павытрасаў – ні ў плот ні ў гарот. Уся бульба засталаса ў зямле. Лунна Маст. 3. каму.
Зусім не падыходзіць, не пасуе што-н. каму-н. Ні ў плот ні ў гарот ёй гэта ўоранне.
Скоржыкі Шчуч. Купіў сабе пальто, а яно ш ні ў плот ні ў гарот: само доўгае, а рукавы
кароткія. Талашкі Воран. Гэта шапка яму ні ў плот ні ў гарот. Геранёны Іўеў.
4. Няўдалы, ні да чога не здатны хто-н. У Алены тры сыны такія ўдалыя, а чацьвёрты ні
ў плот ні ў гарот: ні с кім ні гаворыць, ні с кім ні вітаяцца. Дварчаны Шчуч. І чаму такая
дзеўка ўдалася, ні ў плот ні ў агарот? Наваельня Дзятл. Алі ш ты й удача – ні ў плот ні ў
гарот. Струбніца Маст. 5. Зусім кепскае, нікуды не вартае, непрыгоднае што-н. Пашылі мне
спадніцу ды такую, што ні ў плот ні ў гарот. Гута Іўеў. Гэты мой касьцюм ні ў плот ні ў
агарот: ні на сьвята адзець, ні дома насіць няма як. Ваўчуны Сл. Хата ўжо наша стала
ні ў плот ні ў агарот, трэба нову будаваць. Каліноўская Свісл. Твая гэта работа ні ў плот
ні ў гарот. Складанцы Воран. Купіла сукенку, ды ні ў плот ні ў агарод. Апіта Іўеў.
Ні ў плот ні ў чарот папасці. У няпэўнае, няпростае становішча (трапіць). Што ты
дзяцька Мікола гаворыш? Папаў ні ў плот ні ў чарот. Асіпаўцы Воран. (СГВ, 603)
ПЛОТКА. Дробная плотка. Няўхв. Мізэрны, нікчэмны чалавек. Маўчаў бы ўжо! Сам
дробная плотка, ні да чога не вартая, а рот аткрывае на каго-та. Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 60).
ПЛОТУ. Ад плоту да плоту ісці, хадзіць і пад. Няўхв. 1. Хістаючыся з боку ў бок. Пра
п'янага. Палянь, як ідзе дахаты – ат плоту да плоту, хіба з балю якогасьці. Пеляса Воран.
Вітос сёньня зноў з работы пашоў ад плоту да плоту. Кажны дзень ні прасыхая.
Амбілеўцы Шчуч. 2. Без справы, без занятку, без клопату. Ходзіць ат плоту да плоту,
нічога ні робіць, нівядомо чаго. Ваўкавічы Навагр. Ну й чаго ты швэндаяся ат плоту да
плоту, рабіць больш німа чаго? Гаравічы Навагр.
ПЛОЦЕ. Як у плоце дзірка трэба. Іран. Зусім не (трэба што-н. каму-н.). Ні брала я
твайго ровара, трэба ён мне як у плоці дзірка. Сялявічы Сл.
ПЛУГ. Хоць у плуг запрагай каго. Іран. Хто-н. вельмі тоўсты, дужы, здаровы. Такога
бугая хоць у плуг запрагай. Алекшыцы Бераст. Зрабіўсё здаровы, хоць у плух запрагай.
Монькавічы Маст. Быў здаровы, хоць у плух запрагай. Азёркі Маст. Ганна ўсё бядуя, што
схуднеў яе Васілёк, а гэтага Васілька хоць у плуг запрагай. Альхоўка Навагр. (ЗНФ, 77).
Абое дзеці адной маткі, аля адзін усю дарогу некі хворы, а другога хоць у плух запрагай.
Зубрава Шчуч. (ЗНФ, 77).
ПЛУГАМ. Спаць за плугам. 1. Марудзіць у працы. Янкоў, не сьпі за плугам, а то з
гэтае гусцярні [густога лесу, зарасніку] да зімы ня вылязім. Копаніха Смарг. 2. Быць
няспрытным, неразваротлівым, упускаць зручны момант. Не сьпі за плугам, бо адаб'юць
дзеўку. Гродзі Ашм.
ПЛЫТОЎ. Як з плытоў. Вельмі стомлены. Што ты як с плытоў? Хіба дзе якую
работу меў? Падольцы Астр.
ПЛЮНУЎ. Што плюнуў сказаў. Няўхв. Абы-што, недарэчы. Сказаў што плюнуў,
кажа, у цябе вочы, як у кроліка. Ляшчанка Шчуч.
ПЛЮНЬ. Плюнь на каго дык зашыпіць. Няўхв. Хто-н. вельмі раззлаваны,
раздражнёны. Зусім жа размаўляць німахчыма – раве, крычыць, здаецца, плюнь на яго дык
зашыпіць. Навасёлкі Ашм.
ПЛЮТО. Як плюто´. Няўхв. Дрэнны хто-н. Як плюто, ты дрэнны. Вострава Маст.
(СПЗБ-4, 21).
ПЛЯГА. Пляга яго (яе, іх, цябе, вас) бяры. Выкл. Няхай будзе так. Выказванне
згоды, уступкі. Захоць у хату, пляга ўжэ цібе бяры. Талькаўцы Ваўк. ● Пляга – параўн.
польск. plaga 'бяда, няшчасце'.
ПЛЯГІ. Да плягі. Шмат, многа. У нашым леся да плягі кветак. Моргавічы Іўеў.
(МСГВ, 138).
Няма плягі на каго. Выкл. Вызванне нядобразычлівых адносін да каго-н. Кап ты
згарэў, німа на цібе якой плягі! Жылі Іўеў. (СПЗБ
Дадатковыя словы
адабюць, пянага, ўбранне
6 👁