ПУХ. Пух пад носам не вырас у каго. Няўхв. Хто-н. малады, нявопытны. Ах ты,
бэстыя, гэто ж пух пад носам ні вырас, а ён ужэ абманваць! Чамяры Сл. (НЛ, 48).
ПУХАМ. Пухам слаць перад кім. Няўхв. Лісліва дагаджаць каму-н. Яна пярат ім
пухам сьцеля, абы толькі ні раззлаваўсё. Мілявічы Маст. (ЗНФ, 60). Як за вочы, дык усяго
хапая, а ў вочы пухам сьцелюць. Турэц Карэл. (ЗНФ, 60). Учора сварылася, а сёньня ўжэ
пухам сьцеля, мусіць, прасіць нешто будзя. Горкая Рута Карэл. (ЗНФ, 60).
ПУХІРОМ. Пухіром пухнуць. Знаходзіцца ў стане цяжарнасці. Яна ўжэ скора
дзевяць месяцаў як пухіром пухне, зара народзіць. Азяраны Дзятл.
ПУЦЁЎКУ. Выпісаць пуцёўку напрамую каму. Іран. Выгнаць вон, прагнаць каго-н.
Будзеш яшчэ агрызацца – выпішу пуцёўку напрамую, пойдзеш с хаты як мілянькі. Дайлідкі
Астр.
ПУЦКІ. Аж пу´цкі трасуцца есць. Іран. З апетытам, са смакам. Во есьць, аш пуцкі
трасуцца. Любары Лід. (СГВ, 390). ● Пуцкі – шчокі.
ПУЦЫ. Набіваць пу´цы. Есці. Набівай пуцы, а то, пэўна, быў галодны цэлы дзень.
Доўгая Шчуч. ● Пуцы – шчокі.
ПУШКАЙ. Хоць пушкай страляй каму. Хто-н. вельмі моцна, непрабудна спіць.
Дзеці так моцна крычаць, а бацьку хоць пушкай страляй. Будзя спаць – ні прачнецца.
Пагранічны Бераст.
ПУШКІ. Пушкі заліваць. Няўхв. Гаварыць няпраўду, ілгаць. Ты мне пушкі ні залівай,
а прызнавайся, чаму палучыў двойку па пісьму. Навасяды Ашм.
ПУШОК. Пушок абіраць каля каго. Вельмі дагаджаць каму-н., далікатна ставіцца
да каго-н. Жывуць добра, а ўжо Васіль дык пушок абірая каля яе. Гарнастаевічы Свісл.
(ЗНФ, 59). Вар. абіраць пер'е; пер'ечка (пушок) абіраць.
ПУШЧЫ. У пушчы вырас. Іран. Адсталы, які выяўляе няведанне правілаў паводзін,
культурных узаемаадносін паміж людзьмі. Ты што, у пушчы вырас? Гасьцей па-люцку
прыняць не можаш! Дубраўляны Смарг.
ПЧАЛА. Не тая пчала ўкусіла каго. Няўхв. Хто-н. у дрэнным настроі, паводзіць сябе
раздражнёна. Што гэта зь ім, мусі, ні тая пчала ўкусіла. Падольцы Астр.
Як пчала да мёду. Іран. Настойліва, настырна. Яна над Мар'янам зухвала сьмяецца,
а ён да яе, як пчала да мёду. Дарашэвічы Гродз. (СГВ, 184).
Як пчала да смалы прыліпнуць. Няўхв. Неадчэпна, назойліва (прыстаць да каго-н.).
Надаеў Іван мне, прыліп як пчала да смалы. Шаптуны Іўеў. (СГВ, 618).
ПЧОЛКА. Як пчолка рабіць і пад. Ухв. Вельмі старанна, рупліва (працаваць). Мая
Таня і мінуткі нават ні пасядзіць, усё робіць як пчолка. Вольна Бар.
ПЧОЛКІ. На пчолкі сесці і пад. На трошкі, на кароткі час. Прапанова ці запрашэнне,
паводле звычаю, прысесці перад адыходам, развітаннем. Прысяць ты хоць на мінутку,
усё сьпяшаіся кажды рас... Ну хоць на пчолкі. Косцевічы Астр.
ПЧОЛЫ. Як пчолы на мёд зляцецца і пад. Дружна, ахвотна (сабрацца, прыйсці). Як
дзялку палоць, дык іх німа, а кабана дзяліць – як пчолы на мёт зьляцеліся. Бракава Сл.
Як пчолы пакусалі каго. Іран. Хто-н. неспакойны, злы, раздражнёны. Яго сёньня як
пчолы пакусалі: на ўсіх крычыць, лаяцца. Дарагляны Маст.
Як пчолы ў вуллі разгудзецца і пад. Жарт. Гучна, звонка, моцна. Што гэта нашы
дзеці разгудзеліся як пчолы ў вуллі. Пескі Бераст. (СГВ, 401).
Як шыманелевы пчолы разляцецца. Шпарка, хутка. Нешта вашы госьці
разьляцеліся як шыманелевы пчолы. Вугляны Смарг. (СГВ, 622).
Якія пчолы пакусалі каго. Што здарылася з кім-н. Выказванне здзіўлення з прычыны
незвычайных паводін каго-н. Чаму такі злы, якія пчолы цябе пакусалі? Мо ж жонкай
пасварыўся? Ваўчуны Сл.
ПШАНІЦА. Пшаніца красуе (красавала) у каго. Каму-н. вельмі шанцуе, добра
жывецца. Са мной некалі ў школу бегаў, а ціпер так пайшоў угору, недзі ў апкомі робіць
Дадатковыя словы
марянам, пере, перечка
12 👁