Пень маляваны (малёваны). Груб. Тупіца, бесталковы чалавек. Абоя рабоя, абоя пні маляваныя. Моцевічы Лід. (ЗНФ, 58). Аля ш і пень маляваны!.. Гавары яму ні гавары, нічога ні даходзіць. Галімшчына Іўеў. (ЗНФ, 58). Маўчаў бы ўжэ, пень малёваны! Вараны Бераст. (ЗНФ, 58). Пень пнём. Груб. Тупы, бесталковы чалавек. От жа дзе пень пнём, ні аднаго слова ні выцягняш. Чарнявічы Бар. Пень сабачы. Абразл. Тупы, бесталковы, неразумны чалавек. Пень ты сабачы, што ж ты робіш? Ці ты не бачыш, што вядро дзіравае і вада ліецца па ўсёй хаце? Куды ты яго паставіў? Скарэй вынось на двор! Бярозаўка Лід. (ДСГБ, 66). Ужо ш такі нідарэчны, нязграбны, у руках ні патрымая, нагамі зачапляецца. Пень сабачы! Крупава Лід. (Хітр., 61). Пень трухлявы. Груб. Стары, нядошлы мужчына. І гэты пень трухлявы прыцягнуўся, яму б на печы грэць косьці. Ашмяны Ашм. Куды яму танцаваць! Гэты пень трухлявы можа і косьці свае парастрасаць. Ваўчуны Сл. Гэты пень трухлявы хадзіць ужэ ні можа. Пеляса Воран. Яе мужык – пень трухлявы, а яна йшчэ нічога. Падольцы Астр. Пень цераз калоду. Няўхв. Дрэнна, абы-як (рабіць што-н.). Апалола сёньня моркву пень цераз калоду, асот сухі надта рукі дзярэ. Навасёлкі Іўеў. (СГВ, 603). Вар. праз (чэраз) пень-калоду; пень цераз калоду; як праз пень-калоду. Пень яловы. Груб. Тупіца, дурань, бесталковы чалавек. Пень ты яловы, усё дзела мне заваліў! Навасады Свісл. Пень яловы, так крычала на мяне мамка. Капці Дзятл. Праз пень-калоду. Няўхв. Дрэнна, абы-як (рабіць што-н.). Зрабіў работу прас пень- калоду. Вераб'і Астр. Вар. праз (чэраз) пень-калоду; пень цераз калоду; як праз пень- калоду. Скакаць цераз пень на калоду. Няўхв. Абы-як, нядбайна (рабіць што-н.). Скакаць церас пень на калоду. Сухары Шчуч. (ППФВ, 57; МСГВ, 608). У пень. 1. Ушчэнт, поўнасцю (вытаптаць, збіць і пад.). Пра грады, пасевы і пад. Пастух заснуў, а каровы – прас плот. Зьбілі ў пень гароды. Пагародна Воран. 2. Вельмі (папсаваць, змарнаваць і пад.). Штаны ў пень збяёдаў, німа на што глянуць. Квяткоўцы Іўеў. 3. Зусім, поўнасцю (забыцца). Гэта ш у пень забылася, што ў мяне газ гарыць, палячу выключу, а то, цьфу-цьфу, можа ўсякае зрабіцца. Гнесічы Навагр. Чэраз пень-калоду. Няўхв. Дрэнна, абы-як (рабіць што-н.). Досіць ужо плявузгаць чэрас пень-калоду, усё адно цябе ніхто ні слухая. Падольцы Астр. Вар. праз (чэраз) пень- калоду; пень цераз калоду; як праз пень-калоду. Што пень глухі. Гл. як пень. Як пень. Няўхв. 1. адзін. Зусім (адзін, адзінокі). Ну вось, дзяўчаткі, так я і жыву. Няма ў мяне ўжо родных, засталася я ўжо адна як пень. Руда Яварская Дзятл. 2. глухі. Вельмі (глухі). Гавары, не бойся, стары не чуе, ён глухі як пень. Балотнікі Шчуч. Глухі як пень. Лаздуны Іўеў. (ППФВ, 16). От ты, дзед, глухі што пень. Дубна Маст. Зь ім ці гавары, ці не, ні чуе, што пень. Уселюб Навагр. 3. дурны. Зусім (дурны, неразумны). Ён з малого дурны як пень. Талькаўцы Ваўк. Дурны як пень. Крэйванцы Ашм. 4. стаяць, сядзець. Без руху, без актыўнасці (стаяць, сядзець). Дык ты чаго ш стаіш як пень, памог бы што зрабіць. Казакоўшчына Воран. Чаго стаіш як пень?! Дай прайсьці. Юцюны Воран. Як пень маляваны стаяць. Груб. Нерухома, на адным месцы і, як правіла, разгублена, не разумеючы, што адбываецца. Стаіць як пень маляваны, вачыма лыпая, ніц ні кажа. Цыдовічы Гродз. Як пень сабачы. Груб. Ні да чаго не здатны, бесталковы. Такі ўжо ён урадзіўся бязмозглы, у нішто не варты, як пень сабачы. Наркуны Лід. Як пень у белы дзень сядзець, стаяць. Асудж. Збянтэжана, зніякавела, разгублена. У яго пытаюць, а ён стаіць як пень у белы дзень. Чаплі Лід. Уставай!.. Прышлі госьці, а ты сядзіш як пень у белы дзень. Чаплі Лід. Да Васіля прышоў участковы, стаў бадаць, а ён стаіць як пень у белы дзень. Ваверка Лід. (СГВ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабі
6 👁