Як прусак у саладуху папасці і пад. У няёмкае, складанае, безвыходнае становішча (трапіць). Спісваю кантрольную, а тут – настаўнік, і глядзіць. Во, думаю, папаў як прусак у саладуху. Вялікая Мыса Смарг. ПРЫБІТЫ. Як прыбіты сядзець. У стане разгубленасці, роспачы, адчаю. Я табе паўгадізны тлумачу пра машыну, а ты сядзіш як прыбіты. Копаніха Смарг. ПРЫВЯЗІ. Як з прывязі сарваўшыся бегчы і пад. Няўхв. Вельмі жутка, стрымгалоў. Чаго ты так ляціш як с прывязі сарваўшыся? Некрашэвічы Карэл. ПРЫДУРАК. Прыдурак лагерны. Зневаж. Неразумны, бесталковы чалавек. І аткуль ты ўзяўся такі, прыдурак лагерны! Алянішчаўка Шчуч. ПРЫЙСЦІ. Прыйсці да сябе. Выйсці са стану непрытомнасці, забыцця. Алесь ёй падаў конаўку вады, яна папіла і пакрысе прыйшла да сябе. Засецце Дзятл. (ДМГ, 76). ПРЫЙШЛО. Прыйшло знаць. З'явіліся звесткі, паведамленні, чуткі. Хаваліся ў лесі, а потым ужо прыйшло знаць, каб ішлі дадому, ужо немцаў німа. Руда Яварская Дзятл. ПРЫКІПЕЛІ. Як прыкіпелі да каго. Моцна золізіліся, пасябравалі. Нашы маладыя як прыкіпелі адно да другога. Бакшты Шчуч. (СГВ, 618). ПРЫКЛЁПУ. Дзеля прыклёпу. Для бачнасці, для выгляду. Ну пайшлі хуччэй, хоць дзеля прыклёпу пастаіш. Бярдовічы Сл. ПРЫКУПІЎШЫ. Прыкупіўшы і прадаць можна што. Жарт. Вельмі мала, малая колькасць чаго-н. – Ці многа картофлі накапалі? – Многа... Прыкупіўшы й прадаць можна. Ні ўрадзіла сёлета. Белякі Дзятл. ПРЫМЕЎ. Каб прымеў бы то (дык) з'еў бы каго. Асудж. Вельмі злосны, люты ў адносінах да каго-н. Наляцеў с кулакамі, кап прымеў бы та зьеў бы. Талькаўцы Ваўк. Ну й харакцер у яго: кап прымеў бы дык зьеў бы. Такая ўжо гадасьць урадзілася. Хвалава Карэл. Каб прымелі б то з'елі б адзін другога. Смаргонь Смарг. Каб прымеў бы то ўсё з'еў бы. Асудж. Вельмі скупы, прагны, сквапны. Каб прымеў бы то ўсё зьеў бы; калі свайму сыну грошай пашкадаваў, то што казаць чужому. Хутар Праважа Воран. Горло ў яго шыроко, кап прымеў бы то ўсё зьеў бы. Паўлаўшчына Ваўк. Такі ж зазроны [зайздросны], кап прымеў бы то ўсё зьеў бы. Гудзевічы Маст. Вар. каб прымеў бы то з зямлі з'еў бы (злізаў бы); каб прымеў бы то па зямлі лізаў бы; каб прымеў бы то зямю лізаў бы; каб прымеў бы то ўсё з'еў бы. ПРЫНАДА. Як прынада ляжаць. Без руху. Напіўся і ляжыць як прынада. Малі Астр. (СПЗБ-4, 150). ПРЫПАЛЕ. У пры´пале прынесці. Нарадзіць пазашлюбнае дзіця. Лётаіш і лётаіш, глядзі мне, кап у прыпале ні прынясла, я табе калыхаць ні буду. Падольцы Астр. Вар. прынесці ў прыполе (у пры´пале, у падоле, у падолку, у пялёнцы, у фартуху). ПРЫПЕКА. З прыпека ды ў печ. З адной непрыемнасці ў другую. Дый заўсёды так, ні адно, дык другоя, як кажуць, з прыпека ды ў печ. Першамайск Шчуч. ПРЫПЕЧКА. З прыпечка злезці. Дзіц. Падрасці, пачаць хадзіць. Здэцца, нідаўно с прыпячка зьлес, а які ўжэ файны хлопчык вырас, нат ні верыцца, дальбо ні верыцца. Старына Маст. З прыпечка на печ схаваць і пад. Ненадзейна, непадалёку ад ранейшага месца. Знайшоў сха´ву – у гародзі. Та ўжэ аднёс бы дзе даляй ат хаты, а то схаваў с прыпечка на печ. Бабіна Гродз. Дзе ты схаваў?.. Далёко ш ні схаваў. Што гэто за схаванё – с прыпячка на печ. Краскоўскія Горы Навагр. ПРЫПЁКУ. Збоку прыпёку. Няўхв. 1. Непатрэбны, лішні, чужы. Які ён там сваяк, так вот збоку прыпёку. Руда Яварская Дзятл. Сын яго будзе ўжо збоку прыпёку ў чужой сям'і. Любча Навагр. Ён хацеў дазнацца, карэнны ты, або так, збоку прыпёку. Радзявічы Гродз. 2. Зусім недарэчы. Анюта ходзіць збоку прыпёку ды толькі губамі варушыць. Усё сьпяваюць, а яна слоў гэтай песьні ні ведае. Жукоўшчына Дзятл. І ён збоку прыпёку цягнецца. Парэчча Дзятл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зблізіліся, зелі, зеў, зявіліся, сямі
7 👁