ПЕНЬ. Адзін пень гарэў другі зубы грэў. Далёкая радня. Аляксандар даводзіцца ёй
ці дваюрадным, ці траюрадным братам, адным словам, адзін пень гарэў другі зубы грэў.
Ёдкі Лід.
Дзе пень дзе калода а дзе і сабача перавода. Няўхв. 1. прасці і пад. Абы-як, не
вытрымліваючы аднолькавай таўшчыні нітак (прасці). Бывало, як пралі, то казалі: ну й
прадзе – дзе пень дзе калода, напрала дзе пень дзе калода і ўсё. Гэта ніроўно прадзе.
Краскоўскія Горы Навагр. От брытко напрала – дзе пень дзе калода. Балотца Навагр.
Прадзіва – халера б яго пабрала! Дзе пень дзе калода, стыдна людзям будзе паказаць.
Аляксандраўшчына Зэльв. 2. Абы-як (зрабіць што-н.). От зрабіў – дзе пень дзе калода а
дзе й сабача перавода. Правыя Масты Маст. Згароў загон дзе пень дзе калода, дзе
прыхваціў плугам, дзе не. Бабіна Гродз.
Дзе пень дзе калода дзе кусок валавода. Няўхв., іран. Няроўнай таўшчыні нітка
(пры прадзенні ўручную). Толькі, бало [бывала], адыду, а яна за вярацяно і напрадзе мне
дзе пень дзе калода дзе кусок валавода. Ліпнікі Шчуч. (ЗНФ, 28). У нас, як катора ніроўна
прадзе, та кажуць, што ў яе дзе пень дзе калода дзе кусок валавода. Бершты Шчуч.
(ЗНФ, 28). Ні ўмеяш – ні лесь! Во напрала – дзе пень дзе калода дзе кусок валавода.
Драгуці Воран. (ЗНФ, 28). Але ш ты напрала: дзе пень то калода дзе глянь кусок
валавода. (СПЗБ-1, 271). ● Валавод – вяроўка для навязвання жывёлы.
Ідзі ў пень. Выкл. Лаянк. Выказванне злосці на каго-н., незадаволенасці кім-н. Пра
што ты гаворыш, дурань стары?! Ну цябе, ідзі ў пень! Праважа Воран.
На пень брахаць на калоду ту´каць. Няўхв. Гаварыць недарэчнае, неразумнае,
непрыстойнае. Іван нічого добраго нігды ні кажа, от, на пень брэша на калоду тукая.
Дарагляны Маст. Кап я цібе боляй ні бачыла з гэтым Віцькам! Навучыць ён цібе на пень
брахаць на калоду тукаць. Куклічы Свісл. (ЗНФ, 49). Ну й масьцяр ты на пень брахаць на
калоду тукаць! А рабіць ні хочаш. Дарагляны Маст. (ЗНФ, 49). Хопіць табе на пень
брахаць, хоць бы раз маці паслухаў і зрабіў, як я кажу. Яблынька Дзятл. Ты слухай, што
ў школе вучаць, а гэтыя твае гіцлі адно навучаць на пень брахаць. Старое Сяло Зэльв.
(СГВ, 598). Не слухай яго, чаму ён навучыць, хіба што на пень брахаць. Гарадзечна Навагр.
Хай пабрэша на пень, мо ляхчэй стане. Капці Дзятл.
Не ў пень укінуў што. Сказаў вельмі дарэчы, прадбачліва. Аля ш ты той рас ні
ў пень укінуў слово: ужэ наша цётка аш на Літве, у Варэні. Якубавічы Шчуч. (ЗНФ, 52).
Я такі ні ў пень укінула: от і дошч пачынаяцца. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 52).
Ні ў пень ні ў грушу. Няўхв. Зусім кепскі, нікуды не варты, непрыгодны. Даў Бог
душу – ні ў пень ні ў грушу. Малькавічы Маст. (ППФВ, 20).
Ні ў пень ні ў калоду. Няўхв. 1. Зусім недарэчна, неўпапад, не так, як трэба (сказаць).
Заўшы так: ляпня што-кольвяк ні ў пень ні ў калоду. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 55). Што ты
гаворыш ні ў пень ні ў калоду. Аздобічы Шчуч. 2. Вельмі дрэнна, абы-як (рабіць што-н.).
Папрасіла Васіля, кап дзьверы ў хляве паправіў, дык зрабіў ні ў пень ні ў калоду. Лозкі
Шчуч. (ЗНФ, 55). 3. Вельмі дрэнны. Пашыў, называяцца! І работка яго ні ў пень ні ў
калоду, і сам ён ні ў пень ні ў калоду. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 55).
Ні ў пень ні ў калоду ні ў плот ні ў агарод. Няўхв. Недарэчы, неўпапад, не да месца
(сказаць што-н.). Ні ў пень ні ў калоду ні ў плот ні ў агарод. Зенявічы Воран. (ППФВ, 48;
МСГВ, 603).
Пень дубовы. Груб. Тупы, бесталковы чалавек. От пень дубовы! Гавары яму ні
гавары, усяроўна па-свойму зробіць. Скідзель Гродз. Ну чаму ты ў міне такі пень дубовы?
Я табе гавару адно, а ты робіш зусім другоя. Зэльва Зэльв. Ну й пень дубовы! Што ні
папытайся, нічога не ведае. Пеляса Воран.
Пень з вачамі. Зневаж. Тупы, бесталковы, неразумны чалавек. Няўжо ты не ведаеш,
як гэта напісаць? Ці ты пень з вачамі, ці хто? Як табе тлумачыць, каб ты зразумеў і
запомніў? Бярозаўка Лід
12 👁