Нех яго пёрун. Выкл. Няўхв. Выказванне незадавальнення ці адмаўлення. І мы муселі
расказаць усю праўду. Нех яго пёрун, як мы дасталі. Тата нас пагнаў уперадзе сябе, а мы
нясьлі гуркі. Кямелішкі Астр. (ДМГ, 128).
Пёрун яго (яе, іх) ведае (знае). Няўхв. Невядома, няясна. А пёрун яго ведае, дзе ён пайшоў.
Хутар Праважа Воран. – Ці скоро на Высмалах сенакос дзяліць будуць? – А пёрун іх зная,
пакуль нічого ні чутно. Бабіна Гродз. Вар. пярун (пёрун, пярунь) яго (яе, іх) ведае (знае).
ПЁРЫ. Натапырыць пёры. Няўхв. Зазлаваць, пакрыўдзіцца, надзьмуцца. Сьвякруха
ўжэ пёры натапырыла – не падыйсьці. А чаго?.. Ці я ні так што сказала, ці ні так па хаце
прайшла?.. Закальное Любан. І чаго ўжо натапырыў пёры? Нічога ш такога дрэннага я
табе ні сказала. Апіта Іўеў.
ПІВА. Заячае піва. Бат. Травяністая расліна – майнік двухліставы (mainthemun
bifolium). Увосянь німа ўжэ ніякіх ягадаў, а заячо піво яшчэ есьць. Бабіна Гродз. Пайдзем
вун пат тыя хвойкі, там шмат заячаго піва. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 34). Адны кажуць
«заяча віно», другія – «заяча піва». Савічы Шчуч. (ЗНФ, 34). Вар. заячае віно (піва).
Піва не зварыш з кім. Няўхв. Не дамовішся, не дойдзеш да згоды з кім-н. Ды не чапай
ты яго, зь ім піва не зварыш. Ганчары Лід. (СГВ, 603). Гэ, брат, гэта хлюст ашчэ той,
ты з ім піва ні зварыш. Лаша Гродз. (СНМ-2, 249). Я казала, што гэта благі чалавек, з ім
піва ні зварыш. Адэльск Гродз. (СНМ-2, 24).
Піва не пераліўкі. Справы сур'ёзныя. Міхась паглядзеў, што тут, брат, піво ні
пераліўкі, і – у ногі, тулькі яго і бачылі. Літвінкі Гродз. (СНМ-2, 174). Піво не пераліўкі.
Солы Гродз. (СНМ, 190).
Піва ў бочцы таўчы. Няўхв. Займацца пустымі, непатрэбнымі справамі. Ідзі якую
работу рабі, піво ў боццы ні таўчы. Вераскава Навагр.
Хоць да піва сушы каго. Жарт. Вельмі худы. Тваго мужыка хоць да піва сушы. Ты
хіба яго зусім ні корміш? Некрашы Гродз.
Як маладое піва разысціся. Іран. Са злосцю, нястрымна (паводзіць сябе). Чаго та ты
разышоўся як маладоя піва?! Апсяць троха! Мастаўляны Лід.
ПІВОНЯ. Цвісці як півоня. Быць у вельмі добрым настроі. Ну што ўжо цьвіцеш як
півоня, мабыць, пяцёрку атрымала? Зэльва Зэльв.
Як півоня ў лапухах. Ухв. Моцна вылучацца сярод іншых прыгажосцю, сваімі
лепшымі якасцямі. – Усе дзеўкі красівыя, а як гляну, та мая, здэцца, як півоня ў лапухах
сярод іх. – Ведамо, кажнуй мацяры сваё дзіця найкрасіўшо. Старына Маст. Сярот гэтых
старых бабаў ты як півоня ў лапухах. Пеляса Воран.
ПІЛАВІННЕ. Пілавінне ў галаве ў каго. Няўхв. Хто-н. бесталковы, някемлівы,
непамятлівы. Што ты зь ім, дзяўчо, ходзіш? У яго жа ш пілавінё ў галаве. Нашы дзеўкі
яго й знаць ні хочуць. Купіск Навагр. Пілавіньне ў цябе ў галаве, дзе там ты будзеш
помніць. Жылі Іўеў.
ПІЛАТА. Ад піла´та да піла´та хадзіць. Няўхв. Без справы, без мэты. Ходзіць ат
пілата да пілата як сьвет велькі, нідзе месца яму німа. Лунна Маст.
Ад пілата (ад пілату) да гарода (да гароду) хадзіць. Няўхв. Без справы, без мэты.
Што ты ходзіш ат пілата да гарода?! Вялікія Свіранкі Астр. Схадзі ты бульбы набяры,
што ты ходзіш цэлы дзень ад пілату да гароду. Падольцы Астр. Ідзі дроў нагатуй, што
ты ходзіш ад пілату да гароду. Гудагай Астр. (СГВ, 577). Хадзіць то хаджу, але што з
гэтага, хаджу ад пілату да гароду, а толку ніякага. Дзірванцы Шчуч. Вар. ад гарода да
пілата (да плота); ад пілата (ад пілату) да гарода (да гароду).
ПІЛІП. Як Піліп да Каські прыліпнуць. Іран. Вельмі моцна, неадчэпна (прыстаць,
прычапіцца да каго-н.). Прыліп як Піліп да Каські. Дуды Ашм. (ППФВ, 53).
Як Піліп з канапель выскачыць. Няўхв. Зусім нечакана, знянацку. Чаго ты выскачыў
як Піліп с канапель. Дубароўшчына Дзятл. Выскачыў як Піліп з канапель. Лакно Гродз.
(ППФВ, 14; МСГВ, 584; СНМ, 179). Выскачыў як Піліп с канапель. Баяры Шчуч
Дадатковыя словы
сурёзныя
7 👁