Палявая пошта. Іран. Пляткарка. Калі ня прыдзяш да яе, то ў хаці няма. Ходзіць усё
с хаты ў хату – палявая пошта. Крупава Лід. (Хітр., 61).
Свіная пошта. Няўхв. Пляткарка. От ужо гэта сьвінная пошта, так прыложыць,
так дабавіць, што й ні падумаеш. Асіпаўцы Воран. Ой, любіць паляпаць языком, нідарма
яе клічуць сьвіной поштай. Забалаць Воран.
Як пошта. Няўхв. 1. Аператыўна (разносіць плёткі). Ні пасьпеяш пры ёй што сказаць,
адразу як пошта разьнясе. Алекшыцы Бераст. 2. Вельмі хутка (хадзіць, лятаць і пад.).
А дзе ш я с табой ззыдуся, калі ты ляціш як почта. Красляны Шчуч. Спраўна дзяўчук,
лятая як пошта, ні пасьпеяш слова сказаць, а ўжо ўсё зробіць, яна ўжэ тутака. Бершты
Шчуч. (СГВ, 618).
ПОЯС. Заткнуць за пояс каго. Пераўзысці каго-н. у якой-н. справе. Ужо што да
печаў, то дзяцька цябе заткне за пояс, бо майстар даўні, умея добра класьці печы.
Шылавічы Сл. (СГВ, 591). Хоць і гады мая, але любого заткне за пояс. Старыя Паддубы
Шчуч.
ПРАВА. Сваё права правіць. Кіравацца сваімі прынцыпамі, настойваць на сваім,
дабівацца, свайго. Джгаю кажын дзень, як скаціну якую, а ён усяроўна сваё право правіць.
Чамяры Сл. (НЛ, 50). Управы яму няма, сваё право правіць. Купіск Навагр. (ЖНСл., 165).
ПРАВАМ. Вечным правам права правіць. Быць заўсёды наперадзе, на вышыні. Ну
і хітры наш брыгадзір, хоча ўсё жыця вечным правам права правіць. Задварані Свісл.
Ніжадным правам. Ніякім чынам. Ты ў яго нічога ні даб'есься. А ніжадным правам.
Рыбалы Свісл.
ПРАГРАМЕ. Па поўнай праграме. Поўнасцю, цалкам. Білеты па гісторыі вывучыў
па поўнай праграме, цяпер толькі паўтарыць засталося. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 66). Усё
мусіў расказаць, раскруцілі яго па поўнай праграме. Путрышкі Гродз.
ПРАЕХАЦЬ. Ні праехаць ні прайсці. 1. Вельмі непраходны. Звычайна пра дарогу.
Дарога наша раскешкалася, ні праехаць ні прайсьці па ёй. Загор'е Карэл. (СГВ, 407).
Балото вадой паняло, ні прайсці ні праехаць. Лікоўка Гродз. (СНМ, 104). У нас з зімы на
дарозі такая калюга, што ні прайсці ні праехаць. Абухава Гродз. (СНМ, 65). За Рудавіцамі
была такая трансава, што ні прайсці ні праехаць, а ціпер хоць бокам каціса – сухо.
Свіслач Гродз. (СНМ, 144). 2. Вельмі многа (людзей знаходзіцца дзе-н.). Калі быў фэст,
людзей сабралася ні праехаць ні прайсьці. Парэчча Гродз. Тады ў Якубавічах быў кірмаш.
Людзей зьбіраласо ні прайсьці ні праехаць. Пілаўня Шчуч. (ЗНФ, 54). Аля ш і людзей
набралася ні прайсьці ні праехаць! Нача Воран. (ЗНФ, 54). Ні йдзі ты ў той клуп, там
сёньня людзей будзя ні прайсьці ні праехаць. Дуляўшчына Маст. (ЗНФ, 54).
ПРАЙСЦІ. Не прайсці. Вельмі многа (людзей знаходзіцца дзе-н.). На Радуніцу як
пойдзям на магілкі, та людзей там столькі, што ні прайсці. Клачкі Гродз. (СНМ, 119).
Ні прайсці ні праехаць. Гл. ні праехаць ні прайсці.
ПРАКТЫКУ. Практыку зняць. Спрактыкавацца, набрацца вопыту. Яно і не цяжка
рабіць у нас, як практыку знімеш. (Крывічы Зэльв. (Стэц.-1, 184).
ПРАНЕЦ. Як пранец уцякаць, бегчы. Вельмі хутка. Я табе нацягаю дрова з майго
падворку. Будзяш ляцець як праняц. Танявічы Шчуч.
ПРАНІКАМ. Як пранікам па вадзе пляскаць і пад. Іран. Вельмі недарэчна,
нетактоўна (казаць што-н.). Сьціхні лепш, пляшчаш як пранікам па вадзе. Пархімаўцы
Бераст.
ПРАНІКАЎ. Пранікаў падсыпаць каму. Пакараць, правучыць каго-н. – Ваш сын зноў
кепска паводзіць сябе. – Ну я яму пакажу, такіх пранікаў патсыплю, больш ні захоча!
Стокі Свісл.
ПРАНЦА. Каб цябе пранца з'ела. Выкл. Няўхв. Выказванне абурэння, злосці, гневу,
пажадання нядобрага каму-н. Каб цябе ўжо пранца зьзела, як ты мне надаеў. Свіслач
Свісл. Вар. каб цябе (яго, яе, вас, іх) пранцы (францы) з'елі (пранца з'ела
Дадатковыя словы
дабесься, загоре, зелі
5 👁