Як порткі з плоту знікнуць, прапасці. Гумар. Бясследна, невядома дзе. Шукаю во акуляры і знайсьці ні магу, зьніклі як порткі з плоту. Воўпа Ваўк. Дзе ён дзеўся? Пайшоў на двор і прапаў як порткі с плоту. Котра Гродз. Толькі быў тут і прапаў як порткі з плоту. Замошша Шчуч. Адно ш павесіла слоік, ужо знік як порткі с плоту. Вольна Бар. ПОРУ. У добрую пору выгаварыцца а ў ліхую змаўчаць. Пабочн. Выказванне засцярогі ад чаго-н. нядобрага, нежаданага. Максімка, у добру пору выгаварыцца а ў ліхую змаўчаць, больш ужэ ні мая гэтай ляргіі, шчочкі чысьцянкія, ні чырвоныя. Бабіна Гродз. ПОРХАЎКУ. Порхаўку наставіць. Іран. Паводзіць сябе важна, ганарыста, нахабна. Порхаўку наставіць і суняцца, як інцілігент. А які ён к чорту інцілігент: як быў Яначак, так і застаўся Яначкам. Буцілы Лід. ПОСТ. Залажыць пост. Іран. Адмовіцца ад яды. Паставіла заціркі, дык залажылі пост – давай смачнейшага! Зэльва Зэльв. (Стэц.-2, 250). ПОТУ. Да поту. Да поўнай стомы, знямогі (рабіць што-н.). Ясь прынясе сваю скрыпку і як станя вытылінкваць на ёй, то ўсе скачуць аж да поту. Шылавічы Сл. (СГВ, 100). Сёньня добро на сенакосі папрацавалі нават дзеці. Правільна гавораць: працуй да поту, пад'ясі ў ахвоту, вот і паямо зара з апяцітам. Любча Навагр. Да сёмага поту працаваць. Да поўнай стомы, да знямогі. Учора паехалі на балота сена грапці, працавалі да сёмага поту. Дарагляны Маст. ПОТЫ. Дзясятыя поты выйдуць з каго. Хто-н. затраціць шмат намаганняў для выканання чаго-н. Пакуль тае плітоўкі наб'еш, та дзісятыя поты сь цібе выйдуць, так цяшко было. Зарубічы Гродз. (СНМ, 110). ПОЎНІЦЫ. Па поўніцы есці. Прагна, з прагнасцю. Гэты год сено ядкоя, карова па поўніцы есць, і об'ядзёў німа. Заполле Івац. (ДСК, 257). ПОЦЕНГ. Поценг не аб'еде каго. Іран. Хто-н. вельмі тоўсты. За гэты рок такая стала, што і поценг не аб'едзе. Алекшыцы Бераст. Вар. едным разам поценг не аб'едзе. ● Поценг – цягнік; параўн. польск. pociąg 'тс'. ПОЧАПКАХ. На почапках сядзець. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. Сядзела на почапках і лупіла цыбулю, то так ногі забалелі. Калеснікі Бераст. (СГВ, 609). ПОЧАПКІ. На почапкі сесці. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. Як сярэдзіна забаліць згорбіўшыся, сяць на почапкі – трохі адыдзя. Пацавічы Маст. Вар. на почапкі (на почапку). ПОЧАПКУ. На почапку сесці. Сагнуўшы ногі ў каленях і трымаючыся на насках. На почапку села і сядзіць. Каўняны Гродз. (СПЗБ-4, 63). Вар. на почапкі (на почапку). ПОЧКА. Як почка ў сале жыць. Вельмі добра, багата, у поўным дастатку. Ірка жыве сабе як почка ў сале. Малая Бераставіца Бераст. За сваім мужыком жыве як почка ў сале. Ляпёшкі Іўеў. Чаго ў іх толькі німа, жывуць як почка ў салі. Каменка Бераст. Як булка стала, відаць, жыве як почка ў сале. Шылавічы Сл. Жыве як почка ў сале. Эйсманты Бераст. (ППФВ, 26). Вар. як почка (нырка) у сале (у садле). ● Почка – нырка; параўн. рус. почка 'тс'. ПОЧКАЎ. Ні почкаў ні шмочкаў не засталося. Нічога, ніякіх звестак (не засталося ад каго-н.). Пашоў недзе, ні почкаў ні шмочкаў не засталося. Дварчаны Воран. ПОЧУТУ. Почуту няма пра каго, пра што. Зусім адсутнічаюць звесткі пра каго-, пра што-н. Як паехаў з дому ў Карэлафінск, то нідзе і почуту німа, што зь ім. Угрынь Карэл. (СГВ, 369). ПОШТА. Вулічная пошта. Няўхв. Той, хто збірае і разносіць плёткі, пляткар. Трэба ў гэтай вулічнай пошты папытацца, хто да нас заходзіў, чые гэта сьляды на надворку. Ён усё ж на сьвеце ведае пра ўсіх. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 59). Лапцевая пошта. Іран. Аператыўная сістэма распаўсюджвання мясцовых звестак, чутак, плётак. А ў той Волькаўшчыня – лапцявая пошта. Адзін сказаў другому – і ўсё мястэчка ведае. Вішнева Смарг
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абеде, абедзе, набеш, обядзёў, падясі
8 👁