ПЛЯТНЮ. Плесці плятню. Няўхв. Гаварыць абы-што, выдумляць. Пляцеш, цётка, плятню, сама ні знаяш што. Жадзейкі Шчуч. От, пляцеш плятню, услуха´цца ні хочацца. Бабіна Гродз. Не пляці плятню, бо ўсё роўна табе ніхто ні павера. Солы Смарг. ПЛЯЧАХ. На плячах трымаць каго. Дапамагаць ва ўсім каму-н. Цесьць на плячах трымае, вось і жывуць добра маладыя. Майсеевічы Ваўк. ПЛЯЧО. Плячо ў плячо рабіць. Дружна, зладжана. Плячо ў плячо рабіць. Граўжышкі Ашм. (СПЗБ-4, 10). ПЛЯЧЫМА. Скружыць плячыма. Збянтэжыцца. Як стала пытаць, дзе ён учора прабыў да ночы, адно скружыў плячыма і нічога не сказаў. Бязводна Зэльв. (СГВ, 606). Як за плячыма жыць. Пад надзейнай апекай, на ўтрыманні каго-н. Жыву ў мужа як за плячыма. Навасёлкі Ашм. Жыве ў сьвякрухі як за плячыма – і мужык любіць, і свякруха натто добра. Ашмянцы Шчуч. ПЛЯЧЭЙ. З плячэй далоў. Што-н. перастае абцяжарваць каго-н. Пра завяршэнне якой-н. справы. Напісала я гэты даклад – і з плячэй далоў. Жукоўшчына Дзятл. Добра, што пацярабіла я гэтыя цукровыя буракі – і с плячэй далоў. Малыя Краглі Дзятл. Скінуць з плячэй што. Вызваліцца ад якога-н. клопату, які непакоіў, абцяжарваў. Ну, ськінуў с плячэй я і дровы – парубаў і злажыў. Сцігані Іўеў. ПНЯ. З пня зваліўся. 1. Груб. Дурны, неразумны. Ты што, с пня зваліўся, ужэ хіба зусім мазгі ні вараць?! Калі сам ні датумкаяш, як зрабіць, то ты запытайся. Уселюб Навагр. 2. Іран. Не заўважае таго, што відавочна ўсім. Ты што, с пня зваліўся? Аб гэтым усе ведаюць ужэ даўно. Алекшыцы Бераст. Як да пня піць, выпіць1. Асудж. Вельмі ахвочы (да выпіўкі). Што ш, ён лоб здаровы... Выпіць – як да пня, а рабіць – не хачу. Гнесічы Навагр. Ён да гарэлкі як да пня, за чарку на каленях на край сьвету дойдзя. Купіск Навагр. (ЖНС, 108). Як да пня ён да гарэлкі. Гольманцішкі Варан. Як да пня2 каму, да каго. Асудж. Зусім не даходзіць каму-н. што-н. Колькі разоў гаварыць – рабі ўрокі, а да цібе як да пня. Ваўчуны Сл. Яму гавары ні гавары – як да пня. Шыганы Сл. Яму скажы што – ні чуя, ні панімая, як да пня. Малая Бераставіца Бераст. Гаворыш, а яму як да пня. Жылі Іўеў. ПОВАДЗЕ. Ісці на повадзе за кім. Дзейнічаць несамастойна, падпарадкоўваючыся чыёй-н. волі. Ты не пытайся ў Стася, а пытайся ў Хведара, бо Стась заўсёды за ім ідзе на повадзе. Гарнастаевічы Свісл. (СГВ, 594). ПОВАР. Як повар з бульбай разабрацца. Жарт. Лёгка, хутка (разабрацца з кім-н., з чым-н. З ім разбяруся, як повар з бульбай. Малі Астр. (СПЗБ-4, 245). Ні ведала, куды гэтыя лахманы спараткаваць, што дзеці прывезьлі, а Сьветка прыйшла і зразу разабралася зь імі як повар з бульбай: што ў шафу, што на вешалку, што ў агонь, што на сьметнік. Гродзі Ашм. ПОВІДКУ. На повідку. На відным месцы. Ні люблю, калі каўбаса ляжыць на повітку, мушу адрэзаць і ўкінуць у рот. Ліхачы Гродз. ПОДМАЗКА. Як подмазка брудны. Вельмі (брудны, запэцканы). Дзе ты лазіў? Брудны як подмазка. Славацічы Зэльв. ПОЕДОМ. Есці поедом каго. Няўхв. Бесперастанку папракаць, дакараць, зневажаць каго-н. Як з'ездзіць мой мужык да сваіх бацькоў, то жыцця ў хаці німа, так настрапаляць на мяне, што поедом есць. Альба Івац. (ДСК, 147). ПОЗВЫКІ. У позвыкі ісці. Пазычаць. Казала яму, кап у позвыкі ні ішоў, можа як выкруцімся сваімі сіламі. Селішча Навагр. ПОЗРАНКІ. На позранкі. У ранішні час. Перыяд выпасу жывёлы летам. Помню, спаць хочацца, а тут татко будзіць, кажа, кап вёў коні на позранкі. Балічы Гродз. (СНМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зездзіць
8 👁