Пранца яго (яе, іх, цябе, вас) ведае. Няўхв. Невядома. Бывало, як пойдзеш на сяло, дык пранца яго ведая, калі прыдзеш дахаты. Шчорсы Навагр. Вар. пранцы яго (яе, іх, цябе, вас) ведаюць; пранца яго (яе, іх, цябе, вас) ведае. ПРАНЦАМ. Пранцам у вочы лезці каму. Няўхв. Неадчэпна, назойліва прыставаць, дакучаць. Ні лесь пранцам у вочы. Масты Маст. ПРАНЦЫ. Каб цябе (яго, яе, вас, іх) пранцы з'елі. Выкл. Груб. Выказванне абурэння, злосці, гневу, пажадання нядобрага каму-н. Такі кусок лубіну каровы йзелі, каб іх пранцы йзелі с пастухом разам! Бабіна Гродз. Каб яе пранцы йзелі, гэту пагоду – нігоднаго дня бяз дажджу. Бабіна Гродз. Гэта ш дахаты ніяк ні магу прыгнаць, каб яго ўжэ пранцы зьелі! Зарас паламаю ўсе гэтыя равары. Скарбы Шчуч. Ой, каб пранцы на цябе найшлі. Каб цябе пранцы зьелі! Правыя Масты Маст. Учора ў нас нехта ўсю цыбулю пакраў. Ах, каб іх пранцы зьелі, як яны не нажаруцца ніяк! Старына Маст. Зноў усё ў гароччыку павыграбаяш, кап цябе пранцы зьелі! Свіслач Гродз. Вар. каб цябе (яго, яе, вас, іх) пранцы (францы) з'елі (пранца з'ела). Пранцы не возьмуць каго. Няўхв. Нічога не здарыцца з кім-н. Пацягаяцца, пацягаяцца і дахаты верняцца, пранцы яго ні возьмуць. Мілявічы Маст. Пранцы яго (яе, іх, цябе, вас) ведаюць. Няўхв. Невядома. Пранцы яго ведаюць з гэтым марозам. Ці будзя ён, ці не, ці накрываць бульбу на ноч? Бабіна Гродз. Хадзіў да Змітрачыхі любіцца: як ім там было, пранцы іх ведаюць. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-4, 90). Вар. пранцы яго (яе, іх, цябе, вас) ведаюць; пранца яго (яе, іх, цябе, вас) ведае. ПРАСВЕТНАЕ. Прасветнае не бачыць. Не мець палёгкі, адпачынку, супакою. Якое наша было маладое жыцьцё: прасветнае не бачылі за работаю. А што з таго? Хіба болей мелі? Залацеева Зэльв. (Стэц.-1, 185). Вар. прасвету (прасветнае) не бачыць. ПРАСВЕТУ. Прасвету не бачыць. Не мець палёгкі, адпачынку, супакою. Я ў сваім жыцьці прасвету ні бачыла, адно й знала, што працаваць ды працаваць. Зэльва Зэльв. Кожны дзень п'е, ні бачыць прасьвету прас сваю вотку. Калбаскі Гродз. Вар. прасвету (прасветнае) не бачыць. Прасвету не відаць. Не прадбачыцца ніякіх змен да лепшага. Ну і жыцё пайшло, нічого добраго німа, і ніякого прасьвету ні відаць. Новыя Бяляны Гродз. ПРАСОВЫ. Прасо´вы соўваюць. Адчуваецца востры, пранізлівы боль, калаццё. Ой, я прастудзіўся, на сквазьняку пасядзеў, то ў плячы прасовы соўваюць. Балотца Навагр. Каб це прасовы соўвалі. Балотца Навагр. ПРАЎДА. Калхозная праўда. Іран. Той, хто ведае ўсе мясцовыя навіны, плёткі. От жа калхозная праўда, нічога ад яе ні ўтоіш. Малі Астр. ПРАЎДЗЕ. Па праўдзе сказаць. Пабочн. Калі быць шчырым, дакладным. А ўдоў колькі… Я тожэ так во асталася, па праўдзе сказаць. Шылавічы Шчуч. (ХБД, 462). ПРАЎДУ. Пусціць у праўду каго. Выкрыць, абвінаваціць каго-н. у цёмных справах. За сірочыя грошы, што вы прыбралі сабе, я вас пушчу ў праўду. Міцкавічы Смарг. (СГВ, 605). ПРАЎДЫ. Дось праўды. Пабочн. Шчыра кажучы. Дось проўды, хіба ён гэто зробіць?! І ні спадзявайса, ні дачакаяса ад яго. Бабіна Гродз. ПРАЎЗАКА. Даць праўзака каму. Пабіць, пакараць каго-н. А маці злосна была: і праўзака, і карбунцоў дасць, бо трэба было нас і адзець, і накарміць. Заполле Івац. (ДСК, 268). ● Праўзак – завязка, тонкая палоска матэрыі. ПРАХАМ. Пайсці прахам. Прапасці, згінуць, змарнавацца. Прыйшло махам і пайшло прахам. Шылавічы Сл. (МСГВ, 606). Як татусь быў, та і гаспадарка трымаласа, а ціпер усё прахам пашло. Сапоцкін Гродз. (СНМ, 144). ПРАХОДУ. Не даваць праходу каму. Няўхв. Неадступна праследаваць каго-н. просьбамі, пытаннямі, гаворкай. Бацько, бывало, ніводнай маладзіцы праходу ні даваў, а сын, відно, у матку пайшоў. Падгайная Карэл. (СБНФ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела
6 👁