Увабрацца ў пер'е. 1. Вырасці, пасталець. Дзеці ўвабраліся ў пер'я, цяпер нам са старым адно радавацца. Шаршні Дзятл. (СГВ, 610). 2. Няўхв. Асмялець, паводзіць сябе незалежна, з выклікам. Відзіш ты яе, як увабралася ў пер'е! Курчоўцы Воран. Дзелавы, ужо ў такія гады ў пер'я ўвабраўся. Валеўка Навагр. Зяць ужэ ў пер'е ўвабраўся, ужэ руку на міне паднімаў. Доўгая Шчуч. Узяцца ў пер'е. 1. Вырасці, пасталець. Мой Васіль як узяўся ў пер'я, то адно кажа, паеду ў сьвет і ўсё. Татарцы Лід. (СГВ, 610). 2. Няўхв. Выяўляць сваю незалежнасць, паводзіць сябе фанабэрыста. А ён такі важны з гораду прыехаў, узяўся ў пер'е, галаву задзірае, ні с кім гаварыць ні хоча. Пасека Дварчаны Воран. ПЕР'ЕМ. З пер'ем прапасці. Надоўга, зусім (знікнуць, прапасці). Як пайшоў да суседзяў, дык прапаў з пер'ем, катора гадзіна німа. Стары Двор Бераст. Вар. з пер'ем (з пер'ямі). Пер'ем слацца каля каго. Лісліва дагаджаць каму-н., падлізвацца да каго-н. Ён каля Ганны пер'ям сьцеляцца, а яна на яго нават ні глядзіць. Дарагляны Маст. ПЕР'ЕЧКА. Абіраць пер'ечка каля каго. Дагаджаць, наравіць каму-н., падхалімнічаць перад кім-н., далікатна ставіцца да каго-н. Паглядзі, як абірая пер'ячко каля яго, як сакоча. Умея хадзіць каля начальнікаў. Левыя Масты Маст. Як зойдзя зяць да іх, то яна каля яго пер'ячко абірая. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 59). Хітры, як ліса: у вочы пер'ячко абірая, а за вочы мак трасе. Конна Зэльв. (ЗНФ, 59). Вар. абіраць пер'е (пер'ечка, пушок). ПЕРУНА. Да перуна´ чаго. Вельмі многа. У краме было да перуна розных тавараў. Салтанішкі Воран. Вар. да перуна (да пяруна, да перуноў, да перуноты). На перуна´. Навошта, з якой мэтай. На пяруна табе гэты горад, у вёсцы лепяй. Апонаўцы Воран. На пяруна мне гэто ўсё здалося? Хвалава Карэл. На перуна ён патрэбны, ты і без яго добра жывеш. Хорашава Навагр. Каб што добрае, а то гнілоцце гэтае! На перуна мне такія яблыкі! Крывічы Зэльв. (Стэц.-2, 251). Вар. на перуна (на пяруна). ПЕРУНОМ. Каб перуном зайшоўся. Выкл. Груб. Выказванне незадавальнення кім-н., кепскага пажадання каму-н. Каб ён ужо перуном зайшоўся! Колькі ён мне нерваў перапаліў, гадасьць гэта! Каркуцяны Воран. Каб перуном пайшоў (пайшла). Выкл. Незадав. Выказванне незадавальнення кім-, чым-н. Во бяда, ні ў адну сукенку ні ўлезу. Каб ты перуном пайшла! Сурынка Сл. Як перуном спаліла каго. 1. Хутка, імгненна знік хто-н. Была, была і прапала, як перуном спаліла яе. Крывічы Зэльв. За паўмінуты яго як пяруном спаліла. Замасцяны Шчуч. 2. Хто-н. моцна пачырванеў з твару. Як пяруном спаліла яе – чырвоная зрабілася, як сказалі праўду ў вочы. Малі Астр. (СПЗБ-4, 218). Як перуном спаліць. Хутка, імгненна зрабіць што-н. Наталля падлогу памыла, усё ў хаце прыбрала, як перуном спаліла. Панара Смарг. (СГВ, 617). ПЕРУНОТЫ. Да перуноты чаго. Вельмі многа. Там гэтых буракоў да пяруноты, на цалу нядзелю хваціць. Пруд Дзятл. Вар. да перуна (да пяруна, да перуноў, да перуноты). ПЕРУНОЎ. Адвесіць перуноў каму. Накрычаць, насварыцца на каго-н. Вось зарас я яму адвешу пяруноў, то ўспакоіцца. Ельна Шчуч. Ох, я свайму й пяруноў адвешу, хай анно дахаты прыпаўзе, апівоша! Вішнеўка Зэльв. Ну й адвесіла я сёня свайму перуноў, што і ціпер ходзіць як мыла зьеўшы. Задвор'е Зэльв. Да перуноў каго, чаго. Вельмі многа. Сабраласё народу да перуноў. Гнесічы Навагр. Вар. да перуна (да пяруна, да перуноў, да перуноты). Даць перуноў каму. Накрычаць, насварыцца на каго-н. Ну і дасьць яму сёньня жонка перуноў, зноў напіўся. Абруб Шчуч. ПЕРУНЫ. Пад перуны. Выкл. Выказванне незадаволенасці, злосці, раздражнення. Які там калхос, каб яго разагнаў пат пярунэ, с тым калхозам. Руда Яварская Дзятл. Надаела слухаць, як ты цэлы вечар усё нешта вякаяш! Лёг бы ўжэ пад пярунэ. Крупіцы Маст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

задворе, пере, перем, перечка, перя, перям, перямі, перячко
7 👁