ПУНТ. Падкруціў пунт каму. Няўхв. Хто-н. здурнеў, паводзіць сябе ненармальна. Ой, што-та ты гаворыш. От жа ш як паткруціў чалавеку які пункт. Мастаўляны Лід. ПУП. Аж пуп трашчыць крычаць. Вельмі моцна з вялікім напружаннем. Крычыць аш пуп трашчыць. Арцюшы Шчуч. (ППФВ, 37). Браць на пуп. Высільвацца, перанапружвацца фізічна. Не бяры на пуп, а вагаю падваж дзеравіну. Юкавічы Івац. (ДСК, 38). Аспадар падае ў карыцца, а ты, брат, на пуп бяры. Дабясі Ашм. (БД, 120). Як гусіны пуп малы. Вельмі (малы). Дзіця гэтая як гусіны пуп малоя. Ігнацова Астр. Як пуп гусіні сіні, пасінець і пад. Вельмі (сіні, ссінець ад холаду). Ад холаду зрабіўся сіні як пуп гусіні. Морына Іўеў. Сіні як пуп гусіні. Бакшты Іўеў. (ППФВ, 57). Пасінеў як пуп гусіні. Крэйванцы Ашм. Як пуп курачы ссінець. Вельмі (ссінець ад холаду). Малы так змерс, што нават скура на яго руках сьсінела як пуп курачы. Хвінявічы Дзятл. ПУПА. Ад пупа наесціся. Уволю, удосталь, без абмежаванняў. Дзякуй, больш не хачу, ат пупа наеўся. Жупраны Ашм. Не чуць пупа на чэраве. Нястрымна паводзіць сябе. Ой, дзетачкі, чаго ты да ўсіх чапляясься? Не чуяш ты пупа на чэраве. Негрымава Навагр. (СГВ, 600). ПУПАМ. Голым пупам па пяску паехаць. Іран. Зусім не (паехаць куды-н.). Ні будзяш слухацца, то якрас, паедзяш ты заўтра да бабы, голым пупам па пяску паедзяш. Масткі Іўеў. Цягнуць сваім пупам. Цяжка працаваць без дапамогі, без падтрымкі іншых. Вось і цягня сваім пупам усё жыцьцё, аніхто ні памагая. Каліноўская Свісл. ПУСТАПАШ. Пайсці ў пустапа´ш. Няўхв. Распусціцца, весці распуснае жыццё. Такі хлопяц акуратны быў, а ціпер сьпіўся, скурыўся, пашоў у пустапаш. Ведама, без нагляду. Драчаны Свісл. Павінна, кап нат кожным дзецям была пільнасць, тады будзя дзіця дзецям, ні пойдзя ў пустапаш. Кунцаўшчына Гродз. (СНМ, 109). Хлопяц пашоў у пустапаш, ні слухая нікого, німа з ім рады. Капцёўка Гродз. (СНМ-2, 149). Ціпер дзіцей трэбо ў руках трымаць, а то пойдуць у пустапаш. Путрышкі Гродз. (СНМ-2, 234). Пусціць у пустапа´ш каго. Няўхв. Пакінуць без догляду, без клопату, без кантролю каго-н. Звычайна пра дзяцей. Калі ёй што рабіць, яна ш век п'яна. Дзяцей пусьціла ў пустапаш: рабеця, што сабе хочаця, жывеця, як хочаця. Стокі Свісл. ПУСТОГА. З пустога ў парожняе трэйліць і пад. Няўхв. Абы-што, упустую, без толку (гаварыць). Трэйліць невядома што! Трэйліць з пустого ў парожняе. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-5,140). Што за чалавек гэты Юзаф, гатоў цэлы дзень перабіліндаваць с пустога ў парожняе. Гудзінішкі Вор. (СГВ, 353). Пераліваць з пустога ў парожняе. Няўхв. Весці пустыя размовы, займацца балбатнёй, пустасловіць. Некалі ў нідзелю грэх было працаваць. Бабы пасядуць пат хатай на лавачцы і пераліваюць с пустого ў парожнё. Бабіна Гродз. Пералівая з пустога ў парожняё пустамлін гэты. Чамяры Сл. (ЖС, 158). Сядзелі і гаварылі штосьці, пералівалі с пустога ў парожняе. Азярніца Сл. Ні былі б то бабы, пераліваюць с пустога ў парожняе. Старое Сяло Зэльв. Як зьбяруцца жанкі, то і пачынаюць пераліваць с пустога ў парожняе. Рэпавічы Бераст. Ужэ надаела яго слухаць, пералівая с пустога ў парожняя, а толкам нічога ні скажа. Каменка Бераст. Зышліся двох і пераліваюць с пустога ў парожняе, лепей зрабілі б што. Доўгая Шчуч. ПУСЦІ. Пусці мяне павалюся. Няўхв. Вельмі несамастойны, нічога не можа рабіць без дапамогі, уздзеяння іншых. Жанчына паказалася мне пусьці павалюся, нейкая такая – што ўбіў то і ўехаў. Навасёлкі Гродз. Пусці мяне павалюся. Загор'е Сл. ● Фразеалагізм узнік скарачэннем прыказкі Пусці – павалюся, падымі – не ўстану. ПУТА. Пута калхознае. Няўхв., груб. Нікуды не варты чалавек. Што зь яго возьмяш – путо калхозно, нічого ні ўмея. Сурынка Сл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

загоре, пяна
7 👁