жывы, і шчэ біць, бу распусьціўся як дзедаўская пуга. Дамейкі Лід. Ну й распусьціўся ты як дзядоўска пуга. Янаўляны Лід. За лето распусьціліся [дзеці] як дзядоўска пуга. Будзя вам, як пайдзеця ў школу! Савічы Шчуч. (ЗНФ, 85). Бываюць такія бацькі, што песьцяць усё сваіх дзяцей, а яны распусьцяцца як дзядоўска пуга, рады зь імі потым німа. Жупраны Ашм. (ЗНФ, 85). Распусьціўся як дзядоўская пуга. Макоры Лід. (ППФВ, 55). Ну й распусьціўся ты як дзядоўска пуга. Янаўляны Лід. Ану, дзеўка, ідзі сюды, я с табой разьбяруся, а то распусьцілася як дзедава пуга. Трашчычы Карэл. Бяз бацькі й дзеткі яе распусьціліся як дзедава пуга, нічога ні слухаюць. Цырын Карэл. (ЗНФ, 85). Міхась распусьціўся як дзедава пуга. Таркачы Дзятл. Паглядзі ты на яе, распусьцілася як жыдава пуга. Левыя Масты Маст. Распусьцілася ты, я гляджу, як жыдоўска пуга, ніякой управы на цібе німа. Гуды Лід. От бэстыя, нікого ні слухая, распусьціўса як жыдоўска пуга. Бабіна Гродз. Бацька цярпеў, а тады кажа: «Распусьціўся ты, сынок, як пастырская пуга, пара за цябе брацца». Вішнева Смарг. У Галі троя дзяцей, ды такія ш спакойныя, а ў дачкі маёй адно, распусьцілася як фурманска пуга. Зінявічы Воран. (ЗНФ, 96). – Ой, Маша, які ў цябе файны хлопяц! – Быў файны, а ціпер распусьціўся як фурманска пуга. Новая Руда Гродз. (ЗНФ, 96). Як мокрая пуга цягнуцца. Памалу, марудна (ісці). Падгані іх трохі, бо цягнуцца як мокра пуга. Шыганы Сл. Як папоўская пуга разысціся. Няўхв. Вельмі, празмерна (разысціся, раскрычацца, сварыцца). Разышоўся як папоўская пуга, упынку на яго няма. Апіта Іўеў. Як пуга цыганская. Гл. як цыганская пуга. Як цыганская пуга. Няўхв. 1. распусціцца. Вельмі, празмерна. Банэдыкаў большы распусьціўся як цыганска пуга, такія словы брыткія гаворыць, што ні дай Божа. Кватары Бераст. (ЗНФ, 96). Німа на іх унімку, як цыганска пуга распусьціліся. Лаўрынавічы Свісл. (ЗНФ, 96). Распусьціўся сыночак як цыганска пуга, і ціпер рады даць ні магу. Васілевічы Навагр. (ЗНФ, 96). Міхась распусціўся як цыганская пуга. Гезгалы Дзятл. Зь ім німа ніякаго зладу, распусьціўся як цыганска пуга, німа для яго закону… Стокі Свісл. 2. хадзіць і пад. Пастаянна і без справы, без толку (хадзіць і пад.). Ні пасядзіць на адным месцы, лазіць як цыганска пуга па вёсцы з аднаго канца ў другі. Купіск Навагр. Ты цэлы дзень як пуга цыганская, ні ўседзіш на анным месцы. Мілявічы Маст. Цэлы ранак цягнуўся як пуга цыганска, німа таго, каб што пасабіць. Даўгялы Воран. (СГВ, 618). ПУГАЙ. Лавіць пугай вецер. 1. Жарт. Пасвіць жывёлу. Ну, сёня ваша очараць лавіць пугай вецяр, хіба забыліся, што трэба ўжэ выганяць кароў? Стокі Свісл. 2. Няўхв. Гультаяваць. Хваціць ужэ лавіць пугай вецяр, займіся чым путным! Стокі Свісл. Пугай па вадзе пісана. Невядома, ці ажыццявіцца што-н. Пра няпэўнае, маламагчымае. Прыдзя сёньня Гэлька ці ня прыйдзя, яшчэ пугай па вадзе пісана. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 60). – А ты ці чула, ці будуць сёньня зарплату даваць? – Пугай па вадзе пісана. Мусіць, ішчэ грошы ні прывязьлі. Шаўдзіні Лід. (ЗНФ, 60). Як (што) пугай па вадзе. Няўхв. Няма ніякага знаку, толку, карысці ад чаго-н. Як пугай па вадзе, так ты мне памох. Малі Астр. (СПЗБ-4, 179). Ці рабіў, ці ні рабіў – што пугаю па вадзе. Апонаўцы Воран. Я акручуся, што і не згледзіш, як пугай па вадзе. Старчаняты Іўеў. Твая работа што пугай па вадзе. Стрыжаняты Іўеў. ПУГІ. Да пугі дайсці, давесці. Да нястачы, да поўнай непрыгоднасці. Ну і дзеткі, зарас давядуць бацькоў да пугі, а самі паехалі. Тракелі Воран. Як стаў пераяжжаць туды-сюды наш сусед, дайшоў да пугі. Любянцы Воран. (СГВ, 586). Гэты калгас дайшоў да пугі. Малюкі Воран. Пугі няма на каго. Няўхв. Хто-н. заслугоўвае пакарання. Баке вам ужэ параспірало, ні ведаяця, што вычаўпляць, а пугі на вас німа. Караневічы Гродз. (СНМ-2, 188). Як дзедавай пугі баяцца. Зусім не (баяцца). Чаго ты лямантуяш? Напалохаць хочаш? Баюса я цібе як дзедавай пугі. Сабаляны Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁