Лысая Гара Ашм. (ДМГ, 116). Двары былі, а за польскім маёнткі. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-3, 10). За польскім былі ўсё спроншкі з арламі. Каралін Зэльв. (МСГВ, 468). ПОЛЬСКІМІ. За польскімі. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы. У першы клас пашла за польскімі, перашла ў другі за польскімі. Клюкоўцы Бераст. (ДМГ, 31). Раней хадзілі вучыцеля па хатах і прасілі, кап бацька выпраўляў дзяцей у школу, а я за польскімі пацалавала старосту ў ногі, то ўзяў у гаспадарчую школу. Галубы Маст. (ДМГ, 40). Мы ш за польскімі жылі ў той час, дык тата на лета нам лапці плёў, а на зіму калодачкі драўляныя. Мардасы Шчуч. (ДМГ, 48). У школу хадзілі. Я тры класы за польскімі коньчыла. Рыча Шчуч. (ДМГ, 51). ПОЛЬСКУЙ. Пры польскуй. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы. У школі дзеці пры польскуй ні памяшчаліса, таму што там кварціры для ўчыцялей былі: Яцэк жыў і Стэнька, яны патом зышліса, пажаніліса. Бандары Гродз. ПОЛЬСКУМ. За польскум. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. За польскум ішла дзеўка замуш. Старое Сяло Зэльв. (СПЗБ-2, 178). Пры польскум. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь уваходзіла ў склад Польшчы. Пры польскум яўрэі драхмамі стрыхлін прадавалі, атруту для зьвяроў. Альхоўка Навагр. (МСГВ, 151). У нас і памавіско было, што пры польскум нават пацу пры сустрэчы «здрайстуйця» баяліса казаць, а ўсё па-польску казалі. Галавачы Гродз. (МСГВ, 345). Пры польскум на долі куплялі сахарыну, гэта зусім малюсенькі вес, але ціпер ні ўжываяцца. Альхоўка Наваг. (МСГВ, 148). ПОЛЬШЧАЙ. За Польшчай. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. Другі мост строілі тожа яшчэ за Польшчай. Рышыняты Смарг. (ДМГ, 123). За Польшчай была ў нас пастырка. Ністанішкі Смарг. За Польшчай ні было ў вёсцы п'яніц. А пасьля вайны, ужэ як прышлі сюды рускія, наўчылі людзей гнаць вотку. Шчачынова Гродз. ПОЛЬШЧУ. За Польшчу. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. За Польшчу быў цымант, але дарагі: два злоты, і пуд жыта – два злоты. Мсцібава Ваўк. (СПЗБ-5, 369). ПОЛЬШЧЫ. Пры Польшчы. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. Раскажу вам, дзеткі, як жылі пры Польшчы. Булкі і цукерак ніколі ні ела. У сем гадоў трэбало ў школу хадзіць і каровы пасьвіць. Галубы Маст. Так вот, гэта завіўка пры Польшчы натто дораго стоіла: два злотыя. Андрэевічы Ваўк. Пры Польшчы і дзьверы каўбасамі завязвалі. Мілявічы Маст. Лінькі ў нас праводзіліся яшчэ пры Польшчы, і цяпер лінькі робяць. Альхоўка Навагр. (МСГВ, 264). Мусі адзін клас кончыла пры Польшчы. Ужэ ні спомню я гэтых літараў. Кронькі Шчуч. (ДМГ, 57). А пры Польшы быў магазін у Пырцінуй хаці. У іх жа ш хата на два канцэ. Бандары Гродз. Пры Польшчы на гумовыя чаравікі казалі абліванцы. Хадакі Івац. (ДСК, 13). Даўней плацілі вазавое. Пры Польшчы за воз бярозавых дроў плацілі 3 злотыя, за сасновыя – 2 злоты. Заполле Івац. (ДСК, 38). Дзе пры Польшчы гута была, ціпер шклозавод разбудавалі, тае гуты і ні пазнаць. Гродна Гродз. (СНМ-2, 58). ПОЛЯ. Аднаго поля ягадкі. Няўхв. Аднолькавыя, адзін не лепшы за другога. Гэтыя прайдзісьветы аднаго поля ягадкі. Навумаўцы Шчуч. З поля не сходзіць. Вельмі многа працаваць. Сям'я велька-велька ў хаці, у гэдыкум горы, у гэдыкум сьціслум. Зямлі много, бацько і маці с поля ні сходзяць, а тая Хвядорка і Ульянка знай дзісьціпліну дзяржаць. Крывічы Зэльв. (ДМГ, 64). Ужэ як пад восень, ізноў бацькі с поля ні сходзяць. Крывічы Зэльв. (ДМГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніц, сямя
7 👁