ПІЛКУ. Пілку на сваю шыйку ўзяць. (Узяць) клопат, турботы сабе на шкоду. Узяў
пілку на сваю шыйку. Глаўсевічы Сл. (ППФВ, 64).
ПІНСКА. З Пінска да Мінска. Паўсюдна. З Пінска да Мінска тады ўжо ведалі пра
вайну. Руда Яварская Дзятл.
ПІНЬКА. Як Пінька ў грош глядзець, углядацца і пад. Вельмі засяроджана, уважліва.
Ну што ты тут ні бачыла: пакой як пакой. Заглядаяш як Пінька ў грош. Стокі Свісл.
ПІРАГІ. Адпячы пірагі каму. Адпомсціць каму-н. за прычыненае зло. Ой, глядзі,
атпячэ яна табе пірагі за гэта. Правыя Масты Маст. Пачакай, я табе атпяку пірагі, ты
міне запомніш! Ганчары Дзятл.
ПІРУС. Як Пірус на Куццю адзецца. Не па сезоне лёгка, няцёпла (апрануцца). На
дварэ такі холат, а ты адзеўся як Пірус на Куцьцю. Вярніся і складзі цёплу куртку.
Мацеўчукі Шчуч.
ПІСАР. Паказаць куды пісар гусі ганяе каму. Паграж. Пакараць, правучыць каго-н.
Нягонік, я табе пакажу куды пісар гусі ганяе! Ананічы Дзятл.
ПІСКУ. Да парасячага (свінскага, свінячага) піску напіцца. Іран., няўхв. Вельмі
моцна. Але ш ты напіўся ўчорачы, да парасячага піску. Вольна Бар. Гэта ш трэба ўмець –
кажды дзень да сьвінскага піску набірацца. Кулёўшчына Маст. Хлопяц малады, а
набраўся да сьвінячага піску. Рымуцеўцы Бераст. Нап'ецца да свінячаго піску, то галюнікі
здаюцца. Заполле Івац. (ДСК, 56).
ПІСНУЦЬ. Ні піснуць ні міснуць. Не мець права голасу, магчымасці аспрэчваць
што-н. А ён што – ні пісне ні місне, бо з работы могуць паперсьці. Падлясейкі Бар.
ПІСТАЛЕТ. Пісталет павесіўшы сядзець. Іран. Нявесела, панура, сумна. Кап хоць
слово якоё сказоў, а то сядзіць пісталет павесіўшы. Бабіна Гродз.
ПІЦЬ. Піць-есць не просіць. Не перашкаджае, не абцяжарвае сваім існаваннем і можа
спатрэбіцца. Можа вам семя прывясьці, а то потым як патрэбна будзя, то нідзе не
знойдзеця, а зарас купіця, хай ляжыць. Усё роўна піць-есьць не просіць. Амбілеўцы Шчуч.
Навука піць-есьць не просіць. Канюхі Ваўк.
Піць просіць. Вельмі знасіўся, патрабуе рамонту. Пра абутак. Ах, Божа мой Божа!..
толькі што купіла чаравікі новыя, а ўжо левы піць просіць. Швабы Ашм. (ЗНФ, 59). Ой,
мамачка, мне трэба ўжэ новыя боты, бо гэтыя даўно піць просяць. Альхоўка Навагр.
(ЗНФ, 59).
Піць хочуць боты, чаравікі і пад. Знасіліся, з адарванай падэшвай. Да таго
абнасіўся... І штаны парваліся, і боты піць хочуць. Аздобічы Шчуч. Глянь на мае ногі –
боты піць хочуць. Клімавічы Дзятл.
Як піць даць. Бясспрэчна, абавязкова, дакладна. Запрасі толькі ў госьці, усе
сабяруцца як піць даць. Суботнікі Іўеў. Як піць даць. Пешчаны Шчуч. (МСГВ, 618).
У другі раз яны тых хлопцаў адмалоцяць як ціць даць. Гута Дзятл. Кінуць яго на хутары –
цераз год-два як піць даць акулачыцца. Васілішкі Шчуч. А ўжо як на кані ўночы, то як
піць даць дарогу заступяць. Пелкаўшчына Іўеў. (ДМГ, 238). Да таго леса як піць даць
кіламэтраў пяць будзе. Руда Яварская Дзятл. Карова тая як піць даць пойдзе ў жыто.
Талочкі Воран.
ПІША. Не піша і не чытае. Няўхв., іран. Такі п'яны, што ледзь гаворыць. Ён ужо да
таго набраўся, што ні піша і ні чытая. Навасёлкі Гродз. Ні чапай ты яго. Хіба ні бачыш,
які ён п'янюткі? Ужэ ні піша й ні чытая. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 51). Ото ш ужо набраўся,
ня піша й не чытае!.. Пелкаўшчына Іўеў. (ЗНФ, 51).
Як піша. 1. ідзе. Жарт. Роўна, важна, павольна. Звычайна пра дзяўчыну. Ідзе як піша.
Чамяры Сл. (ППФВ, 32). Ну ты ідзеш як пішаш. Пескі Маст. Твой Васіль ідзе як піша.
Шашкі Стаўб. Яна ідзе як піша. Дайлідкі Астр. Паглядзі, ні была п то гарацкая – ідзе як
піша. Дарагляны Маст. Іде як піша, ні то што я, калываюса як мядзьвець. Вялікія
Дадатковыя словы
напецца, пяны, пянюткі
7 👁