ПОМАК. Як помак. Тоўсты, непаваротлівы. А што з яе, калі яна як помак. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-4, 46). ПОНТ. Браць на понт каго. Няўхв. Рознымі спосабамі правакаваць каго-н. на тое, каб выведаць ад яго што-н., змусіць прагаварыцца, раскрыцца. Ён, халернік, хацеў браць на понт міне, але нічого ні вышло, ні на такого нарваўсо. Гродна Гродз. (СНМ-2, 26). ПОНЧЭК. Як пончэк у масле жыць. Прывольна, у поўным дастатку, без турбот і клопатаў. Жыве як пончэк у масьле, а ўсё жыцьцё наракае. Сапоцкін Гродз. ПОНЮХ. На понюх кату чаго. Вельмі мала чаго-н. Трэба зьбіраць сьмятану, бо масла таго засталося на понюх кату. Косцевічы Астр. ПОП. Дурны поп хрысціў каго. Абразл. Хто-н. неразумы, бесталковы. І што ён меле, хіба дурны поп яго хрысьціў! Ляпёшкі Іўеў. П'яны поп хрысціў каго. Іран.-абразл. Хто-н. неразумы, бесталковы. П'яны поп цябе хрысціў ці што? Выгады сваёй ні бачыш?.. Алекшыцы Бераст. Шалёны поп хрысціў каго. Няўхв. Хто-н. вельмі неўраўнаважаны, паводзіць сябе рашуча, агрэсіўна. Чаго ты ўсё фыркаяш, што табе ні наравіцца?! Цібе што, шалёны поп хрысьціў! Дарагляны Маст. Як поп бялавіцкі. Насмеш. З доўгімі валасамі. Пра хлопца, мужчыну. Хібо ж гэта красіво... Ходзіць, трасе каўтунамі, як поп бялавіцкі. Старына Маст. ● Бялавіцкі – ад назвы вёскі Бялавічы Мастоўскага раёна. Як поп па калядзе хадзіць. Няўхв. Па вёсцы, з хаты ў хату. Чаго ты ходзіш як поп па калядзе, думаяш, людзі натто радыя, што ты лазіш па хатах. Задварані Свісл. Як поп у талацэ завіхацца і пад. Няўхв. Нічога не робячы, прыкідваючыся. Ты добра выглядаяш, бо ніякага клопату ні маяш, напэўна завіхаешся як поп у талацэ. Буцілы Лід. (СГВ, 617). ПОПЕЛ. Попел высяваць каму. Замаўляць ад пярэпалаху. Маю малую так сабака напалохаў, цэлу ноч дзіця ні спало. Трэба Ольгу Вінскаву пазваць, кап попял высяяла ёй. Стокі Свісл. ПОПЛЕСКА. Як поплеска. Высокі і худы. Вырасла вялікая, але худая як попляска. Стральцы Гродз. (СПЗБ-4, 49). Худы як поплеска. Стральцы Гродз. (ЗНС, 34). ПОРАХУ. Мала пораху ў парахаўніцы ў каго. Хто-н. слабы, нядужы ці няздольны зрабіць што-н. Пастаў ты, сынок, эты кош. Алі ў цябе яшчэ мала пораху ў парахаўніцы. Сурынка Сл. Ні пораху ні сіняга. Анічога. Ні было ж у іх ні пораху ні сіняга. Эйсманты Бераст. Пораху мала ў каго. Хто-н. слабы, нядужы ці няздольны зрабіць што-н. У цябе яшчэ пораху мала, падрасьці крыху, тады і падымяш гэты слуп. Сурынка Сл. ПОРТАЧКІ. Скроіць портачкі каму. Жарт. Укусіць каго-н. Пра сабаку. Учора скроіў наш сабака яму портачкі. Бяцюны Ашм. ПОРТКІ. Драцца як падраныя (парваныя) порткі. Асудж. Непрыгожа, непрыемна, няправільна спяваць. Хай бы яна ўжэ сьціхла з гэтымі сьпевамі, арцістка мне знашласа!.. Дзярэцца як падраныя порткі! Бабіна Гродз. Што ты дзярэсься як парваныя порткі, лепяй во памагла п мне! Каменка Шчуч. Накласці ў порткі. Іран. Спалохацца, струсіць. Толькі мех на плечы, а тут, бачу, брыгадзер ідзе. Алі Бох яшчэ стаяў пры мне. Ён [брыгадзір] міне ні ўбачыў, алі я ту наклала ў порткі. Амбілеўцы Шчуч. Вар. налажыць (накласці) у порткі (штаны, ганавіцы). Налажыць у порткі. Іран. Спалохацца, струсіць. Як убачыў воўка, то адразу налажыў у порткі, ні ведаў, куды ўцякаць. Пецюкі Дзятл. Вар. налажыць (накласці) у порткі (штаны, ганавіцы). Порткі праседжваць. Нічога не рабіць, марна траціць час. Вольчын хлопяц анічагуткі ў школе ня робіць, толькі порткі праседжвае. Вотдзека ўдалося дзіцятка: ні на рукі ні да навукі. Бярозаўка Лід
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
8 👁