ПЛЕШКІ. Да самай плешкі. Поўнасцю, да адказу. Ні насыпай да плешкі мяшок, бо цяшко завязаць будзя. Бабіна Гродз. Набрала вады ў вёдра да самай плешкі. Сурынка Сл. А што табе этыя ямы? Газу да плешкі – ды пячы! Лунна Маст. Вар. да самай плешкі; па плешку. ПЛЕШКУ. Па плешку. Поўнасцю, да адказу. Матоцык – зьвер, і дарога спраўна; як даў газу па плешку, аж у вушах сьвістало. Падазёркі Гродз. Вар. да самай плешкі; па плешку. ПЛІСКА. Пліска рэпы пасеяла ногі, рукі. Парэпаныя, брудныя. Цяпер усе абутыя ходзяць, а некалі – толькі босыя. Як на пасту пойдзіш па гразі, па пожні, то ногі стануць – пліска рэпы пасеяла, брудныя, патрэсканыя. Памыіш, матка тлушчам намажыць – пячэць... Пішчыш... Горшавічы Астр. А Божа, а ногі як урабіў, пліска рэпы пасеіла! Ідзі мый, с такімі нагамі спаць ні пушчу! Спонды Астр. ПЛІШЧОМ. Плішчом у душу лезці каму. Няўхв. Вельмі моцна турбаваць, дакучаць, назаляць. Плішчом у душу лезя. Чамяры Сл. (ЖНСл., 185). ПЛОТ. Гарадзіць плот. Няўхв. Гаварыць глупства, абы-што, пустасловіць. Гэта наша сусетка заўжды гародзіць плот, анічогачка ні разьбярэш у яе. Догі Шчуч. (СГВ, 584). – Ну што яна вам сказала. – От, гарадзіла плот, то мы яе перасталі слухаць. Вялікія Сцяпанішкі Маст. На плот гатовы лезці. Няўхв. Крайне ўзрушаны, раздражнёны. Настрапаліла суседку, нагаварыла чорт ведама што, і тая на плот ад злосці гатова лезці. Чамяры Сл. (НЛ, 54). Ні ў плот ні ў а-гарод і ні ў ляску (ні ў дубовую ляску, ні паміж лясак, ні пасярод лясак, ні ў крывыя ляскі). Няўхв. 1. Няўдалы, нікуды не варты, ні да чога не здатны. Што с табой гаварыць, калі ты як той баран, ні ў плот ні ў гарот ні ў дубову ляску. Каменка Шчуч. І трэба ш такім урадзіцца: ні ў плот ні ў гарот ні паміш лясак. Шаўдзіні Лід. Ён некі ні ў плот ні ў гарот ні паміш лясак. Ваўкавічы Навагр. Што ш мне ціпер рабіць з гэтым паршуком?.. Ні ў плот ні ў гарот ні пасярот лясак. Дзірванцы Шчуч. Да чаго ёй гэтыя туфлі – ні ў плот ні ў гарод ні паміж лясак. Галубы Маст. Ну й жаніх – ні ў плот ні ў гарот ні ў крывыя ляскі. Рыскі Шчуч. 2. Недарэчна, неўпапад, не да месца (сказаць што-н.). А шчэ хваліцца, што вучаны, іньсьцітут кончыў, а як ляпнуў, та ні ў плот ні ў гарот і ні ў ляску. Ашмянцы Шчуч. Ды ня злуй ты на яго, ён заўсёды гаворыць ні ў плот ні ў гарот ні паміж лясак. Амбілеўцы Шчуч. А то бывая, ляпняш штось быля- якое, а яно ні ў плот ні ў агарот ні ў ляску. Дварчаны Воран. Ні ў плот ні ў а- гарод (ні ў азярод). Няўхв. 1. Недарэчна, неўпапад, не да месца (сказаць што-н.). Ну ты ўжо і сказаў, ні ў плот ні ў гарот. Пераганцы Воран. Ну як скажа – ні ў плот ні ў гарот, аж вушы вянуць. Белякоўшчына Гродз. Сьплёў ні ў плот ні ў агарот. Ганчары Свісл. Пятровіч, гаворыш ні ў плот ні ў гарот, давай с толкам. Гербелевічы Дзятл. Нешто ў цябе язык заблытваецца, і гаворыш ні ў плот ні ў гарот. Аляксандраўшчына Зэльв. Нешта ты сёньня гаворыш ні ў плот ні ў гарот. Геранёны Іўеў. Ну, сказануў – ні ў плот ні ў гарот. Пескі Маст. Во сказаў – ні ў плот ні ў агарот, куры сьмяюцца. Уселюб Навагр. Яна заўсёды так: як скажа, то ні ў плот ні ў гарот. Моцевічы Лід. А сказаў ужэ ні ў плот ні ў гарот. Сянькоўшчына Сл. Нешто ты ўсё гаворыш ні ў плот ні ў гарот. Тумашаўцы Шчуч. Ну ты ўжэ ляпнуў так ляпнуў, ні ў плот ні ў агарот. Астрына Шчуч. Гаворыць ні ў плот ні ў агарод. Слонім Сл. (ППФВ, 15). Ад Віталя ат цьвярозаго ні дачакаяса разумнаго слова, а ўжэ калі падапе, та як панясе ні ў плот ні ў гарот... Бершты Шчуч. (ЗНФ, 55). Плешча нешто ні ў плот ні ў гарот. Конна Зэльв. (ЗНФ, 55). 2. Абы-як, неахайна, неакуратна (зрабіць што-н.). Зрабіў та зрабіў табе, ні ў плот ні ў гарот. Кулакі Ваўк. Нешта ты зрабіў гэта карыта ні ў плот ні ў агарот. Дзянісава Дзятл. Адзелася ты, Ганна, ні ў плот ні ў азярот. Бакунова ІІ Іўеў. Ты ўжо як зробіш што, дык ні ў плот ні ў агарот. Купіск Навагр. Падзівіса, як ён бульбу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

а->гарод
7 👁