ПОЗУ. Стаць у позу. Няўхв. Катэгарычна не пагаджацца, не прымаць чыё-н.
меркаванне, стаяць на сваім. Антосеў Міхась такі ўпарты, як стане ў позу, анічога ты
яму не дакажаш. Дольбо, баран! Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 68).
ПОКАЗКІ. На показкі. Дзеля выгляду, для паказухі. Рабіць на показкі. Чэхаўшчына
Гродз. (СНМ, 191).
ПОКАЛАТКУ. На ўсеньку покалатку. Вельмі гучна. Нечыя гусі да нас прышлі і
гагочуць на ўсеньку покалатку. Бершты Шчуч. (СГВ, 599).
ПОКАТАМ. Зайсціся покатам. Моцна рассмяяцца. Ад яго баяк зайшоўся покатам.
Вялікае Сяло Шчуч.
Покатам лажыцца (палегчы). Моцна, нястрымна смяяцца. Як Франя Зосю за
калтуны цягала, то ўсе покатам лажыліся. Заборцы Астр. Ну і ўмеяш брахаць, ат тваіх
байкаў усе покатам паляглі. Бабінск Іўеў.
ПОКЛАД. Жабін поклад. Няўхв.-іран. Кепскі чалавек. Экспрэсіўна-адмоўная
характарыстыка дзіцяці, падлетка. То ты яшчэ агрызацца будзяш!.. Ах ты жабін поклат!
Ану нясі сюды вушы! Ваўкавічы Навагр.
ПОКУЙ. Вечны покуй каму. Выкл. Выказванне добрай памяці пра нябожчыка. Кап
мама была, вечны покуй, то ўжэ і ляхчэй было п нам. Кронькі Шчуч. (ДМГ, 57). Даўно
нямашака, памёр яшчэ як у калхозы зганялі. Перавёс с хутара гэты дом, а потым
адышоў, вечны яму покуй. Баруны Ашм. (ДМГ, 122). Вечны яму покуй. Мсцібава Ваўк.
(СПЗБ-4, 39). У міне натто ж лядашча сванька была, вечны ёй покуй, жыць ні давала.
Лойкі Гродз. (СНМ, 126).
ПОКУТ. На покут садзіць каго. Аддаваць замуж. Ну, Жана, бачу, мусі, гэтым летам
на покут садзіць цібе будзям. Якубаўцы Воран.
ПОКУЦЕ. Хоць у покуце стаў каго. Часцей ухв. Хто-н. прыгожа апрануўся,
прыбраўся. Сёня Ніну хоць у покуце стаў, гэдак ужэ ўвабраласа. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 77). Ну й разадзелася – хоць у покуці стаў. Заполле Маст. (ЗНФ, 77). І касьцюм
новы, ціпер цібе хоць у покуце стаў. Гута Дзятл. (ЗНФ, 77).
ПОЛЕ. Вывесці на чыстае поле каго. Паграж. Выявіць, выкрыць чые-н. цёмныя
справы, нядобрыя ўчынкі. Я яго вывяду на чыстае поле, любым спосабам даведаюся, што
было. Пеляса Воран. Добро зрабіў наш стары, што вывяў гэтаго зладзюгу на чысто поля,
пасядзіць, то трохо адумаяцца. Цыдовічы Гродз.
Не поле насеяна. Няшмат каго-, чаго-н. – Каго хочаш, дзяўчынку ці хлопчыка? – А ні
тога ні другога ні хачу. – Чаму ш так, у цябе ш іх не поле насеяна: адзін сынок толькі.
Косцевічы Астр.
ПОЛІ. Па полі пабегчы (лётаць, паляцець). Страціць розум, звар'яцець. Зь ім ужэ
такрок [мінулы год] зрабіласо нешто, па полі пабех. І зробіцца ш чалавекам. За якую
такую кару? Старына Маст. Так была згрышшыся, зьнерваваўшыся, так набрала ў галаву,
што, думалі, па полі паляціць. Косцевічы Астр. Каб яна па полі лётала! Альхоўка Астр.
Як у полі вецер. Легкадумны, пусты, ветраны. Мужык мой быў як у полі вецер. Дзеткі
Воран.
ПОЛЬКУ. Пад польку. Від прычоскі. Мужчыны валасэ патстрыгаюць пат польку,
пад ёрш, жанчыны падрэзваюць валасэ пад гаршчок. Вострава Сл. (МСГВ, 333). Я ўсе
пат польку патстрыгаюсо, мой сусед добро стрыжэ. Круглікі Гродз. (СНМ-2, 178).
ПОЛЬСКАЮ. За польскаю. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь
уваходзіла ў склад Польшчы. За польскаю гэта яшчэ было. Гарадзечна Навагр.
ПОЛЬСКІМ. За польскім. У перыяд з 1921 па 1939 гады, калі Заходняя Беларусь
уваходзіла ў склад Польшчы. Як ішлі замуш за польскім, мелі куфры гадзеньня, своі
палатна, гавечак. Пераганцы Воран. (ДМГ, 101). Раскажу, як за польскім жылі, якія
гаспадаркі былі. Петрымаўшчына Іўеў. (ДМГ, 110). За польскім было цяшка жыць
Дадатковыя словы
зваряцець
7 👁