ПЕРЦАМ. Жабруючы і з перцам есці захацець. Жывучы ў нястачы, марыць пра лепшае, маладаступнае. Відзіш, чаго захацела, жабруючы і с перцам есьць, радуйся, што ўсьпела пабудавацца і што-кольвек купіць у хату. Бастуны Воран. ПЕРЦУ. Даць перцу каму. Пабіць, пакараць каго-н. Ну й дам перцу малому, што ў яблыкі да людзей лазіць. Асташын Карэл. (СГВ, 587). Насыпаць перцу на хвост каму. Моцна правучыць, пакараць каго-н. Як ні паслухая, то я яму насыплю перцу на хвост. Прудзяны Шчуч. Вар. насыпаць (усыпаць) перцу на (пад) хвост. Паддаць перцу каму. Сурова расправіцца з кім-н., бязлітасна пабіць каго-н. Ох і паддаў перцу Лукаш сваёй жонцы, казалі, што ўся сьпіна сьсінела ў беднае. Зэльва Зэльв. Падсыпаць перцу каму. Пабіць, пакараць каго-н. Трэба малому патсыпаць перцу, бо распусьціўся, ні слухаяцца. Шчорсы Навагр. Усыпаць перцу пад хвост каму. Моцна правучыць, пакараць каго-н. Ні можа бацька яму ўсыпаць перцу пат хвост, кап больш ні рабіў людзям гадасьці. Зэльва Зэльв. Вар. насыпаць (усыпаць) перцу на (пад) хвост. ПЕРШЫ. Першы-лепшы. Абы-які, які трапіцца. От няма чаго перабіраць. Першы- лепшы бяры – і добры будзе. Грабава Зэльв. (Стэц.-1, 185). І я не буду выбіраць, вазьму першу-лепшу, мо і някепская будзе. Старое Сяло Зэльв. (Стэц.-1, 185). ПЕР'ЯМІ. З пер'ямі прапасці. Надоўга, назусім. Паехаў нядзелю назат і прапаў с пер'ямі. Алекшыцы Бераст. Вар. з пер'ем (з пер'ямі). ПЕС. Ні пес ні выжал хоць з хаты выжань. Няўхв. Кепскі чалавек. Перавярнуўся чалавек: ні пес ні выжал хоць с хаты выжань. Жылі Іўеў. (СПЗБ-3, 484). ПЕСНЯ. Доўгая (длуга) песня. Тое, што патрабуе доўгага часу для ажыццяўлення, выканання. Ні зробіш ты, дзеўка, сама нічога, доўгая гэта песьня, павучыся ў Волькі, як ткаць дываны. Сіманы Лід. (СГВ, 588). Покуль ты кончыш раманціравацца, то гэта длуга ішчэ песьня. Кандрацішкі Воран. Песня спета чыя. Чыё-н. жыццё блізіцца к канцу. Дзетачкі, няўжо ж мая песьня сьпета? Малі Астр. (СГВ, 603). ПЕТУХА. Даваць (даць) петуха. Жарт., фам. Ужываецца пераважна ў форме загаднага ладу і, як правіла, суправаджаецца поціскам рукі. 1. Выказаць прымірэнне, згоду з кім-н. Ну ўсё, што было, тоя сплыло, дай пяць! Хваціць ваўком глядзець! Дай пятуха! Старына Маст. 2. Выказаць пахвалу каму-н. за што-н. Я да гэтаго ні дадумаўса п. Давай пятуха! Во, гэта та хлопяц, настаяшчы салдат! Дай пяць, друх! Старына Маст. Вар. даваць (даць) пяць (петуха). ПЕТУХАМІ. З петухамі ўставаць, класціся спаць і пад. Вельмі рана. А Тэкля сь пятухамі лажыцца і сь пятухамі ўстае. Поразава Свісл. ПЕТУХАХ. Па петухах. Арыентуючыся на чарговасць спеваў пеўня ў начны і ранішні час. Ак мы хадзілі ў школу, то часоў не было. Ужо па пятухах глядзелі, ішлі па трэціх. Будраўцы Шчуч. (ДМГ, 61). ПЕТУХІ. І петухі нясуцца ў каго. 1. Каму-н. вельмі шанцуе. Што калі ў яго ўсё жыця і пятухі нясуцца. Нача Воран. (ЗНФ, 40). У яго пятухі нясуцца – гэта значыць шыхуе чалавеку. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 40). Ён шчасьцё мая, у яго і пятухі нясуцца. Чырвонае Сяло Зэльв. (ЗНФ, 40). 2. Іран. Хто-н. любіць выхваляцца. І ты верыш ёй? У яе й петухі нясуцца. Гэта ш выхваляяцца! Моцевічы Лід. (ЗНФ, 40). ПЕТУХОЎ. Да другіх петухоў. За поўнач. Пятухе сьпяваюць у поўнач, а другі раз пасьля поўначы, то кажуць: сядзела да другіх пятухоў. Нагародавічы Дзятл. (МСГВ, 408). ПЕТУХУ. Па петуху. Арыентуючыся на чарговасць спеваў пеўня ў начны і ранішні час. У хаці зімою пат печу трымалі курэй. Часоў у хаці не было. Уставалі па пятуху. Пасінічы Сл. (ДМГ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

перем, перямі
11 👁