зарабіць, і мукі купіць, і накарміць упору. Больш пацяраў чым хлеба. Бабіна Гродз. Каля
гэтай каровы больш пацяраў чым хлеба. Правыя Масты Маст.
ПАЦЕРКІ. Пацеркі шаптаць. Гаварыць вельмі ціха, пад нос. Што ты там пацеркі
шэпчаш? Гавары, кап усе чулі. Лунна Маст.
ПАЦЕРЫ. Велькія пацеры. Тое, што не хутка можа быць зроблена, што патрабуе
значнага часу для свайго завяршэння. Пакуль да той Руды дайду німогучы, гэта – велькія
пацяры. Бабіна Гродз. Вар. доўгія (велькія) пацеры.
Доўгія пацеры. Тое, што не хутка можа быць зроблена, што патрабуе значнага часу
для свайго завяршэння. Мусі, табе скварак сьпяку, ба рабіць што другоё – доўгія пацяры.
Бабіна Гродз. Рабіць самому гуляе´ [вуллі] – доўгія пацяры, ляпей купляць магазінныя.
Забалотнікі Гродз. Ну во, жджы ціпер, пакуль яны зьбяруцца – доўгія пацяры, мы б ужэ
на месьці былі, а так чакаць трэбо. Стокі Свісл. Пакуль што рашыцца – доўгія пацяры.
Ні чакай, рабі сам як табе трэба. Алекшыцы Бераст. Не дачакаямся мы яе, пакуль яна
там з усімі пагаворыць, гэта доўгія пацяры. Швабы Ашм. (ЗНФ, 28). – Вот ён, і дакумент
аб рабілітацыі. – А завошта яны вас? – Ой, расказаць усё – доўгія пацяры. Чуркі Ашм.
(ЗНФ, 28). Вар. доўгія (велькія) пацеры.
Як пацеры ведаць. Вельмі добра (ведаць). Ну, Антось, кап ведаў ты мне гэту кнішку
як пацеры. Пальніца Гродз. Ведая як пацяры. Сваятычы Лях.
ПАЦУК. Як пацук. 1. мокры, спацелы. Вельмі (мокры, спацелы). Старасьць бярэ
сваё... Толькі адзін пракос вышаў – і мокры як пацук. Бабіна Гродз. 2. змокнуць, спацець.
Вельмі моцна (змокнуць, спацець). Давай атсапнемса [аддыхаемся] трохі – спацеў як
пацук. Бабіна Гродз. Вар. як пацук (пац, бац).
ПАЧАКАЙ. Няма доўга пачакай у каго. Хто-н. дейнічае адразу, доўга не
думаючы, рашуча і бесцырымонна. О, гэты табе зразу дасьць аткас, у яго няма пачакай.
Алекшыцы Бераст. У нашай Янькі няма пачакай, як ні па-ейнаму, дык возьме і выкіне за
каўнер. Заборцы Астр. У яго, каб што кепска сказаць, дык няма пачакай. Тракелі Воран.
У міне няма пачакай, я ім усё проста з моста і сказаў. Кронькі Шчуч. У гэтай языкатай
няма пачакай, яна быстра адпор дасьць. Руда Яварская Дзятл. А ў яго німа доўга пачакай,
ён тут жа табе дасьць здачы. Нягневічы Навагр.
Як жыдоўскі пачакай. Тое, што не хутка будзе выканана, чаго доўга чакаць.
– Пойдзім, Максімачка, таблетачкі вып'еш. – Скора. – Тваё скора як жыдоўскі пачакай,
цярпеньне лопніць чакаючы. Косцевічы Астр.
ПАШАВЭЛАК. Як пашавэлак. Няўхв. Неахайны. Ходзіш тут як пашавэлак. Малі
Астр. (СПЗБ-3, 473).
ПАШАК. На паша´к. Пад паху. Бывала, як толькі маці прыляжа ў запечку, мы бяром
свае анучы на пашак і ідзём у кусты адзявацца. Суцькава Смарг.
ПАШЧЭНКІ. Аж пашчэнкі сцягвае. Становіцца непрыемна ў роце ад ужывання
чаго-н. кіслага. У Жэні чарэшні салоткія, а ты прынясла такіх кіслых, што аш пашчэнкі
сьцягвая. Дварэц Дзятл. ● Пашчэнкі – сківіцы.
ПАШЭТА. Як пашэ´та. Асудж. Неахайны хто-н. Якая-то баба ходзіць. Кажуць, чаго
ходзіш як пашэта. Хустка разьехалася. Неахайная ты баба. Шчорсы Навагр.
ПАЯЗДАМ. З ціхім пая´здам ісці, ехаць і пад. 1. Павольна, не спяшаючыся. З ціхім
паяздам да вечара мо дойдзяш. Старына Маст. Адпачылі трошкі, а прас нядзельку
атправіліся сь ціхім паяздам. Алекшыцы Бераст. Разьвітаўся, узяў сумку і пайшоў ціхім
паяздам. Дварчаны Шчуч. Ціхім паяздам ехалі, пагэтаму і спазьніліся. Старына Маст. Вы
ецьця, а мы напрасткі ціхім паяздам пойдзям. Гудзевічы Маст. 2. Непрыкметна, каб ніхто
не бачыў, не чуў. Устаў ранянько і пашоў сь ціхім паяздам, ніхто ні бачыў калі. Бабіна
Гродз. Ужэ німа нашаго Міці. Паглядзеў, што работы много, заброўся і пашоў, мусі, у
вёску с ціхім паяздам. Дубінка Гродз. (ЗНФ, 38). Зьбірайся хуччэй і ець ціхім паяздам, каб
Дадатковыя словы
выпеш
6 👁