Як пень яловы маўчаць. Груб. Тупа, без толку (маўчаць). Што ш ты маўчыш як пень яловы, хоць бы сказаў што! Капці Дзятл. Як праз пень-калоду. Няўхв. Абы-як, нядбайна (рабіць што-н.). Ты сёньня вокны мыла як прас пень-калоду. Я хацела перамыць. Гальшаны Ашм. (ЗНФ, 91). Вар. праз (чэраз) пень-калоду; пень цераз калоду; як праз пень-калоду. Як у пень. Вельмі ахвочы (рабіць што-н. кепскае). Вось ужо гэтыя Дамчуры, як вып'юць, дак біцца як у пень. З гэтым сваім лапіндарам старэйшым чуць свадзьбу не разагналі. Крэва Смарг. Ясны пень. Безумоўна, канечне, не выклікае сумнення. Дурню зразумела, што сьвякроўка ні будзе заступацца за нявестку, ясны пень. Косцевічы Астр. Я яго ўжо даўно знаю, ясны пень. Варняны Астр. ПЕРАГАРАЦЬ. Ні перагараць ні перакасіць каму. Не зрабіць нічога дрэннага каму-н. Файны чалавек асьцярагаяцца, кап нікому ніколі ні пярагараць ні пяракасіць. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 54). Жывём дружна, ні перагараў ні перакасіў я яму, ні было за што сварыцца. Навасёлкі Лід. (ЗНФ, 54). Што ты да яго маяш? Ён ш табе ні пярагараў ні пяракасіў. Конна Зэльв. (ЗНФ, 54). ПЕРАГЛЯДЫ. У перагляды хадзіць. Жарт. Абменьвацца позіркамі, пераглядвацца. Пытаюся, ці ні змарнавалі тыя яблыкі, што даваў, ці нарабілі соку, аж маўчаць, толькі ў перагляды ходзяць, дык я адразу й паняў. Косцевічы Астр. ПЕРАМЫТЫ. Як перамыты. Ухв. Прыгожы, здаровы, у росквіце хто-н. Прыехаў яе зяць. Хлопяц во!.. Як перамыты: поўны, круглы, сьвежы! Гнесічы Навагр. ПЕРАЦ. Дзе горкі перац расце ісці, пайсці, гнаць, прагнаць і пад. Прэч. Выказванне злосці на каго-н., жадання пазбавіцца каго-н. Што ты міне ўсё ганіш ы ганіш? Надаело, ідзі ты дзе горкі перац расьце. Агрызкі Маст. (ЗНФ, 28). Пражэнь ты гэтаго п'яніцу дзе горкі перац расьце. Машталеры Маст. (ЗНФ, 28). Ні зьвязвайся з гэтым цюрэмшчыкам, пажэнь яго дзе горкі перац расьце. Жылічы Маст. (ЗНФ, 28). Як горкі перац надакучыць, абрыдзець і пад. Вельмі моцна, невыносна. Абрыдла мне такая работа як горкі перац. Бабіна Гродз. Надаеў мне як горкі перац, праходу ні дае. Уселюб Навагр. Ты, стары, надаеў мне як горкі перац, усё бурчыш ды бурчыш цэлымі днямі. Вензавец Дзятл. Ну вот прычэпіцца чалавек чаго-то. Ну што яму атвеціць: надаеў як горкі перац. Правыя Масты Маст. Вар. як горкі перац (яблык, чэмер). ПЕРАЯДА. Перая´да душы. Асудж. Назойлівы, надакучлівы чалавек. Ён такі пераяда душы, сьвет ні бачыў. Самуйлавічы Маст. ПЕРАЯДЫЧ. Перая´дыч сэрца. Асудж. Назойлівы, надакучлівы чалавек. На, бяры, і каб боляй ні прыходзіла! Як ты мне надаела, пераядыч ты сэрца! Старына Маст. Вар. пераядыч (выядыч) сэрца. ПЕР'Е. Брацца ў пер'е. Станавіцца больш сталым, дарослым, моцным; падрастаць. Бяруцца дзеці ў пер'я, скора павылятаюць у сьвет, адны мы з бацькам застанемся ў хаці. Драгуці Воран. (ЗНФ, 20). Пер'е абіраць каля каго. Дагаджаць, наравіць каму-н., падхалімнічаць перад кім-н. І што ты тут каля яго пер'я абіраяш, ні варты ён, кап зь ім так абыходзіліса. Старына Маст. Вар. абіраць пер'е (пер'ечка, пушок). Пер'е наставіць. Няўхв. Стаць яршыстым, задзірыстым. Чаго пер'е наставіў? Ні любіш, як праўду кажу? Галынка Зэльв. Пер'е перабіраць каго, чыё. Абгаворваць каго-н. Чаго раскудахталіся, ужэ ўсіх пер'я перабралі? Бракава Сл. Распушыць пер'е. Няўхв. Фанабэрыцца, зазнавацца, несці сябе высока. Распушыў пер'е, як індык, сам не ведае, хто ён. Жупраны Ашм. Убрацца ў пер'е. Няўхв. Празмерна асмялець, паводзіць сябе незалежна, з выклікам. На цібе я ўправу найду, калі ты ўораўся ў пер'я. Сцігані Іўеў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выпюць, пере, перечка, перя, пяніцу, ўбраўся
9 👁