Эйсманты Бераст. 2. Вельмі добра, спраўна (рабіць). Гладка робіць, як піша. Суботнікі
Іўеў. (МСГВ, 585).
ПЛАКАЦЬ. Як мне плакаць патрэбны і пад. Зусім не (патрэбны). Здаўсо табе эты
Барэйша як мне плакаць. Ніякі табе ён ні друх. Лунна Маст.
ПЛАСТОМ. Хоць пластом ляж. Нягледзячы ні на якія намаганні, што ні рабі. Як
заўпарціцца, то хоць ты пластом ляш, а слова зь яго ні выцяняш. Дзянісава Дзятл.
ПЛАЎСКІ. Як Плаўскі на Багача прыбрацца і пад. Без густу (апрануцца). Але ж ты
прыбраўся як Плаўскі на Багача. Прэціма Шчуч. (СГВ, 617).
ПЛАЧ. Хоць плач. Склалася складанае, цяжкае, безвыходнае становішча. Хто думаў,
што ў чэрвяні марос будзя. Так добро бульба пачала расьці і ўся зьмерзла, хоць плач.
Бабіна Гродз. На работу трэбо ісці, а лэбуся свайго німа с кім пакінуць, хоць ты плач.
Сухая Даліна Гродз. (СНМ, 82). Малы ўшчырэпіўса за валасы, ні атпуская, хоць ты плач.
Бершты Шчуч. (ЗНС, 51). Абмарыў сон, хоць плач. Альшаніца Івац. (ДСК, 14).
ПЛАЧА. Ні плача ні скача. Няўхв. Паводзіць сябе залішне спакойна, неактыўна. Іхны
Болісь прыдзя да нас і стаіць як стоўб, ні плача ні скача. Казіміраўка Гродз. (СГВ, 601).
ПЛЕМЯ. Воўче племя. Няўхв. Кепскія людзі. І ўсе іх дзеці гэтакія. Вядома ж, воўча
племя. Падзамча Шчуч.
ПЛЕНУ. Як з плену ісці. Павольна. Дык чаго гэта ты так ідзеш як з плену. Пескаўцы
Лід. (СГВ, 615).
ПЛЕЧ. Збыць (скінуць) з плеч што. Вызваліцца ад чаго-н. цяжкага, непрыемнага.
Тую работу яны стараліся як мага хучэй скончыць, збыць с плеч. Валянчыцы Шчуч. Ужо
пасадзілі ўчора картоплю – адну назолу скінулі с плеч. Лунна Маст.
Як з плеч вон (далоў). Нарэшце мінула, прайшло, скончылася што-н. клопатнае,
непрыемнае. Пасьля тваіх уколаў, дакторка, такі дужы стаў, хвароба як сь плеч вон,
забыўся, дзе і што балела. Зэльва Зэльв. Ну, яшчэ адзін эгзамен як с плеч далоў, а ўперадзі
яшчэ два такіх самых. Пагранічны Бераст.
ПЛЕЧЫ. Закінуць за плечы што. Прытрымаць, прыхаваць што-н. у запас. Плоцяць
добро, назьбіраў грошай і палажыў на кнішку, закінуў за плечы, няхай будзе, мо калі
прыгадзяцца. Уселюб Навагр.
Зваліцца на плечы чые. Выпадаць на чыю-н. долю, абцяжарваючы каго-н. Хазяйство
ў нас было немалое: дзьве карові, сьвіні – усё зваліласё на мае плечы. Будраўцы Шчуч.
(ДМГ, 61).
Піхаць у плечы каго. Асудж. Прымушаць рабіць, падганяць у рабоце каго-н. Ці ж
гэты целяпей чаго даб'ецца, яго самого трэбо піхаць у плечы, каб дзе йшоў. Солы Гродз.
(СНМ-1, 158).
Свіныя плечы. Жарт. Сала. – Бяры во катлет с памідорам. – Дзякуй, я ляпей налягу
на сьвіныя плечы. Як кажуць, бяс сала куса німа жыця ў беларуса. Бабіна Гродз. Няма
лепшай рэчы, як свіныя плечы. Каўпакі Гродз. (СНМ, 189). Няма лепшай рэчы, як свіныя
плечы. Пацаўшчына Дзятл. (СПЗБ-4, 394).
У плечы гнаць. Няўхв. Груба, пад прымусам. Куды ты спяшаеся, хто цябе гоніць у
плечы?! Таркачы Дзятл.
Шырокія плечы мець. Падтрымку, апякунства з боку ўплывовых людзей. Шырокія
плечы мая, ніхто пат яго ні паткапаяцца, дый пабаяцца. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 82). Чаму
ш яму добро ні жыць, калі бацько мая шырокія плечы? Дуляўшчына Маст. (ЗНФ, 82).
Паступіў, кажуць, на юрыста, бо шырокія плечы мая. Мілявічы Маст. (ЗНФ, 82).
Кажуць, Вольчын хлопец і ў горадзе шырокія плечы мае. Катчыно Маст.
Як за плечы кінуць. Вельмі хутка, спехам з'еці. Зьеў кусочак пірага, як за плечы
кінуў. Яблынька Дзятл. Але ж гэта сала так пабыло ў яго мала, як за плечы кінуў.
Міклашы Дзятл. (СГВ
Дадатковыя словы
дабецца
8 👁