дзіця ні бачыла, а то будзя плакаць. Нізяны Ваўк. (ЗНФ, 38). Ці я ведаю, дзе ён? Пасунуўся
недзя сь ціхім паяздам. Лагады Шчуч. (ЗНФ, 38). Ідзі ты ціхім паяздам атсюль, покуль
тут табе баке ні памялі. Вангі Лід. (ЗНФ, 38). Дзет сабраўсо ўранку і пайшоў па грыбы
ціхім паяздам, а ты яго шукай! Лунна Маст. Ніхто ні бачыў, як яна зьнікла ціхім паяздам.
Шаўдзіні Лід.
ПАЯЛА. Закрый (заткні) сваё пая´ла каб не ваняла. Груб. Замоўкні. – Сьвіня
ты, вот хто! – Закрый паяло каб ні ваняло! Сьвіня – тваё імя! Бабіна Гродз. Закрый ты
сваё паяло ў канцы канцоў, а´та ўжэ слухаць надаела! Старына Маст. Хваціць табе ўжэ
балтаць, закрый паяло! Монькавічы Маст. Хваціць трыньдзець, заткні сваё паяла каб ні
ваняла. Хадзілоні Шчуч. ● Паяла – ад формы дзеяслова пяяць 'спяваць' з зацвярдзелым
гукам [п] (параўн. пае, паюць і інш.).
ПАЯСЕ. Завязаць на паясе´. Запомніць, не забыць. Глядзі, каб ні забыўся, завяжы
на паясе. Вензавец Дзятл.
ПАЯСОК. Па марусін паясок наліваць і пад. Жарт. Крыху няпоўна, не да самага
верху чаркі. Ну давай, вып'ям, толькі налі па марусін паясок. Руда Яварская Дзятл.
ПАЯЎКУ. На паяўку´. Навідавоку. Палажы, сыночак, дзе на паяўку, кап я ні
забылася. Лылойці Смарг.
ПЕВЕНЬ. І певень не пяе пра каго. Іран. Ніхто не гаворыць пра каго-н., хто-н. не
з'яўляецца аб'ектам увагі. Не, ніхто не пытаўся. Пра цябе тут, браце, і певень не пяе.
Стральцы Маст.
Певень дзяўоне каму. Хто-н. сустрэнецца з пэўнымі цяжкасцямі, складанасцямі.
Шосты дзень не выходзіць на работу. Пачакай, калі певень дзяўоне, калі есьці ні будзя за
што купіць, то тады хутка прыбяжыць. Кватары Бераст.
ПЕДАЛІ. Круціць педалі. 1. Ездзіць на веласіпедзе. За´ра ўжэ дваццаць гот будзя,
як кручу підалі, гэдык на работу дабіраюса. Што ш зробіш? Старына Маст. 2. Іран. Ісці
прэч, уцякаць. Бачыш дзверы?.. Давай круці підалі, пакуль я цібе сам ні выкінуў. Бабіна
Гродз. Круці педалі, пакуль ні далі! Талькаўцы Ваўк. Круці педалі, пакуль не далі, бо як
дам, то і ногі ўверх задзярэш! Дзям'янаўцы Дзятл. Бач, якая спраўна... Круці підалі пакуль
ні далі! Ананічы Дзятл. Круці пядалі, німа табе тут што рабіць. Градаўшчына Астр.
(ЗНФ, 44). Круці пядалі, пакуль ні далі. Бершты Шчуч. (ЗНФ, 44). Ціпер трэба мне круціць
пядалі, бо лянь, дзе ўжэ слонцо. Савічы Шчуч. (ЗНФ, 44). Як яшчэ машына ні паехала, то
хай круціць пядалі, калі хоча пасьпець. Можа, Васіль і паткіня яго да Руднік. Баранавічы
Карэл. (ЗНФ, 44).
ПЕКЕЛ. Стомпел (стомпіл) да пе´кел. 1. Вельмі даўно. Успомніў пра што... Калі
гэта было? Стомпіл да пекял. Старчаняты Іўеў. 2. Невядома калі. Гэта будзе яшчэ
стомпел да пекел. Курчоўцы Воран. ● Фразеалагізм, відаць, утварыўся скарачэннем
польскай прыказкі Wstąpił do piekieł, po drodze mu było.
ПЕКЛА. Стомпел да пе´кла. 1. Вельмі даўно. Калі што было вельмі даўно, то
гавораць «стомпел да пекла». Левыя Масты Маст. 2. Вельмі многа. У магазін навалілася
людзей стомпел до пекла. Левыя Масты Маст. Што я. Вы да бабы Евы схадзіце, во, яна
вам стомпел да пекла нагаворыць. Кашалёва Навагр.
ПЕКЛЕ. Як у пекле. Вельмі цяжка. Во жыцьцё настала, жывём як у пеклі. Талочкі
Воран.
ПЕЛЮСЦІ. Як у пелюсці дзе. Вельмі холадна. Пераважна ў памяшканні. Зайшлі мы
да іх у хату пагрэцца, а там як у пелюсці. Мілявічы Маст. Вар. як у пелюсці (у пелюсцях).
● Пелюсць (пелюсці) – чалеснікі.
ПЕЛЮСЦЯХ. Як у пелюсцях дзе. Вельмі холадна. Пераважна ў памяшканні. Трэба
прапаліць печку, бо ў хаце як у пелюсьцях. Дарагляны Маст. Вар. як у пелюсці (як у
пелюсцях
Дадатковыя словы
абектам, выпям, дзямянаўцы, дзяўбне, зяўляецца
6 👁