ПЫЛАМ. Пайсці пылам ды дымам. Прапасці, змарнавацца, страціцца. Нажываў,
сквапны быў, а пашло пылам да дымам усё. Малі Астр. (СПЗБ-4, 205).
ПЫЛІНКІ. І пылінкі ў роце не мець. Зусім не паесці, быць галодным. І пылінкі ў роце
не мела. Дарашэвічы Гродз. (СНМ, 184).
ПЫСК. Замкнуць пыск. Абур. Замоўкнуць. Замкні свой пыск, і ні крычы, цібе тут
ніхто ні баіцца. Талочкі Гродз. (СНМ, 117).
Стуліць пыск. Груб. Замоўкнуць, перастаць гаварыць. Ану стулі пыск! Бо зарас так
і перацяну дзягай. Лунна Маст.
ПЫТЛЮ. Даць (задаць) пытлю1 каму. Моцна правучыць, пакараць каго-н. Уранку я
яму дала пытлю, аж потым шкода стало. Купіск Навагр. Добра ты яго апыліла, Ганна,
дала пытлі. Альшаніца Івац. (ДСК, 23). Як прыйдзяш дамоў, бацька задасць пытлю табе.
Гольні Бераст. (СГВ, 590).
Даць пытлю2. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Выпусьцілі сабаку, ту гэты чалавек
як даў пытлю з гарода, што аш ні ведаў, куды дзецца. Валэйшы Воран. Даць пытлю.
Сімакова Карэл. (ППФВ, 20; МСГВ, 587).
ПЫХІ. Падняць пыхі. Зазнацца, заганарыцца. Так падняла пыхі, што нават нікога
не заўважала. Бершты Шчуч.
ПЫЦКАХ. Даць па пыцках каму. Груб. Ударыць каго-н. звычайна па твары. Маўчы,
ба зара як дам па пыцках, та толькі абліжаса. Бабіна Гродз. Вар. даць па пыцках (па
пыцку). ● Пыцкі (устар.) – шчокі.
ПЫЦКУ. Даць па пыцку каму. Груб. Ударыць каго-н. звычайна па твары. Ні лесь, бо
дам па пыцку, і пойдзяш плачучы. Стокі Свісл. Вар. даць па пыцках (па пыцку).
ПЫЦУ. Надуць пы´цу. Няўхв. Зазлаваць, пакрыўдзіцца, надзьмуцца. Ну чаго ты ўжэ
надула пыцу, што я такоя сказала? Зэльва Зэльв. ● Пыца – пыса.
ПЫЦЫ. Па пыцы атрымаць. Быць пакараным. Ты, відаць, хочаш па пыцы
атрымаць, лезяш слатою. Альшаніца Івац. (ДСК, 193).
ПЭНДАМ. Адным пэндам. Вельмі хутка, умомант. Тры кілометры прайсьці ляніцца.
Вязі яе, як барышню. А кап спатрэбіласё, то адным пэндам заляцела п. Купіск Навагр.
Згроп сена адным пэндам. Новы Двор Свісл. Забяры ў бабы ровар і назад адным пэндам.
Гальшаны Ашм. Няхай Шурка адным пэндам зьбегая і пакліча іх. Ражкі Свісл. Кажу,
зьбегай, сынок, адным пэндам да бабы, хай прыдзя да нас. Каменная Русота Гродз.
(СГВ, 577). Як Валя вам так натто трэба, то я ўнука пашлю, і яна тут будзя адным пэндам.
Абухава Гродз. (ЗНФ, 17). ● Пэнд – параўн. польск. рęd 'імклівы, хуткі рух; бег, палёт'.
Едным пэндам. За раз, за адно. Едным пэндам і бацькоў забярэм с сабой. Алекшыцы
Бераст.
Тым пэ´ндам. Адразу ж, хутка, у той самы час. Атпасіла кароў да абеду, а потым
жа ш агледзілася на абет і тым пэндам зьлётала памагла Лене палучыць камбікорм.
Навасяды Ашм. Як тыко сказалі, што хлеп прывязьлі, я тым пэндам пашла ў магазін,
а кап паждала трохо, та й ні было п. Грабяні Гродз. Пакуль я есьці зварыла, яна тым
пэндам у хаці замяла. Гудзевічы Маст. Мушчыны пашлі пакурыць, а я тым пэндам
салка ўрэзала, гуркоў прынясла. Паўлаўшчына Ваўк. Ну, бацька тым пэндам каня ў
воз і – па доктара. Мацюкі Шчуч. Валя тым пэндам зьбегала прынесла вады.
Крапіўніца Свісл. (СГВ, 610). Анно сказалі, што ў магазін муку прывязьлі, Самусёва
тым пэндам за грошы – і паляцела. Мацвееўцы Ваўк. Бяжы, накажы дзеду і кап тым
пэндам назад вярнуўсо. Сухая Даліна Гродз. (СНМ-2, 236).
ПЭНДЗАЛЬ. Свенты пэндзаль. Насмеш. Чалавек, які прыслужвае ў касцёле. На
гэтага сьвентага пэндзаля глядзець ні магу. У касьцелі ўжэ ш такі набожны, а выйшаў с
касьцёлу – мат на маці. Амбілеўцы Шчуч.
ПЭНДУ. З пэнду. 1. Сходу, адразу. Аля й лятонца дзеўка. Як угледзяла хлопцаў на
раварах, так с пэнду сарвалася з лаўкі – і за імі. Першамайск Шчуч. 2. Не падумаўшы, не
8 👁