Праходу няма каму за кім. Няўхв. Хто-н. даймае каго-н. надакучлівымі просьбамі,
пытаннямі, размовамі, прыставаннем і інш. Сыны ўжо так разбазырыліся, што старому
праходу німа за імі. Дзягенева Астр. (СГВ, 399).
ПРАЦЫ. З працы рук жыць. На самастойна здабытыя, самастойна заробленыя,
вырабленыя сродкі існавання. Рабочай зямлі мало было, усе людзі жылі з працы рук – хто
бочкі рабіў, хто кошыкі плёў, хто чым займаўся. Кашалёва Навагр. У дзівяностым годзе
памёр ён, а я асталася адна. Цяпер жыю, чакаю, калі прыйдзе врэмя да яго ісьці. Усё з
рук працы. Жывёлку гадавала, усё чыста. Акмянеі Астр. (ДМГ, 141).
ПРАЧУХАНКІ. Даць прачуханкі каму. Адлупцаваць, пакараць, насварыцца на
каго-н. Ой, дам прачуханкі, як не будзеш слухаць. Крывічы Зэльв. (Стэц.-1, 184). Алі ш і
нягодны хлопец, трэба даць яму добрай прачуханкі. Палужжа Карэл. Хай толькі вернецца,
то я яму дам прачуханкі. Залужжа Стаўб. Вар. даць прачуханца (прачуханкі).
ПРАЧУХАНЦА. Даць прачуханца. каму. Адлупцаваць, пакараць, насварыцца на
каго-н. Ай, як даў мне бацька прачуханца... Талочкі Воран. Даў мне бацька прачуханца.
Старое Сяло Зэльв. Вар. даць прачуханца (прачуханкі).
ПРОЛАМКУ. Як у проламку ўваліцца. Трапіць у вельмі непрыемнае, складанае
становішча. От, дзеткі, улез я тады то ўлез з гэтымі пазыкамі, як у проламку ўваліўся.
Ні ведаў, як выкруціцца. Нача Воран. ● Проламка – палонка.
ПРОПАДАМ.
Хай
яно
пропадам
прападзе.
Выкл.
Выказванне
моцнага
раздражнення, злосці з прычыны чаго-н. Анігдачкі больш рабіць так ні буду, хай яно
пропадам прападзе! Каменка Гродз. (СНМ, 13).
ПРОПАСЦЬ. Як у пропасць прапасці і пад. Бясследна, невядома куды (знікнуць,
прапасці). Ні магу знайсці хустку, як у пропасць прапала. Вераб'і Астр. Як пайшоў на тую
вайну, та як у пропасць упаў, ні слуху ні духу. Белякоўшчына Гродз. (СНМ-2,183).
ПРОРВУ. Як у прорву. Няўхв. 1. есці і пад. Вельмі многа, ненасытна. Есьць як у
прорву, куды толькі лезя. Няцеча Лід. Як пасадзіш майго швагра за стол, то меле як у
прорву. Накрышкі Дзятл. (СГВ, 620). 2. Безвынікова, упустую. Пра траты, расходы. У іх
ідзе ўсё як у прорву якую, колькі ні давалі, усероўно нічого ні маюць. Вусенікі Гродз.
(СНМ-2, 183). У каго дочкі, та грошы ляцяць як у прорву, ні накупляяшса ім. Баранава
Гродз. (СНМ-2, 128).
ПРОСТ. На прост жаць. Устар. Спосаб жаць сярпом, калі жмені зжатага жыта не
складваюцца для вязання снапоў, а раскладаюцца на пожні для прасушкі. Як табе жаць?
Лепей будзя на прост, хай трохі прасохня, а снапы пасьля зьвяжам. Вераб'евічы Навагр.
ПРОСТУ. Пад просту. У зеніце. Пра сонца. Скоро пойдзям на абед, бо слонцо ўжо
пат просту стала. Заполле Маст. (СГВ, 319).
ПРОСУ. Без просу не сунь носу. Асудж. Не лезь, не ўмешвайся не ў сваю справу, не
рабі недазволенае. А ты ляпей памаўчы, слова табе ні давалі, бес просу ні сунь носу. Бабіна
Гродз. Вар. без с-просу(-а) не сунь носу(-а).
ПРОСЫПУ. Без просыпу піць. Без перапынку, запоем. Ці ты ні знаяш? У яго ж запой
ціпер. Другую нідзелю п'е бес просыпу. Стокі Свісл.
ПРОЧКІ. У прочкі пайсці. Невядома куды, кінуўшы хату, сям'ю. Ах Божа, што ш
гэта робіцца на сьвеці, толькі сваркі адныя кругом. Во ты чула, Таня зноў пашла ў прочкі.
Амбілеўцы Шчуч. Мая баба здурэла, у прочкі пайшла. Гуды Лід. Ні шкадуяця вы міне,
пайду ад вас у прочкі. Касцяні Сл.
ПРУД. Хоць пруд прудзі. Вельмі многа. Некалі той рыбы было хоць пруд прудзі, і дзе
яна падзеласа. Хамякі Гродз. (СНМ-2, 183).
ПРУЖЫЦЬ. Аж пру´жыць каго. Не церпіцца каму-н., узнікае неадольнае жаданне
зрабіць што-н. Кажаш ёй маўчаць, а яе аш пружыць, кап сказаць. Першамайск Шчуч.
ПРУСАК. Як прусак на марозе прапасці. Зусім, канчаткова (прапасці). Як закінуць
куды далёка рабіць, прападзеш як прусак на марозя. Волькавічы Ашм
Дадатковыя словы
верабевічы, верабі, с->просу(-а, сямю
5 👁