ціпер у яго пшаніца красуя. Налібакі Навагр. (ЗНФ, 60). О, у Васілька гэтаго ні рас пшаніца красавала. Цяпер на пшык з'ехаў – зьнялі с працьсядацяля. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 60). ПШАНІЦУ. Як пшаніцу прадаўшы спаць і пад. Вельмі моцна, доўга, беспрабудна. Такому сну пазайздросьціць можна: сьпіць як пшаніцу прадаўшы. Масты Маст. Вымучыўся, то цяпер сьпіць, як пшаніцу прадаўшы. Радзюкі Навагр. Бацька як наробіцца, то сьпіць як пшаніцу прадаўшы. Ваўчкі Сл. Зараз яго шкода будзіць, храпе як пшаніцу прадаўшы. Сцігані Іўеў. Спала як пшаніцу прадаўшы. Рудня Стаўб. Сьпіць як пшаніцу прадаўшы, ні ап чым ні думая. Беражкі Зэльв. Гэта ш так пяруны стралялі ўночы, а мы спалі як пшаніцу прадаўшы, што нічога не чулі. Заборцы Астр. Дзеці бегалі цэлы дзень і цяпер сьпяць як пшаніцу прадаўшы. Новы Двор Свісл. На раніцы бэткаяш, а ён спіць, як пшаніцу прадаўшы. Ферма Гродз. (СНМ, 24). Пасля гэтай траптоўкі спіш як пшаніцу прадаўшы. Купіск Навагр. (НЛ, 155). Сьпіць як пшаніцу прадаўшы, хоць за ногі з хаты вынось. Грынкі Свісл. ПШЫК. З'ехаць на пшык. Страціць вартасць, сілу, значэнне. Некалі быў працовік, ці с касой, ці с сакерай – усюды першы, а ціпер зьехаў на пшык, стаў стары, нідужы. Бабіна Гродз. Цяпер на пшык з'ехаў – зьнялі с працьсядацяля. Шчорсы Навагр. (ЗНФ, 60). У пшык завесці. Няўхв. У заняпад. Такія начальнікі во і завялі калхоз у пшык. Петрымаўшчына Іўеў. ПШЫПАЛЁНКІ. Даць пшыпалё´нкі каму. Насварыцца на каго-н., прабраць, пакараць каго-н. Помню, як прыдзіш нараніцы з танцаў, то маці як дасьць пшыпалёнкі, а пасьля атпусьціцца. Косцевічы Астр. Вар. даць (даваць) прыпаліць (пшыпаліць, пшыпалёнкі, пшыпалянкі, прыкурыць). ПШЫПАЛЯНКІ. Даць пшыпаля´нкі каму. Насварыцца на каго-н., прабраць, пакараць каго-н. Пайдзі толькі ў гарот, я табе дам пшыпалянкі. Мастаўляны Лід. Вар. даць (даваць) прыпаліць (пшыпаліць, пшыпалёнкі, пшыпалянкі, прыкурыць). ПЫ. І пы не скажа. Насмеш. Моцна п'яны. Напіўся так, што языком ні варочая, і пы ні скажа. Шыганы Сл. ПЫК-МЫК. Пык-мык. Асудж. Гаварыць няпэўна, няўпэўнена, нязвязна і пад. Здаецца, і рызыкант быў, а як вызваў судзя, запытаў, як гэта было, та ён пык-мык і нічого ні мог сказаць. Балічы Гродз. (СНМ-2, 190). Вар. пык (тык)-мык. ПЫЛ. Аж (толькі) пыл курыць (курэў, пайшоў). Вельмі хутка, заўзята, імкліва (рабіць што-н.). Езьдзіць конно аш пыл курыць. Сухінічы Маст. Мы ехалі аж пыл курэў. Малыя Эйсманты Бераст. Бех Сьцяпан аж пыл курэў. Навумаўцы Шчуч. Паўкоўнікі драпанулі сразу, аш пыл курэў, аставілі толькі лейценанцікаў. Кордзікі Бераст. (ДМГ, 31). Так уцякаў ад бацькі, што аж пыл курэў. Руда Яварская Дзятл. Кудэ ты ляціш аш пыл курыць? Пугачы Свісл. Во папёр, толькі пыл курыць. Дубна Маст. Як садзіцца гэты Барыс на каня, то аш пыл курыць. Уша Карэл. (СГВ, 577). Во пабегла – аш пыл пайшоў. Уселюб Навагр. Пабех да лаўкі аш пыл пайшоў, вядомо ш, чарніло прывязьлі. Уселюб Навагр. Аш пыл курыць, як ён ягады зьбірае. Руда Яварская Дзятл. Але ш маці хвастала ўчорачы Андрэя, аш пыл курэў. Вольна Бар. Выбіць пыл з галавы каму. Паграж. Строга ўздзейнічаць на каго-н., адвучваць ад дрэнных звычак. Я табе выб'ю пыл з галавы, калі ні ведаяш, як сібе вясьці! Сланева Навагр. Пускаць пыл у вочы каму. Няўхв. Маніць, хлусіць, ашукваць, заблытваць каго-н. Ты мне ні пускай пыл у вочы, а кажы праўду. Мэйры Лід. Не трэба мне пускаць пыл у вочы, я ўсё ведаю. Навумаўцы Шчуч. Як пыл прапасці і пад. Бясследна, невядома дзе. Што гэто робіцца, карова стапнела як пыл, ні прышла дадому. Філявічы Шчуч. (МСГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбю, зехаць, зехаў, пяны
11 👁