'яны да плоту? Вікшняны Іўеў. Прывязаўся як п'яны да плоту. Ты яму – адно, ён табе – другое. Сурынка Сл. Прычапіўся як п'яны да плоту. Тупічаны Ваўк. (ППФВ, 53). ПЯНЬКУ. Як пяньку прадаўшы спаць. Вельмі моцна, доўга, беспрабудна. Спіць як пяньку прадаўшы. Індура Гродз. (СНМ, 192). ПЯРУН. Адзін пярун каму. Незадав. Усё роўна, без розніцы, не мае значэння што-н. для каго-н. Мне цяпер адзін пярун, няма ад каго чакаць палёхкі. Алекшыцы Бераст. Казала ш табе, кап гуркі накрыў, бо туман будзя. Кажы ні кажы, адзін пярун, самой прыдзецца ісьці. Мацвееўцы Ваўк. Чы гэту сукенку адзеняш, чы тую – адзін пярун. Зэльва Зэльв. Вар. адзін пярун (пёрун). Пярун прынёс каго. Няўхв. Хто-н. недарэчы, не ў пару прыйшоў, з'явіўся. Зноў яго пярун прынёс, ні хапала тут толькі яго. Каркуцяны Воран. Пярун стрэліць дык у бульбу не пападзе. Жарт.-іран. Вельмі рэдкі (суп). Ну ўжо й супу наварыла – адна вада і больш нічога, пярун стрэліць дык у бульбу не пападзе. Пераганцы Воран. Пярун яго (яе, іх) бяры. Няўхв. Няхай будзе так. Пярун яе бяры с каровай. Колькі яе можно шукаць. Заначуя ў лесі, та хай начуя. Бабіна Гродз. Пярун іх бяры, хай ужо бягуць і яны ў лес. Дзянісава Дзятл. Пярун яго (яе, іх) ведае (знае). Няўхв. Невядома, няясна. – Каторы час? – А пярун яго ведае. Гуршчына Іўеў. Пярун яе ведае, калі яна вернецца с тае Люпчы. Купіск Навагр. А нейкія, пярун іх, дзяўчатка, ведае, белыя шчэ былі. Васілевічы Навагр. (ЖНСл., 294). Пярун яго знае, дзе гэта ён бадзяецца ўвесь час. Радзівілаўцы Лід. Пярун яго ведая, як яно далей будзя. Ці добро, ці кепско, пакуль нівядомо. Лунна Маст. А пярун яго ведае, што ён думае рабіць, возіць усяку ламату дахаты. Амбілеўцы Шчуч. Дзе яго носіць цэлымі днямі, пярун яго ведая. Вераскава Навагр. Пярун яго зная, дзе ён падзеўся с тым дзіцём. Бракава Сл. Пярун яго зная, прыедзя ён сёня ці не, нек пагода спорцілася. Задвор'е Зэльв. Вар. пярун (пёрун, пярунь) яго (яе, іх) ведае (знае). Пярун яго (яе, іх, цябе, вас) не возьме. Няўхв. Нічога не здарыцца з кім-н., усё будзе добра. – Монька, твая карова с хлява ўцякла, бяжы даганяй. – А пярун яе ні возьмя, захоча есьці – сама прыляціць. Зэльва Зэльв. Пярун яго ня возьмя, калі яшчэ рас сходзіць у магазін. Пеляса Воран. – Куды гэта твой стары пайшоў у такую пору, і яшчэ няма? – Прыдзя
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе, зявіўся, пянага, пяны
19 👁