ПРЫПОЛЕ. Прынесці ў прыполе. Нарадзіць пазашлюбнае дзіця. Глядзі, дагуляяся, прынясеш у прыполі, як твая сястра. Купры Шчуч. Некалі маці ў прыполі прынясла і ат дачкі того ш дажджэцца. Старына Маст. – Ну, ні прынясла нічого ў прыполі з гораду? – Ты што, здурнела ці што?! Пагранічны Бераст. Ужэ адна прынясла ў прыполі, і ты яшчэ хочаш! Амбілеўцы Шчуч. Вар. прынесці ў прыполе (у пры´пале, у падоле, у падолку, у фартуху). ПРЫСАКАМ. Прысакам у вочы каму. Вельмі агрэсіўна, злосна паводзіць сябе ў адносінах да каго-н. Як суседкі скажуць што, дык ён мне прысакам у вочы, усім веры дае, а што я кажу, то так сабе. Пагарэлка Карэл. (СГВ, 604). ПРЫСАЛІЎШЫ. Прысаліўшы прыбяліўшы можна з'есці. Жарт. Ні дрэнны і ні добры, пасрэдны, не самы горшы. Кватэра то не натто добрая, не новая, шмат работы будзе, але от, прысаліўшы прыбяліўшы можна з'есьць, трэба Богу дзякаваць і за такую. Бастуны Воран. ПРЫСКУ. Як у прыску. У вельмі неспакойным, неўраважаным стане. Што ты сёньня скачаш як у прыску, нідзе табе месца няма. Магуны Воран. (СГВ, 620). ПРЫЧЫНЫ. Без дай прычыны. Без ніякіх на тое падстаў, выпадкова. Чаго ён прычапіўся да цябе без дай прычыны? Аляксандраўшчына Зэльв. І чаго ж яна да міне прычапілася без дай прычыны. Шурычы Свісл. Паляцела яна да яго ды давай крычаць без дай прычыны. Гуды Лід. Прышла да нас Волька бяз дай прычыны і пачала тралі-валі разводзіць. Крышылоўшчына Карэл. (СГВ, 578). Бес дай прычыны наваліўся... Што ты да яе маяш?! Крывічы Зэльв. ПРЫШЫЙ. Ні прышый ні прысцяба´й. Няўхв. Зусім непатрэбны, лішні, не мае дачынення да чаго-н. Што за людзі!.. Ні стыда ні совясьці... Прыцягнуліся на вяселя нівядома хто, ні прышый ні прысьцябай. І яшчэ за стол залезьлі. Старчаняты Іўеў. – А чаго тутака Лёнік таўчэцца? Мо трохо памагая? – Можаш забіраць сабе, ён тут так сабе, ні прышый ні прысьцябай. Старына Маст. От, такі зь яго тут таварыш, ні прышый ні прысьцябай. Аля хоць аказацца да каго есьць. Бабіна Гродз. Прышый- прысцябай. Галавачы Гродз. (СНМ, 190; МСГВ, 606). ПСА. Не для пса кілбаса´. Не падыходзіць, не пара хто-н. каму-н. Ты на яго нават ні паглядвай – ні для пса кілбаса. Табе трэба добрага чалавека. Адэльск Гродз. ● Запазычанне з польскай мовы – nie dla psa kiełbasa 'не для цябе (яго) прызначана'. ПСТРЫКАЧА. Даць пстрыкача´. Кінуцца наўцёкі, імкліва ўцякаць. Даў малы такога пстрыкача, што чуць матку з нох ні зьбіў. Маркуні Астр. Такога пстрыкача даў, што аж пяткі заблішчэлі. Варняны Астр. ● Фразеалагізм – народнаэтымалагічная трансфармацыя выразу з рускай мовы дать стрекача з аналагічным значэннем, дзе незразумелы кампанент стрекача пераасэнсаваны адпаведна беларускаму пстрыкача, утворанаму ад дзеяслова пстрыкнуць 'хутка, імгненна знікнуць, збегчы'. ПТАШКА. Як пташка на моры жыць. Вельмі добра. Наша Зося ўжо жыве як пташка на моры. Заполле Маст. (СГВ, 618). ПТУШКАМІ. З птушкамі не паляцець. Не змагчы жыць вечна. – Німа ўжэ на сьвеці Пракопа. – Мая ты мілая, усе там будзям, с птушкамі ні паляцім. Лаўрынавічы Свісл. (ЗНФ, 37). Нашто яны мне, тыя запасы? Уся роўно с птушкамі ні палячу, мне ўжэ за семдзясят. Старое Сяло Зэльв. (ЗНФ, 37). ПТУШКІ. Дурной птушкі дурныя песні. Зневаж. Неразумнае, бесталковае, недарэчнае выказванне. Дурной птушкі дурныя песні. Маякі Ашм. (МСГВ, 589). ПУГА. Пуга плача па кім. Няўхв. Хто-н. заслугоўвае пакарання. Гэта карова лезя і лезя да шкоды, па ёй даўно пуга плача. Каменка Шчуч. Па гэтаму врадзючаму дзіцяці даўно пуга плача. Гудзевічы Маст. Як дзедаўская (дзядоўская, дзедава, жыдава, жыдоўская, пастырская, фурманская) пуга распусціцца. Няўхв. Вельмі, празмерна. Біць трэба, паглядзець, ці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, зесьць
8 👁