Петуху па калена. Іран. Малы ростам. Да ты ш пятуху па калена. Мядзвінавічы Дзятл. ПЕЎНЕМ. Пеўнем хадзіць. Няўхв. 1. Трымацца зухавата, ганарыста. Скончыў вучыцца, то ўжэ й пеўням ходзіць. Малая Бераставіца Бераст. 2. Раззлавацца, раз'юшыцца. З самаго раня ўжэ пеўням ходзіць, і што яго ўкусіло? Малая Бераставіца Бераст. ПЕЎНЮ. Пеўню да костак. Іран. Малога росту, невысокі хто-н. Вырас пеўню да костак, а гонару многа. Пастарыні І Смарг. Пеўню па костачку. Вельмі мелкі, неглыбокі. Пра вадаём. Ха, нашоў рэчку! Як там купацца? Яна ш пеўню па костачку! Стокі Свісл. ПЕЎНЯ. Пеўня не пакрыўдзіць. Ухв. Вельмі ціхі, лагодны, пакорлівы. Гэты – ні малочшы, гэты пеўня ні пакрыўдзіць, ні то што яго брат на галаве ходзіць. Хадзілоні Шчуч. Вар. курыцы (пеўня) не пакрыўдзіць (не выб'е). Пусціць пеўня ў што. Падпаліць, спаліць што-н. (звычайна будынак). Што за галава ў яго, ні ведаю. Кажа, што калі хата ягона ні будзя нікому патрэбна, то пусьціць пеўня ў яе. Крупава Лід. (Хітр., 62). Як у пеўня мяса на шпорах сораму. Іран. Зусім няма (сораму). У яго сораму як у пеўня мяса на шпорах. Кальчуны Ашм. Сораму – як у пеўня мяса на шпорах. Макрыцы Ашм. (ППФВ, 58; МСГВ, 609). ПЕЎНЯХ. Хадзіць у пеўнях. Уставаць вельмі рана. Мая маці заўсёды ходзіць у пеўнях, пакуль на работу ісьці, у хаця ўсё ўладзіць. Пагараны Гродз. (СГВ, 611). ПЕЧ. Як печ. Гумар.-іран. Вельмі тоўсты хто-н. Ваша матка зрабіласа як печ. Зара ні ў водныя дзьверы ні ўлезя. Лунна Маст. ПЕЧАНІ. Уесціся ў печані каму. Моцна надакучыць, стаць прыкрым, нязносным. Ты мне так уеўся ў печані, што я гатова пайсьці ад цябе куды вочы глядзяць. Біцеўцы Шчуч. (СГВ, 610). Гэта работа мне ўелася ў печані. Даліняны Шчуч. ПЕЧАНЫ. Ні печаны ні вараны. Няўхв. Пасрэдны, неакрэслены, якога цяжка кваліфікаваць. Ён мне ні падыходзіць, некі ні печаны ні вараны, такія мне ня наравяцца. Вольна Бар. ПЕЧАНЬ. Печань ад'есці каму. Няўхв. Моцна надакучыць каму-н. Забірайця вы ўжо яе, бо за месяц яна мне печань ад'ела. Лаздуны Іўеў. Печань дастаць каму. Пабіць, пакараць, зрабіць кепскае каму-н. Дамахлюяцца і ён, нехто і яму печань дастаня. Бракава Сл. ПЕЧАЎ. З сямі печаў хлеб есці. Быць у розных складаных сітуацыях, многае зведаць у жыцці. З сямі печаў хлеб есці. Дабраволя Свісл. (ППФВ, 28; МСГВ, 591). ПЕЧКІ. І, усе печкі і (ды) лаўкі каму дзе. Добры прытулак каму-н. дзе-н. Яе там і печкі і лаўкі. Індура Гродз. (МСГВ, 616). Табе ў Гэлі ўсе печкі ды лаўкі і пра дом забылася? Касцянева Шчуч. (СГВ, 603). Там у іх печкі і лаўкі. Пракопавічы Гродз. (СНМ, 193). ПЕЧКУ. Хоць крычы ў печку. Склалася цяжкае, безвыходнае становішча. Не магу справіць табе новую сукенку, хоць крычы ў печку. Пагараны Гродз. (СГВ, 596). ПЕЧЫ. Ад печы да парога хадзіць. Без толку, без справы (хадзіць). Што ты зрабіла за цэлы дзень? Ходзіш ад печы да парога. Купіск Навагр. ПЁНТАК. Хоць у пёнтак замуж. Самы час; у любы момант. Яна ўжо дзеўка, замуш хоць у пёнтак. Орлі Воран. ● Пёнтак – параўн. польск. piątek 'пятніца'. ПЁРКІ. Увабрацца ў пёркі. Набыць трывалае становішча, упэўненасць у сабе, у сваю сілу. Ото ш глядзі, як хутка ўвабралася ў пёркі, а раней і голасу не чуваць было. Асіпаўцы Воран. ПЁРУН. Адзін пёрун. Незадав. Усё роўна, тое самае. Ціпер ужэ адзін пёрун нічога ні паправіш, та й плакаць німа чаго. Дземорава Шчуч. Ты яе кармі ці ні кармі, адзін пёрун малака ні дасьць – ялавіца. Бабіна Гродз. Вар. адзін пярун (пёрун
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адела, адесці, выбе, дзембрава, разюшыцца
10 👁