ПУГУ. Як дзядоўскую (жыдоўскую, цыганскую) пугу распусціць. Няўхв. Вельмі,
празмерна (распусціць каго-н.). Усё паттакваяш ёй, ніякой дзісьціпліны ні трымаяш,
распусьціла ты яе як дзядоўскую пугу. Старыя Паддубы Шчуч. Распусьцілі як жыдоўскую
пугу, нікога ні слухае. Дварчаны Воран. А вот ходзь бы й наш Кастусь, распусьціў свайго
хлопца як цыганскую пугу. Пытаяцяся, а чаму цыганскую? Бо кажуць, што цыган
папрасіў у мужыка сена «ў пугу», а тады як распусьціў сваю доўгую-доўгую пугу, то
набраў ліха ведая колькі. Васілевічы Лід. (ЗНФ, 97). Німа на каго абіжацца, бо самі
вінаватыя: з малого распусьцілі яго як цыганску пугу. Вараны Бераст. (ЗНФ, 97).
ПУДА. З пуда. З вынікаў сваёй працы. А с пуда трэбало скаціну карміць. Коні зьядалі
многа збожа, то, можа, на ўсю Беларусь хваціла п хлеба. Чалавек сам ні еў, а карміў
коней, бо слабы конь ні пагарэ. Галубы Маст. (ДМГ, 39). Жылі з пуда. Малі Астр.
(СПЗБ-4, 180).
ПУДЗЕЛЯЎ. Пудзеляў надаваць каму. Пабіць, пакараць каго-н. Бач, чаго надзялаваў,
але і бацька яму пудзяляў надаваў. Баяры Шчуч.
ПУДЛА. Даць пудла. Памыліцца, зрабіць памылку. Гэтакага куды хочаш, ён не дасць
пудла нідзе. Навагрудак Навагр. (БФ, 126). Тут мы пудла далі, – не вучылі хлопца. Гродна
Гродз. (БФ, 126).
ПУДОЎ. Сто пудоў. Несумненна, дакладна. Запэўніванне ў чым-н. Сто пудоў,
Віталік Сашкоў жаніцца будзя гэтым летам. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 68).
Як сто пудоў дыму дурны. Здзек. Вельмі (дурны, неразумны). Ну, ты, браце, й дурны.
Як сто пудоў дыму. Крэва Смарг.
Як сто пудоў звалілася з каго. Хто-н. адчуў палёгку, пазбавіўся ад якіх-н. клопатаў,
перажыванняў. Ну, дзякуй Богу, і я пасадзіла ўжо дзісь бульбу на полі, ды як сто пудоў
звалілася зь мяне. Навасяды Ашм.
Як сто пудоў звалілася з плячэй (з плеч) у каго. Хто-н. адчуў палёгку, пазбавіўся ад
якіх-н. клопатаў. Скапалі бульбу, то як сто пудоў звалілася з плячэй. Пеляса Воран. У міне
як сто пудоў звалілася с плеч, як палучыў кватэру. Правыя Масты Маст.
ПУЖАЛНА. Да пужална дабіць. Да развалу, да поўнай непрыгоднасці. Дабіў да
пужална матаровік і кінуў пат плот. Егдзіць любіць, а кап паправіць, то не хачу! Гнесічы
Навагр.
Дабіцца да пужална (да пужаўна). Дайсці да мяжы, да безвыходнага, роспачнага
становішча. Што ш, я ўжэ дабілась да пужална: здароўя нема, лець хату пераходжу.
Гнесічы Навагр. Дабіўся да пужаўна, нічога не маіць, толькі ў пастухі йсьці. Горшавічы Астр.
ПУЖАЎНА. Дабіцца да пужаўна. Гл. дабіцца да пужална.
ПУЖКІ. Да пужкі дайсці. Да поўнай нястачы, да безвыходнага становішча. Я дайшла
зусім да пушкі, як будзе дажыць да палучкі? Янавічы Ваўк.
ПУЗА. Ад пуза есці. Уволю, удосталь, без абмежаванняў, колькі захочацца. А ўжэ на
Коляды ад пуза елі. Заполле Івац. (ДСК, 268).
Аж пуза трашчыць есць і пад. Жарт. Вельмі шмат, колькі ўлезе. Добро наядайся,
кап аш пузо трашчало. Пасінічы Сл.
Пуза лопае ў каго. Жарт. Хто-н. адчувае цяжкасць у жываце. Ад празмернага
ўжывання ежы. Мама, я так наелася, што аш пуза лопая. Малыя Краглі Дзятл.
Пуза на нос узлазіць у каго. Хто-н. у стане цяжарнасці. Вясельля павінна быць, бо ў
яе ўжэ пуза на нос узлазіць. Хадзілоні Шчуч.
ПУЗЫР. Як мыльны пузыр надуцца. Вельмі (надзьмуцца, насупіцца). Яму абы-
чаго ні скажы – надуяцца як мыльны пузыр. Дубна Маст. Ужэ надуўся як пузыр, і што я
такого кепскаго сказала? Кульбакі Лід.
ПУЛЮ. Пулю зліць на каго. Асудж. Абгаварыць каго-н., нагаварыць на каго-н.
Ціперака людзі як сабакі жывуць, такую пулю зьлюць адзін на аднаго, што і ні падумаяш.
Уселюб Навагр
6 👁